23 верасня дэпутаты польскага парламента прынялі ў першым чытанні законапраект, які цалкам забараняе аборты ў краіне і ўводзіць крымінальную адказнасць для кожнага, уключна маці, хто спрычыніцца да смерці зачатага дзіцяці, паведамляе svaboda.org. Адначасова Сейм, у якім большасць – гэта дэпутаты кіроўнай партыі Права і справядлівасць, адхіліў канкурэнтны законапраект апазіцыі, які прапанаваў лібералізацыю дзейснага закону аб дапушчальнасці абортаў. Паводле дзейснага закону, ...
Читать далее »Архив меток: Польшча
Першыя манаскія шлюбы і 25-гадовы юбілей у Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў
8 верасня 2016 года ў санктуарыі бл. Ганарата Казьмінскага ў Новым Месце на Піліцы (Польшча) адбылося падвойнае свята для Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў: першыя манаскія шлюбы і юбілей 25-годдзя манаскага жыцця. Пяцёра маладых братоў капуцынаў склалі свае першыя манаскія шлюбы пасля году навіцыяту. Сярод іх — бр. Вадзім Войцік, які паходзіць з Мінска і належыць да Беларускай Кустодыі Ордэна. Чацвёра братоў ...
Читать далее »У Польшчы ў шлях вырушыў «Караван Міласэрнасці» (+відэа)
Гэтая незвычайная акцыя пачалася 4 верасня пад патранатам Кашалінскага Дома Міласэрнасці (Польшча) і па благаславенню біскупа Эдварда Дайчака. На вуліцы горада і дарогі дыяцэзіі выехала павозка, запрэжаная двума коньмі, а ў ім і каля яго на роварах — усяго 11 прапаведнікаў Евангелля. «Яны не маюць з сабой ежы, грошай, не ведаюць, дзе будуць спаць», — кажа кс. Радаслаў Сівінскі, дырэктар ...
Читать далее »Сустрэчы з землякамі і спевы па-кашубску: пастаўскія вернікі пабывалі ў польскім Памор’і
Пілігрымку ў польскае Памор’е арганізаваў пробашч новай пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага ксёндз Андрэй Бульчак. Вернікі наведалі польскае трохграддзе — Гданьск, Гдыню, Сопат, — а таксама Вейхерова, Ліхень, Варшаву. Кожны дзень быў напоўнены малітвамі, падзеямі і ўражаннямі. Спачатку вернікі наведалі Гданьск — марскую сталіцу Польшчы. Кожны дзень ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую разам з мясцовымі святарамі канцэлебраваў і ксёндз Андрэй. Яго прадстаўлялі ...
Читать далее »Дзеці і моладзь з “Эўхарыстычнага Руху Маладых” адпачылі ў Польшчы
12 удзельнікаў “Эўхарыстычнага Руху Маладых” з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі правялі “Канікулы з Богам” у Польшчы. Дзеці адпачывалі сумесна з польскімі суседзямі, з якімі вельмі пасябравалі. Удзельнікі летніка былі раздзелены на невялікія групы, якімі збіраліся разам на тэматычныя сустрэчы. У групах былі свае аніматары, якія клапаціліся аб сваіх падапечных. Кожны дзень быў цікавым і запамінальным: праводзіўся дзень ...
Читать далее »Польшча прывітала Святога Айца
Папа Францішак распачаў апостальскае падарожжа ў Польшчу, якая ў гэтыя дні прымае ўдзельнікаў XXXI Сусветных дзён моладзі. 27 ліпеня 2016 г. у 16.00 у міжнародным аэрапорце Кракаў-Баліцэ імя Яна Паўла II прызямліўся cамалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце. На пляцоўцы другога па велічыні аэрапорта Польшчы ў прысутнасці роты ганаровай варты Святога Айца сустрэлі Прэзідэнт Рэспублікі Анджэй Дуда з ...
Читать далее »Дзяржаўныя ўлады адмянілі пастанову аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы
Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня. Такім чынам святары а. Раман Шульц OP — пробашч парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк OFM Conv — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, ...
Читать далее »У Польшчы ад удару маланкі загінуў малады дамініканін
«Брат Антоній Марчэўскі ОР не жыве. Загінуў учора ад удару маланкі. Прашу аб малітве за яго і яго родных», — напісаў у Твітэры правінцыял дамініканаў у Польшчы а. Павел Казацкі ОР. «Гэта здарылася, калі бр. Антоні вяртаўся з касцёла, будучы на адпачынку», — паведаміў а. Павел Казацкі парталу gosc.pl. Брату Антонію было 30 гадоў. У Твітэры прадстаўляўся, як брат-студэнт, біёлаг ...
Читать далее »Польшча: надрукавана першая марка з выявай Папы Францішка
Пошта Польшчы з нагоды Сусветнага дня моладзі ў Кракаве і візіту Папы ў гэту краіну выдала паштовую марку з выявай Папы Францішка. Святы Айцец бласлаўляе групу моладзі – такі малюнак размешчаны на паштовых марках з нагоды СДМ-2016. Аўтар маркі – Агнэшка Сансевіч. Маркі наміналам 2,50 злотых і 6 злотых гэта агульная эмісія Польшчы і Ватыкана. Яны былі прэзентаваны 17 чэрвеня ...
Читать далее »СДМ: афіцыйная праграма візіту Святога Айца
Падчас візіту ў Польшчу Папу Францішка чакаюць адзінаццаць прамоў і некалькі пералётаў. Гэта стала вядома з апублікаванай 9 чэрвеня 2016 г. афіцыйнай праграмы яго Апостальскага падарожжа, цэнтральнай падзеяй якога стануць Сусветныя дні моладзі, паведамляе Ватыканскае радыё. 27 ліпеня — Пантыфік прыляціць у аэрапорт Кракава. На тэрыторыі Вавельскага замка – старажытнай рэзідэнцый польскіх каралёў, пройдзе яго сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай ...
Читать далее »