24 і 25 жніўня літургічная служба алтара парафіі Св. Антонія з Мар’інай Горкі наведала месца пахавання кс. Кардынала Казіміра Свёнтка. Гэта кароткае паломніцтва маладыя парафіяне Пухавіцкага раёна ахвяравалі Богу ў інтэнцыі заканчэння будовы касцёла ў Рудзенску і аб паспяховым новым навучальным годзе, які чакае іх ужо праз некалькі дзён. У цішыні крыпты Пінскай Катэдры пілігрымы дзякавалі Богу за асобу славутага ...
Читать далее »Архив меток: Пінск
Паведамленне пра вынікі першага туру ўступнага экзамена ў Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску
18 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамена для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і ў Пінску, паведамляе Catholic.by. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба ...
Читать далее »Духоўныя семінарыі Беларусі распачынаюць прыём кандыдатаў на новы навучальны год
Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску распачынаюць прыём кандыдатаў на 2018–2019 навучальны год. У сувязі з гэтым старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе, што працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Касцёла Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў і уключаючае ...
Читать далее »Папа Францішак блаславіў семінарыю ў Пінску
18 красавіка ў Рыме адбылася адмысловая сустрэча супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску са Святым Айцом Францішкам. Сустрэча прайшла ў межах пілігрымкі гэтай фармацыйнай супольнасці з нагоды святкавання 80-й гадавіны кананізацыі св. Андрэя Баболі і сотай гадавіны біскупскага пасвячэння слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, першага біскупа Пінскага, заснавальніка семінарыі ў Пінску. Семінарысты і святары-фарматары на чале з біскупам Пінскім Антоніем ...
Читать далее »У Пінску памаліліся за кардынала Казіміра Свёнтка
4 сакавіка, ва ўспамін св. Казіміра, у парафіях Пінскай дыяцэзіі вернікі маліліся за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. Дзякуючы самаадданаму пастырскаму служэнню гэтага вялікага Сведкі веры на Беларусі былі адроджаны шматлікія парафіі і святыні, захавалася пінская катэдральная базыліка і была адноўлена архікатэдра ў Мінску. Асаблівая малітва ўдзячнасці прагучала ў гэты дзень за дар духоўнай семінарыі ў Пінску, пра адраджэнне якой ...
Читать далее »За што касцёлам прысвойваецца тытул “Базіліка”?
“У Беларусі ёсць некалькі малых базілік. За што касцёлы могуць атрымаць такі тытул?” Ірына На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр, магістр тэалогіі, Ліда: – Дзякую за пытанне! Базіліка (з грэч. βασιλικός – каралеўскі, лац. basilica ) – у архітэктуры “выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, ...
Читать далее »Пінская катэдра ўвойдзе ў лагатып 920-годдзя горада
Каталіцкая катэдра Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ўвойдзе ў лагатып Пінска да 920-годдзя горада. Тры варыянты лагатыпа прадстаўлены на народнае галасаванне, паведамляе гарвыканкам. Выкладчыкі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №4 выступілі з ініцыятывай і распрацавалі некалькі праектаў лагатыпаў. На ўсіх з іх прадстаўлена выява каталіцкага сабора, а на двух варыянтах таксама — праваслаўнага храма. Прагаласаваць можна на сайце раённай газеты «Пінскі ...
Читать далее »Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў Пінскай семінарыі
З 3 па 5 студзеня 2017 г. ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў ад 14 гадоў. Пачатак сустрэчы ў аўторак 3 студзеня а 12.00. Жадаючыя могуць прыехаць раней – на вечар 2 студзеня. Клерыкі духоўнай семінарыі разам са святарамі-фарматарамі абяцаюць багатую і разнастайную праграму, у якой будзе месца і на сур’ёзную малітву, і ...
Читать далее »Семінарысты наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за малітву і ахвярнасць
20 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Па традыцыі ў гэты дзень клерыкі наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за духоўную і матэрыяльную дапамогу для семінарый. Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету з’яўляецца асаблівым днём малітвы за семінарыстаў і ўсіх пакліканых да Божай службы, а таксама днём збору ахвяраванняў на патрэбы духоўных семінарый. “Ва Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету мы дзякуем ...
Читать далее »Ліст на семінарыйную нядзелю
Ліст на семінарыйную нядзелю Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ад супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску Паважаны Ксёндз Пробашч! Дарагія вернікі! Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў Касцёле на Беларусі з’яўляецца асаблівым днём малітвы за клерыкаў і ўсіх пакліканых да Божай службы. Гэта таксама дзень збору ахвяраванняў на патрэбы духоўнай семінарыі. ...
Читать далее »