Архив меток: рэкалекцыі для дзяўчат

“Дні цішыні” для дзяўчат і жанчын пройдуць у Гудагаі

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на чарговыя “Дні цішыні”, якія пройдуць з 9 па 11 мая ў Гудагаі. Сустрэча будзе прысвечана тэме дзеяння Духа Святога. “Дні цішыні” прапануюцца для тых, хто хоча пачуць Божы голас праз цішыню і ўнутраную засяроджанасць, а таксама правесці час у супольнасці. Даехаць можна цягніком да станцыі “Гудагай” або маршруткай да Астраўца. Запіс ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для дзяўчат прайшоў у кляштары кармэлітак у Адамавічах

У кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат. Тэмай абмеркавання быў сакрамэнт хросту. Праграма сустрэчы ўключала канферэнцыю, святую Імшу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Удзельніцы мелі магчымасць узгадаць, што хрост – пачатак хрысціянскага жыцця чалавека, знак адзінства з Езусам. Яны разважалі над пытаннямі, што дае хрост і што значыць быць ахрышчаным чалавекам. Адна з удзельніц ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для дзяўчат прайшоў у Адамавічах

2 сакавіка ў кляштары сясцёр кармэлiтак Дзiцяткі Езуса ў Адамавічах адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат пад назвай “Адкрыць нанова сэрца Бога праз старонкі Апакаліпсіса”. Дзень засяроджання дае магчымасць унутрана аднавіцца, вярнуцца да Езуса, паразмаўляць з Ім пра тое, што часта губляецца ў штодзённасці і мітусні, ці памаўчаць, калі гэта здаецца немагчымым. Для разважання ўдзельніцы рэкалекцый звярнуліся да першых шасці раздзелаў ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для дзяўчат (17+) пройдзе ў Адамавічах

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання “Адкрыць нанова сэрца Бога праз старонкі Апакаліпсіса”, які адбудзецца 2 сакавіка ў Адамавічах. “Час, які мінае, не толькі аб’яўляе нам Бога, але таксама вучыць нас давяраць Яму. А давер фарміруе ў нас цярплівасць. Хоць Бог вечны, не мае пачатку і канца, існуе па-за часам, аднак дасканала выкарыстоўвае гэты час для нашага ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для дзяўчат (15+) пройдзе ў Наваполацку

Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку, запрашаюць на дзень засяроджання дзяўчат, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту. Сустрэча пройдзе 23–24 лютага пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме «Цішыня». Пачатак — 23 лютага (пятніца), 20.00. Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 812 26 24 — сястра Магдалена. Адрас: г. Наваполацк, вул. Якуба Коласа, 52. Арганізатары ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для дзяўчат адбудзецца ў Наваполацку

Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку, запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання. Сустрэча пройдзе 20–21 кастрычніка пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме Божай любові ў адной з найпрыгажэйшых біблейскіх кніг — Песні песняў. Пачатак — 20 кастрычніка (пятніца), 20.00. Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 812 26 24 — сястра Магдалена. Адрас: г. ...

Читать далее »

У Браславе пройдуць рэкалекцыі для дзяўчат

8 — 10 жніўня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі для дзяўчат па тэме «Згадзіся з сабою». Праводзяць рэкалекцыі сёстры эўхарысткі. Для запісу і дадатковай інфармацыі звяртацца па тэлефонах: +375292883687 С. Лена +375295584625 С. Таня

Читать далее »

Быць прынцэсай Бога вучыліся дзяўчаты на рэкалекцыях у Навагрудку

З 11 па 13 лютага ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Сустрэча была прысвечана тэме “Сара – як навучыцца быць прынцэсай Бога”. На прыкладзе Сары, яе выпрабаванняў, веры і даверу Пану ўдзельніцы прыглядаліся да свайго жыцця, разважаючы над тым, што можна зрабіць, каб яшчэ больш падабацца Богу. Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Віктар ...

Читать далее »

Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат з усіх дыяцэзій Беларусі на рэкалекцыі ў Навагрудак

Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні адбудуцца з 5 па 7 лістападa ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку (вул. Першамайская, 26). Сустрэча будзе прысвечана тэме “Святы Юзаф: цень Айца”. Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты з усіх дыяцэзій Беларусі, узрост удзельніц – пачынаючы з 8 класа. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 621 44 ...

Читать далее »