З 5 па 12 чэрвеня ў Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі. Асаблівасць такіх духоўных практыкаванняў у тым, што яны праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком. Правядзе рэкалекцыі а. Віктар Жук SJ. Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Падрабязная інфармацыя і запіс да 31 мая па тэлефоне: +375 (29) 376-02-93 (кс. Павел Раманоўскі) або на e-mail: romanowski_pawel@mail.ru grodnensis.by
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Рэкалекцыі для сем’яў прайшлі ў кляштары назарэтанак у Навагрудку
З 6 па 9 мая ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. У сустрэчы прынялі ўдзел 18 сем’яў (70 чалавек уключаючы дзяцей), якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і. Падчас сустрэчы сужэнцам было прапанавана прыгледзецца да духоўнага жыцця благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай, заснавальніцы супольнасці назарэтанак, і благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка і да рэалізацыі імі Божай волі. ...
Читать далее »У Ватыкане пройдуць рэкалекцыі для лідараў Паўднёвага Судана
У Ватыкане былі агучаны дэталі духоўных практыкаванняў для палітычных і рэлігійных лідараў Паўднёвага Судана, якія пройдуць 10-11 красавіка 2019 г. у ватыканскім Доме св. Марты. Прапанаваў духоўную ініцыятыву кіраўнік Англіканскай Царквы, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасціна Уэлбі, Францішак падтрымаў ідэю і запрасіў правесці рэкалекцыі ў Ватыкане. У духоўных практыкаваннях будуць удзельнічаць члены Прэзідыума Рэспублікі Паўднёвы Судан, якія 12 мая 2019 г. прыступяць ...
Читать далее »Малітва за Беларусь адбылася перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка святой Імшой за Беларусь і беларускі народ завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Першапачаткова планавалася, што гэтая Імша будзе цэлебравацца ў “старым” касцёле будслаўскай базылікі, але з-за вялікай колькасці вернікаў цэлебрацыя адбылася на старажытным алтары перад цудадзейным абразом. Яе ўзначаліў пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік, на якім у гэты ...
Читать далее »Грэка-католікі Мінска запрашаюць на рэкалекцыі і малітву за Беларусь
Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій св. праведнага Язэпа і св. Мікалая Цудатворцы ў бліжэйшы час будуць перажываць велікапосныя рэкалекцыі, а 25 сакавіка ўзнясуць малітвы за Беларусь. Як паведамляецца на парафіяльным сайце Svjazep.org, напярэдадні Крыжапаклоннай нядзелі і свята Дабравешчання Багародзіцы (Звеставання) рэкалекцыі для каталіцкіх супольнасцяў усходняга абраду правядзе іераманах Студыцкага ордэна Лявонцій (Тумоўскі), доктар усходніх царкоўных навук. Праграма рэкалекцый і малітваў наступная: ...
Читать далее »25 сакавіка ў Будславе адбудзецца малітва за Беларусь
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас св. Імшы на заканчэнне рэкалекцый святары і вернікі будуць маліцца за Беларусь. Велікапосныя рэкалекцыі ў будслаўскай парафіі пройдуць з 23 па 25 сакавіка. Духоўныя практыкаванні тут правядзе кс. Віталій Сідорка, доктар тэалогіі. Праграма рэкалекцый у Будславе: 23 сакавіка, субота 12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай 18.00 — св. ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для юнакоў
З 12 па 14 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму: «Калі хочаш Мяне наследаваць, то бяры свой крыж на кожны дзень і ідзі са Мною збаўляць свет». Юнакі ад 14 гадоў, а асабліва міністранты, запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб запытацца ў сябе ў сэрцы: «Да чаго мяне кліча ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч правёў рэкалекцыі ў Гродне
У каталіцкай парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл) 7-10 сакавіка правёў вялікапосныя духоўныя практыкаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. — Наследваць Хрыста, давяраць Хрысту і быць сведкамі Хрыста — гэта былі галоўныя думкі, якімі дзяліўся біскуп Алег з удзельнікамі рэкалекцый, — распавёў кс. Антоні Грэмза. — Плённыя духоўныя практыкаванні ўмацоўваюць дух і накіроўваюць імкненні хрысціяніна да больш дакладнага ...
Читать далее »Партал Catholic.by распачаў публікацыю анлайн рэкалекцый на Вялікі пост
У Папяльцовую сераду партал Catholic.by распачаў публікацыю анлайн рэкалекцый, якія кожны можа прайсці разам з намі на працягу Вялікага посту. Уводзіны Вітаем вас на велікапосных рэкалекцыях анлайн і прапануем у цішыні і малітве крок за крокам паразважаць над сваім жыццём і адносінамі з Богам і людзьмі. Нашымі спадарожнікамі на гэтым шляху сёлета стануць святы Ігнацый Лаёла і святая Мэры Вард: ...
Читать далее »На Докшыччыне праз адпачынак і разважанні вучылі дзяцей супрацьстаяць злу
2 сакавіка больш за 30 дзяцей і падлеткаў з Бягомльскай, Бярозаўскай, Докшыцкай парафій і ДУА “Бягомльская дапаможная школа-ітэрнат” сабраліся на тэрыторыі паляўнічага комплексу “Гарадзенка” Бягомльскага лясгаса, каб разам адпачыць і паразважаць над тэмай “Небяспека знявольванняў”. Аднадзенныя рэкалекцыі былі арганізаваныя а. Тадэвушам Кавальскім OFMCap і c. Маргарытай Аўгустын ASC, дапамогу ў рэалізацыі запланаванай праграмы аказалі настаўніца Алена Гігола, парафіянка з Докшыц ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!