Мц 11, 2–11 «У той час: Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытаць Яго: Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага? І сказаў ім Езус у адказ: Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавы ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. ...
Читать далее »Архив меток: разважанні
Куды ісці Касцёлу?: медытацыя для кардыналаў перад канклавам
У Ватыкане 29 красавіка 2025 года гучала асаблівая цішыня і засяроджанасць: напярэдадні канклава кардыналы сабраліся ў Сінадальнай зале на агульную кангрэгацыю і пачалі з медытацыі ад бенедыктынскага абата Даната Альяры. “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас” (Мц 11, 28), – гэтыя словы Езуса, як адзначыў манах, скіраваныя не толькі да “малых”, пра якіх кажа Евангелле, ...
Читать далее »Знайсці сапраўднае шчасце. Нядзеля Добрага Пастыра
Нядзеля Добрага Пастыра, якую мы кожны год адзначаем у велікодны перыяд, нагадвае нам, што наш Пастыр – Езус Хрыстус, а авечка – гэта кожны з нас, адданы і даручаны апецы Пастыра. Нядзелю Добрага Пастыра мы адзначаем 21 красавіка. Яна распачынае Тыдзень малітваў аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. Езус, Добры Пастыр, жадае клапаціцца аб нас заўсёды, у тым ліку ў цяжкасцях, ...
Читать далее »Пасхальны Трыдуум. Вялікая пятніца
«Вялікая пятніца і Вялікая субота — гэта дні, калі не цэлебруецца святая Імша…» Артыкул напісаны паводле лекцыі айца Адама Шустака ОР, з якою ён выступаў у Вялікую пятніцу у Кракаве. Больш лекцый можна знайсці на youtube-канале а. Адама “Langusta na palmie”. Як перажыць Літургію Мукі Пана? «Насамрэч найлепшым рашэннем у гэты дзень будзе стан поўнай бездапаможнасці. Не варта задумвацца, як ...
Читать далее »Кардынал Шонбарн на Пальмовую нядзелю: варта быць вослікам, які нясе Езуса
Пра сімволіку Пальмовай нядзелі, якая сёлета прыпадае на 24 сакавіка, піша ў кароткім каментары Мітрапаліт Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн ОР. Пачатак Вялікага тыдня. Уезд Езуса ў Ерузалем. Не на кані, але пакорна на восліку. Гэты вобраз глыбока адбіўся ў нашым уяўленні, таксама, як захапіў жыхароў Ерузалема і ў тыя часы. Юдэі з усяго свету пілігрымавалі ў Святы горад на свята ...
Читать далее »Адносіны з памерлымі. Удзячнасць чыстцовых душ
Пытанне ўдзячнасці чыстцовых душ з’яўляецца для нас чарговай нагодай, каб пакорна стаць перад абліччам таямніцы веры аб вечным жыцці і еднасці святых. Святых? Але ж чыстцовыя душы не ў Небе? Так, аднак яны ўжо збаўленыя, хоць яшчэ не поўнасцю ачышчаныя. З ранніх прац і сведчанняў, якія датычаць чыстца, даведваемся, што азначэнне “святыя чыстцовыя душы” ўжывалася дастаткова часта. Гэта было ясным ...
Читать далее »Малітва сваімі словамі
Я шмат разоў чуў: «Я малюся толькі сваімі словамі», «Навошта мне формулы, рытуалы, літургія? Дастаткова маіх уласных словаў…» Маліцца «сваімі словамі», вядома, нядрэнна, але калі чалавек спыніцца толькі на гэтым, то ў выніку да канца жыцця застанецца на сваім уласным узроўні. У такім мысленні таксама ёсць тонкая спакуса, нібыта чалавек здольны цалкам сам сябе раскрыць перад Богам, што, вядома, няпраўда. ...
Читать далее »Ці можа вера дэфармавацца ў «магію»?
Калі я раніцаю адводжу свайго сына ў яслі, ён амаль кожны раз просіць на развітанне: «Мама, дай мне што-небудзь з сабою!» Падчас адаптацыі да дзіцячага садка неяк сама ў нас склалася такая маленькая традыцыя: дзеля суцяшэння ў гэтым расстанні амаль на цэлы дзень я даю трохгадоваму сыну ці то маленькую картку з прыгожым малюнкам, ці адмыслова складзеную сурвэтку, ці проста ...
Читать далее »Ты сапраўды хрысціянін?
Чым адрозніваецца жыццё хрысціяніна ад нехрысціяніна? Няўжо толькі паходамі па нядзелях у касцёл ці царкву? Ці святкаваннем Божага нараджэння і Вялікадня? Або, можа, строгім выкананнем усталяваных прадпісанняў? Што такое хрысціянства? Калі прыглядзецца, то ў наш час выразных адрозненняў паміж вернікамі і нявернікамі не ўбачыш. Лад жыцця такі самы. А часам здараецца, што “гэтыя няверуючыя” маюць большы парадак ва ўсіх сферах ...
Читать далее »Твой, мой і наш Касцёл…
Інтэрактыўнае разважанне ў двух эксперыментах. У сваім артыкуле айцец Яўген Голуб OFMConv піша аб тым, як на агульную карысць злучаюцца ў Касцёле пакліканні да свецкага і духоўнага жыцця. Пра святарскае жыццё ніхто не скажа прыгажэй за парафіянаў, асабліва падчас віншаванняў у Вялікі чацвер. Усе радасці і ўзнёсласць сужэнства ніхто не апіша больш паэтычна, чым душпастыр на курсах падрыхтоўкі да гэтага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!