Архив меток: сэрцане

Трохдзённая сустрэча сэрцанскай моладзі прайшла ў Паставах

28 сакавіка 2025 года распачалася трохдзённая сустрэча сэрцанскай моладзі пад дэвізам «Слядамі шаноўнага Слугі Божага Яна Леона Дэона». У першы дзень удзельнікі маліліся супольным Крыжовым шляхам, а потым удзельнічалі ў Ахвяры св. Імшы, пазней выслухалі канферэнцыю, якую прамовіў кс. Генадзь Лаўніковіч SCJ. У сваёй прамове святар закрануў тэму выхавання сэрцанскай моладзі. Праца ў групах аб’яднала хлопцаў і дзяўчат і дапамагла ...

Читать далее »

Спатканне сэрцанскай моладзі “У Духу Марыі” адбылося у Гродна

Традыцыйна на пачатку восеньскіх канікул у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці, адбылося двудзённае спатканне сэрцанскай моладзі з усёй Беларусі. У Гродна прыехала моладзь з сэрцанскіх парафій з Паставаў, Шаркаўшчыны і Варапаева (Віцебская дыяцэзія), а таксама Ляхавіч (Пінская дыяцэзія). Тэма спаткання ў месяцы кастрычніку была: “У Духу Марыі”, якая раскрывала жыццё Маці Божай у спаўненні Божай волі. На першай канферэнцыі кс. Аляксей ...

Читать далее »

Урачыстасць вечных манаскіх абяцанняў у супольнасці сэрцанаў у Гродне

27 снежня парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне святкавала ўрачысты момант прыняцця вечных манаскіх абяцанняў паслухмянасці, убоства і чыстасці праз кл. Аляксандра Пятліцкага SCI. У гісторыі беларускага дыстрыкту айцоў сэрцанаў вечная кансэкрацыя ўпершыню адбылася на айчыннай зямлі. Кл. Аляксандр Пятліцкі нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Сваё жыццё, прысвечанае службе Богу, распачаў першымі манаскімі абяцаннямі ў 2018 г. у ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне сэрцаніну з Пастаў

Супольнасць сэрцанаў на Беларусі ўдзячная за дар паклікання дыякана Валерыя Пупкевіча, які 30 снежня, з рук ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, атрымае сакрамант пасвячэння ў ступень прэзбітэрату. Урачыстасць адбудзецца ў парафіі Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Паставах. Пачатак у 10 гадзін. 29 снежня падчас Імшы а 18 гадзіне, дыякан урачыста вызнае сваю веру і прагненне ...

Читать далее »

“Будзь смелым!”: пра пакліканне да святарства разважалі юнакі ў Паставах

З 29 па 31 кастрычніка парафіяльным доме “Дэон” у Паставах айцы сэрцане правялі спатканне для юнакоў “Будзь смелым!”. Удзел прынялі каля 40 юнакоў як з Віцебскай дыяцэзіі (Паставы, Камаі, Ваўкалаты, Лучай, Шаркаўшчына, Варапаева), так і з Гродна. Галоўным арганізатарам быў кс. Эдуард Сінкевіч SCJ. Юнакі правялі духоўна актыўную сустрэчу, дзе даведаліся, чым з’яўляецца пакліканне да святарства, пазнаёміліся з жыццём ксяндзоў ...

Читать далее »

Айцы-сэрцане арганізавалі ў Паставах трохдзённую сустрэчу для міністрантаў (+відэа)

З 3 па 5 лістапада ў Паставах пры парафіі Святога Антонія Падуанскага праходзіла спатканне міністрантаў з парафій Віцебскай дыяцэзіі, якімі апякуюцца айцы-сэрцане. А гэта Варапаева, Шаркаўшчына, Стары Двор. Далучыліся да іх хлопцы з Камайскай парафіі, а таксама 10 маладых людзей прыехалі з Гродна разам з а. Эдуардам Сінкевічам SCJ. 37 юнакоў сабраліся разам, каб правесці гэты час восеньскіх канікул у ...

Читать далее »