Прачніся! Чаму табе хочацца быць такім, як усе? Мець тое, што ёсць ва ўсіх? Чаму гэта важней, чым быць сабой – тым, якім ты быў створаны? На вуліцах так шмат людзей з паніклым позіркам. З боку – шэрая маса без прыкмет жыцця: знешні выгляд адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. І я, і ты ў гэтай шэрай масе. Але якімі нам быць ...
Читать далее »Архив меток: разважанне
Пасхальны Трыдуум: пра што нельга забываць у падрыхтоўцы да Пасхі?
Чым больш важная падзея адбываецца ў жыцці чалавека, тым больш яна напоўнена важнымі словамі, жэстамі, сімваламі. Гэта і народзіны дзіцяці — пачатак жыццёвай дарогі ў гэтым свеце; і шлюб як нараджэнне новай сям’і; і пахаванне як час развітання з асобаю, якая назаўсёды пакідае гэты свет; і шматлікія іншыя менш ці больш знакавыя моманты. Чым больш важная падзея, тым больш важным ...
Читать далее »Адказ на пакуты
Падчас Крыжовага шляху Езус паказвае нам, што значыць быць сапраўды чалавечнымі. Шмат гадоў таму вядомы псіхолаг спытаў у аўдыторыі: «Калі я сцісну апельсін, што з гэтага атрымаецца?» Праз некалькі секунд нехта закрычаў: «Апельсінавы сок!» Псіхолаг усміхнуўся. «Так, — сказаў ён, — апельсінавы сок. Чаму?» Прайшло трохі часу і яшчэ адзін чалавек адказаў: «Таму што гэта тое, што ёсць унутры апельсіна». ...
Читать далее »Хто такі свецкі вернік і да чаго ён пакліканы?
Дакументы II Ватыканскага Сабора гавораць, што свецкія вернікі — гэта ўсе хрысціяне, якія не належаць да кансэкраваных асобаў. Таксама II Ватыканскі Сабор выразна кажа аб тым, што свецкія з’яўляюцца паўнавартаснай часткай Касцёла, разам з манахамі. Свецкія маюць сваю долю ў выкананні прароцкай, святарскай і царскай місіі ў сучасным свеце. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, п. 899: ініцыятыва свецкіх хрысціян асабліва неабходная, калі ...
Читать далее »10 фактаў пра Бога, якім вучыць нас гісторыя Нараджэння Езуса
У Нараджэнні Езуса споўніліся канкрэтныя і доўгачаканыя прароцтвы. Сама гісторыя Божага Нараджэння расказвае нам пра тое, якім ёсць Бог, і сведчыць пра любоў нашага Айца да ўсіх нас. Падчас радаснага святкавання Божага Нараджэння прапануем вам паразважаць над тым, чаму вучыць нас гісторыя Яго Нараджэння. 1. Езус быў сціплым «Але Натанаэль сказаў яму: „Ці можа быць штосьці добрае з Назарэта?“ Філіп ...
Читать далее »Святы Айцец: адсутнасць любові – самая цяжкая хвароба
Толькі любоў аздараўляе жыццё, — нагадаў Святы Айцец вернікам, якія 27 чэрвеня 2021 г. сабраліся на малітве Анёл Панскі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Папа Францішак пракаментаваў евангельскі ўрывак пра аздараўленне Езусам жанчыны, хворай на крывацёк, і ўваскрашэнне дачкі Яіра (Мк 5,21-43). У гэтым апавяданні Хрыстус сутыкаецца з самымі драматычнымі сітуацыямі чалавека: смерцю і хваробай, паказваючы, аднак, што яны ...
Читать далее »Любоў большая за грэх. Пра розніцу паміж грахамі
Бог стварыў чалавека з любові і паклікаў яго да любові, якая дапамагае не толькі яднацца з Найсвяцейшай Тройцай, але і ўваходзіць у праўдзівыя адносіны з іншымі людзьмі і са светам. Менавіта любоў — гэта сіла, здольная да ахвяравання сябе і прыняцця іншай асобы ў паўнаце яе жыццёвай праўды і багацця. Паколькі сапраўдная любоў з’яўляецца цнотаю, атрыманай ад Бога, неабходна на ...
Читать далее »Недасяжны ідэал? Разважаем над постаццю Святой Сям’і
«Святасць у сям’і – гэта не пра ідэальных людзей. Гэта пра падзенні і падтрымку, пра памылкі і прабачэнне». Разам з кс. Русланам Мазанам, новапрызначаным пробашчам парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, разважаем над постацямі Юзафа, Марыі і Езуса, а таксама шукаем сляды іх прысутнасці ў жыцці вернікаў. – Юзаф, Марыя і Езус жылі ў даўнія, моцна адрозныя ад нашых, часы: з ...
Читать далее »Якая будзе мая пастанова на сёлетні Адвэнт?
На Адвэнт прынята рабіць пастановы. Якая будзе мая пастанова на сёлетні Адвэнт? На мінулых тыднях у літургіі слова падчас Імшы мы чулі ўрыўкі са Святога Пісання, якія датычылі святыні ў Ерузалеме: аднаўленне святыні Юдам Макабэем, выгнанне Езусам гандляроў, ахвяраванне беднай удавы… Разважанне над Божым словам можа дапамагчы нам у выбары пастановы. Ізраэльская зямля знясілена варожымі захопнікамі, але Юда Макабэй са ...
Читать далее »Ачышчаць розум і сэрца — прабачаць
Прабачаць. Прабачаць ад усёй душы і без ценю крыўды! Гэта заўсёды велічна і плённа. Такім быў жэст Хрыста, прыбітага да крыжа: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць». Менавіта адсюль прыйшло тваё і маё збаўленне. Св. Хасэмарыя Эскрыва дэ Балагер Жыццё на зямлі — гэта першы этап чыстца. Мы таму і маем слабую ды заганную натуру, каб праз свае ...
Читать далее »