Архив меток: пасланне Папы

Папа накіраваў пасланне ў падтрымку праследаваных хрысціян

Папа Францішак накіраваў пасланне італьянскаму Камітэту Nazarat, які падтрымлівае праследаваных хрысціян, з нагоды дзесяцігоддзя малітоўнай ініцыятывы Ружанцы на плошчы ў Рыміні за мір ва ўсім свеце. У сваім пасланні Пантыфік падзякаваў за сведчанне любові і блізкасці да пакутуючых народаў. Ён падкрэсліў, што сёння чалавецтва як ніколі мае патрэбу ў Добрай Навіне пра мір, і кожны хрысціянін пакліканы яе абвяшчаць. Папа ...

Читать далее »

Папа на Дзень мігранта і бежанца: Бог ідзе са сваім народам

“Бедныя збаўляюць нас, бо дазваляюць сустрэць аблічча Пана”, — нагадаў Папа ў пасланні на 110-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 29 верасня 2024 года. Дакумент быў абнародаваны 3 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане. Яго тэма: Бог ідзе са сваім народам. У пасланні гаворыцца, што мігранты нагадваюць пра вандроўны характар Касцёла, адлюстроўваючы “жывы вобраз Божага народа на шляху ...

Читать далее »

Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2024

Бог вядзе нас праз пустыню да свабоды Дарагія браты і сёстры! Калі аб’яўляецца наш Бог, Ён абвяшчае свабоду: «Я – Пан, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі» (Зых 20, 2). Так пачынаецца Дэкалог, дадзены Майсею на гары Сінай. Народ добра ведае, пра што кажа Бог: яны адчуваюць яшчэ на сабе досвед нявольніцтва. У пустыні народ ...

Читать далее »

Папа: клапаціцца пра адносіны з хворымі, не пакідаць іх у адзіноце

Хворыя павінны быць у цэнтры чалавечай увагі, але культура індывідуалізму вядзе да таго, што многія жывуць у адзіноце і пакінутасці, — гаворыцца ў пасланні Папы Францішка на XXXII Сусветны дзень хворага, які будзе адзначацца 11 лютага 2024 года. Тэма паслання – «Нядобра чалавеку быць аднаму» (пар. Быц 2, 18). З самага пачатку Бог стварыў чалавека для зносін і надзяліў прыроджанай ...

Читать далее »

Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень моладзі: цешцеся надзеяй

Не паддавацца індывідуалізму і абыякавасці, дзяліцца надзеяй, у тым ліку ў сацыяльных сетках, — заклікаў Папа ў пасланні на 38-ы Сусветны дзень моладзі, які 26 лістапада 2023 года пройдзе ў Касцёле на дыяцэзіяльным узроўні. Тэмай звароту сталі словы, якія святы Павел скіраваў да рымскай хрысціянскай супольнасці ў часы жорсткага пераследу: Цешцеся надзеяй (Рым 12,12). Гэта была тая “радасць надзеі”, якую ...

Читать далее »

Пасланне Святога Айца Францішка на III сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей

«Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне» (Лк 1, 50). Дарагія браты і сёстры! «Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне» (Лк 1, 50) – вось тэма Трэцяга сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей. Гэтая тэма зноў вяртае нас да радаснага спаткання юнай Марыі і яе пажылой сваячкі Альжбеты (пар. Лк 1, 39-56). Напоўненая Духам Святым, Альжбета звяртаецца да Маці Божай ...

Читать далее »

Папскае пасланне: не адводзіць позірк ад тых, хто ў бядзе

Бедныя – гэта не кранальныя выявы, а асобы, якія патрабуюць годнасці, — адзначыў Папа Францішак у пасланні на VII Сусветны дзень бедных. Погляд беднага чалавека змяняе кірунак жыцця таго, хто сустракаецца з ім, але мы павінны дапамагаць яму ў адпаведнасці з яго патрэбамі, а не нашымі ідэямі ці жаданнямі, — такая ідэя ляжыць у аснове разважанняў Папы на Сусветны дзень ...

Читать далее »

Папа Францішак: міграцыя павінна быць свабодным выбарам чалавека

11 мая 2023 года ў Ватыкане было абнародавана пасланне Папы Францішка на 109-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 24 верасня. Яго сёлетняя тэма: “Свабодныя выбіраць: міграваць або застацца”. Міграцыя заўсёды павінна быць свабодным выбарам чалавека, але ў вельмі многіх выпадках у нашыя дні яна не з’яўляецца такой. “Канфлікты, стыхійныя бедствы, прасцей кажучы, немагчымасць годнага і забяспечанага жыцця ...

Читать далее »

Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2023. Велікапосная аскеза, сінадальны шлях

Дарагія браты і сёстры! Евангеллі паводле Мацвея, Марка і Лукі згодна апісваюць падзею перамянення Езуса. Мы бачым у ёй адказ Пана на неразуменне Яго вучняў, бо крыху раней дайшло да сур’ёзнага непаразумення паміж Настаўнікам і Сымонам Пятром, які, вызнаўшы веру ў Езуса як Хрыста, Божага Сына, адкінуў Ягонае прадказанне мукі і крыжа. Езус сурова дакарыў яго: «Адыдзі ад Мяне, сатана! ...

Читать далее »

Папа на Сусветны дзень хворага: не быць абыякавымі да пакут

“Хвароба – частка нашага чалавечага досведу. Аднак яна можа стаць нечым нялюдскім, калі перажываецца ў ізаляцыі і пакінутасці, калі не суправаджаецца клопатам і спачуваннем”, — нагадаў Папа Францішак. 10 студзеня 2022 года было абнародавана пасланне Святога Айца на 31-ы Сусветны дзень хворага. Ён будзе адзначацца ва ўспамін Маці Божай Лурдскай, 11 лютага 2023 года. Тэма дакумента: Паклапаціся пра яго. Спачуванне ...

Читать далее »