Каталіцкія іерархі прыгранічных рэгіёнаў Злучаных Штатаў і Мексікі правялі ў Нагалесе супольную святую Імшу і працэсію ў знак салідарнасці з мігрантамі. Каталіцкія біскупы арганізавалі дзень душпастырскага суправаджэння на мяжы Злучаных Штатаў Амерыкі і Мексікі. Набажэнства прайшло ў гістарычнай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў арызонскім Нагалесе. Біскуп Тусана Джэймс Міско падкрэсліў, што іерархі прыбылі туды як пастыры Касцёла. «Гэта важнае месца ...
Читать далее »Архив меток: салідарнасць
Кардынал Гуджэроці: дапамагчы Святой Зямлі выжыць
Кардынал Клаўдыё Гуджэроці заклікаў падтрымаць хрысціян Святой Зямлі падчас збору ахвяраванняў. У кантэксце вайны гэтыя сродкі стануць пытаннем выжывання для многіх вернікаў. Традыцыйны збор ахвяраванняў на карысць хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе адбудзецца ў Вялікую пятніцу. Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў звярнуўся да ўсяго каталіцкага свету з гарачым заклікам праявіць салідарнасць. У інтэрв’ю журналісту Стэфана Ляшчынскаму з “Vatican News” ...
Читать далее »Салідарнасць праз акіян: католікі ЗША дапамогуць Усходняй Еўропе
Штогадовы збор сродкаў, які каталіцкі епіскапат ЗША праводзіць у Папяльцовую сераду, застаецца жыццёва важным для адраджэння веры ў краінах былога савецкага блока, уключаючы Беларусь. Гэта акцыя, запланаваная на 18 лютага 2026 года, падтрымлівае каталіцкія супольнасці ў 28 краінах, якія пацярпелі ад дзесяцігоддзяў атэістычнага рэжыму. Як адзначыў біскуп Джэральд Вінке, старшыня падкамітэта амерыканскага епіскапату па дапамозе Усходняй Еўропе, наступствы “бязбожнага грамадства” ...
Читать далее »Кардынал Гуджэроці заклікае да салідарнасці з Касцёлам у Святой Зямлі
Дыкастэрыя па справах Усходніх Цэркваў заклікае католікаў ва ўсім свеце прыняць удзел у папскім зборы ахвяраванняў для Святой Зямлі, які штогод праводзіцца ў Вялікую пятніцу. “Многія пілігрымы застаюцца далёка ад горада іх мар, у той час як жыхары Святой Зямлі працягваюць пакутаваць і гінуць. Па ўсім свеце разносіцца грукат смертаноснай зброі і не бачна перамір’я”, — гаворыцца ў пасланні кардынала ...
Читать далее »Лічбавы Сінод: малітва да 10-годдзя пантыфікату Папы Францішка
Пры падтрымцы Дыкастэрыі па камунікацыі праходзіць ініцыятыва – малітва за Папу Францішка з нагоды 10-годдзя яго абрання. Анлайн-місіянеры, якія ўваходзяць у Лічбавы Сінод, заахвочваюць да малітвы Вітай, Марыя. Асобы, якія далучаюцца да малітвы, могуць пакінуць пазнаку на сайце www.decimus-annus.org, пасля чаго на карце з’явіцца віртуальная свечка. Гэтая карта стане адлюстраваннем малітоўнай падтрымкі, якую аказваюць Папе вернікі ва ўсім свеце. Аб ...
Читать далее »Еўрапейскія біскупы заклікаюць да энергетычнай салідарнасці
Камісія біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) заклікае Еўрасаюз да энергетычнай салідарнасці ў сувязі з надыходзячай зімой. У заяве, апублікаванай 7 лістапада 2022 года ў сувязі з энергетычным крызісам, каталіцкія іерархі заклікалі да справядлівага доступу да энергіі па даступных цэнах для ўсіх, асабліва для самых бедных, не выпускаючы з-пад увагі доўгатэрміновыя мэты справядлівага і ўстойлівага энергетычнага пераходу. Ва ўмовах расійскай агрэсіі ...
Читать далее »Папа Францішак маліўся за народ Украіны і ўсе народы, якія пакутуюць
“Молімся за ўкраінскі народ і за ўсе народы, якія пакутуюць ад войнаў. Няхай Бог міру ажывіць у сэрцах лідараў дзяржаў чалавечае і хрысціянскае пачуццё міласэрнасці”, — заклікаў Пантыфік ў Л’Аквіле 28 жніўня 2022 года. Перад малітвай Анёл Панскі, Папа Францішак падзякаваў усім, хто суправаджаў яго падчас кароткага візіту ў сталіцу Абруца. Святы Айцец выказаў сваё спачуванне пакістанцам, якія пацярпелі ад ...
Читать далее »Святы Пасад запусціў кампанію «Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля»
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абвясціла аб запуску кампаніі «Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля», каб запрасіць моладзь усяго свету праявіць пяшчоту да асоб старэйшага ўзросту, асабліва ў час пандэміі. Адпаведнае паведамленне было апублікавана 27 ліпеня 2020 г. У ім выказваецца перакананне, што «захоўваць сацыяльную дыстанцыю не азначае пагадзіцца з наканаванай самотай і пакінутасцю» і што ...
Читать далее »Пантыфік адзначае імяніны ў салідарнасці з ахвярамі каранавіруса
23 красавіка 2020 г., у літургічны ўспамін св. Юрыя, Папа адзначае імяніны. З гэтай нагоды ён перадаў сучасныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх шпіталям у Румыніі, Іспаніі і Італіі. У Румыніі дапамогу ад Святога Айца атрымае бальніца ў невялікім горадзе Сучава, дзе пражывае амаль 25% усіх жыхароў краіны, якія заразіліся каронавірусам. Горад знаходзіцца ў адным з самых бедных раёнаў Румыніі і ...
Читать далее »Пандэмія – час для салідарнасці і супрацоўніцтва
У сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавіруса, Апостальская Сталіца, заклікала сусветную грамадскасць, дзяржавы і мясцовыя Касцёлы да ўмацавання салідарнасці і супрацоўніцтва. Кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, скіраваў адмысловае пасланне, адрасаванае старшыням епіскапатаў, медыцынскім і душпастырскім работнікам, грамадзянскім уладам, хворым і іх сем’ям, валанцёрам і ўсім людзям добрай волі. Ватыканскі іерарх нагадаў, што ў гэтыя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!