У Будслаў сёлета пешшу прыйшло 2900 пілігрымаў. Такую лічбу агучыў на вячэрняй св. Імшы ў Нацыянальным Санктуарыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Як гаспадар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ён прывітаў усіх вернікаў і духавенства. Сярод біскупаў акрамя самаго мітрапаліта на Імшы прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, нядаўна пасвечаны біскуп Аляксандр Яшэўскі і цэлебранс урачыстага набажэнства біскуп Юзаф Станеўскі з Гродзенскай дыяцэзіі. Падчас казання біскуп ...
Читать далее »Архив меток: пілігрымы
Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства. Фотафакт
Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства. Стомленыя, але вясёлыя прыбылі ў Марыйны Санктуарый пілігрымы са смаргонскай салезіянскай парафіі. Пасля Смаргоні ў Будслаў увайшлі вернікі з Гродна-Дзевятоўкі. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч увайшоў у Будслаў з юбілейнай браслаўскай пілігрымкай
Браслаўская 25-ая пілігрымка ўвайшла ў Будслаў разам са сваім ардынарыем Алегам Буткевічам. Адразу пасля іх прыйшлі пілігрымы з Глыбокага, Віцебска і Пастаў. На раварах прыехалі пілігрымы з Віцебска. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота
Читать далее »Пілігрымы з Гудагая ўвайшлі ў Будслаў разам з нунцыем Клаўдыё Гуджэроці
Разам з Апостальскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроці з Санктуарыя Маці Божай Гудагайскай увайшлі пілігрымы ў Будслаў. 16 дзён да Маці Божай Будслаўскай ішла самая доўгая пілігрымка Брэст-Баранавічы, колькасць паломнікаў у якой 326 чалавек. 59 вернікаў у пакутнай пілігрымцы з Мінска разам з кс. Уладзіславам Завальнюком прыйшлі ў санктуарый. кс. Віктар Місевіч, фота
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!