Сёння ўсе дарогі вядуць у… Бялынічы! Тут пачынаецца ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай Бялыніцкай. Ужо гэтым вечарам – упершыню Саракагадзіннае набажэнства, заўтра – пілігрымка, а ў нядзелю – фэст. Гісторыя старажытнага горада на ўсходзе Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй святыні, якая бачыла ўсё: і росквіт, і знішчэнне. А зараз – культ пашаны Маці Божай Бялыніцкай перажывае адраджэнне, адзначыў біскуп Аляксандр Яшэўскі, ...
Читать далее »Архив меток: пілігрымка
Запрашаем у пешую пілігрымку ў Будслаў у Дзень нараджэння Маці Божай
Кожнае любячае дзіця памятае пра Дзень нараджэнне сваёй матулі, стараецца запланаваць свой час так, каб быць побач, рыхтуе падаруначкі і цёплыя словы. 8 верасня — Дзень нараджэння нашай Нябеснай Матулі. Запрашаем далучыцца да аднадзённай пілігрымкі «Новае жыццё: Бярозаўка — Будслаў» і парадаваць Маці Божую, падараваўшы ёй свой час, шлях і сваё сэрца. Пілігрымка распачнецца 8 верасня святой Імшой а 9 ...
Читать далее »Візіт Папы ў тры краіны Афрыкі – важны для ўсяго кантынента
Маючы адбыцца візіт Папы ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій важны не толькі для гэтых трох дзяржаў, але і для ўсіх 54 афрыканскіх краін, а таксама для 1,3 мільярда чалавек – насельніцтва кантынента. Так лічыць кс. Агбонхіянмэгэ Арабатар, старшыня Канферэнцыі вышэйшых езуіцкіх настаяцеляў Афрыкі і Мадагаскара. Нігерыйскі езуіт верыць, што Святы Айцец умацуе сэрцы людзей, якія кожны дзень сутыкаюцца са ...
Читать далее »Сустрэча пілігрымаў у Браславе
16 жніўня на ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браслаў прыбылі дзве пешыя пілігрымкі з Глыбокага 115 чалавек і 24 асобы з Пагошчы, а таксама на роварах з Мёраў (12 чалавек), Паставаў (15 чалавек) і Глыбокага (4 асобы). Былі і некалькі асоб, якія на ровары (с. Ёнаша Мровец з Віцебска) або пешшу (Генадзь Бервячонак з Глыбокага) самастойна, у ...
Читать далее »Дзеці і моладзь з Мар’інай Горкі здзейснілі пілігрымку ў Гродна
Гародня, Гродна… Назва гэтага цудоўнага горада над Нёманам вядома не толькі кожнаму жыхару Беларусі, а і далека за межамі нашай краіны. Вось сюды 16 жніўня і накіравалася аўтобусная пілігрымка з маладымі парафіянамі касцёла Св. Антонія Падуанскага. Шмат цікавага даведаліся мы падчас гэтага падарожжа. Мы спазналі Гродна з каталіцкага боку. Па-першае, зразумела, мы наведалі велічны касцел Св. Францішка Касаверыя ці, па-іншаму, ...
Читать далее »Парафія ў Глыбокім запрашае крочыць разам у Браслаў да Маці Божай
Урачыстасці ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. Сёлета будзе адзначацца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>> Пешая пілігрымка распачне свой шлях 14 жніўня святой Імшой у касцёле Святой Тройцы а 7-й гадзіне раніцы. Глыбоцкая парафія запрашае прайсці разам гэты шлях, каб разам адсвяткаваць ...
Читать далее »Пілігрымкі ў Будслаў у лічбах (+вялікі фотарэпартаж)
2319 пілігрымаў сёлета прыбылі ў Будслаў пешкі і на роварах. Прадстаўляем вашай увазе кожную з 21-ой пілігрымкі ў лічбах з усіх дыяцэзій Каталіцкага Касцёла на Беларусі: 19 пешых і тры пілігрымкі на роварах. Віцебская дыяцэзія: Браслаў 165 км 6 дзён 160 удзельнікаў Глыбокае 60 км 3 дні 150 удзельнікаў Паставы 85 км 3 дні 138 удзельнікаў Віцебск (разам з біскупам ...
Читать далее »Пілігрымы з Нарачы прачыталі ў Будславе верш Барадуліна
Пілігрымка з нарачанскай парафіі Святога Андрэя Апостала прыйшла ў Будслаў 5 ліпеня. Перад санктуарыем у Будславе ўдзельнікі пілігрымкі працытавалі верш Рыгора Барадуліна, прысвечаны Маці Божай Будслаўскай. А распачалася пілігрымка святой Імшой у нарачанскай святыні, якая адбылася 3 ліпеня. Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дваццаць пешых і роварных пілігрымак, у якіх прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. Гэтаму не ...
Читать далее »Пілігрымы з Баранавічаў у Будславе
У гэтым годзе гэта была самая працяглая пілігрымка да будслаўскай святыні. Пілігрымы ішлі дзевяць дзён, яны выйшлі з Баранавічаў 27 чэрвеня і прыйшлі ў будслаў 5 ліпеня. Як адзначыў кс. Павел Рудзьман: – Пілігрымка для мяне – гэта не зусім 9 дзён дарогі, хутчэй, – гэта стыль жыцця ці нават невылечная «хвароба». Пілігрымка – гэта магчымасць вярнуцца іншым, бо дарога ...
Читать далее »Пілігрымка ў Будслаў: праз інтэрнэт не адчуеш тое, што ў дарозе
5-6 ліпеня 2019 г. у Будславе праходзяць традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай, цудатворны абраз якой ушаноўваецца тут на працягу больш чым 400 гадоў. Пешшу і на роварах у гэтым годзе на будслаўскі фэст прыбылі амаль 2300 пілігрымаў. Традыцыйна да Маці Божай ішлі і ехалі з розных куткоў Беларусі. Даўжэй за іншых, на працягу дзевяці дзён, крочылі вернікі з Баранавічаў ...
Читать далее »