Архив меток: парады святара

Як перажыць духоўны крызіс? Адказвае ксёндз Артур Ляшнеўскі

Сучасны чалавек штодня сутыкаецца з крызісамі, якія закранаюць сямейнае, працоўнае або духоўнае жыццё. У крызісныя моманты асоба адчувае выгаранне, бессэнсоўнасць сваёй дзейнасці. Хтосьці хутка выходзіць з гэтага стану, а для кагосьці патрэбны час, каб пераадолець цяжкія думкі і апатыю. Зразумела, што ў сямейным жыцці справіцца з наступствамі дапамагаюць родныя і блізкія людзі, на працы – калегі. А вось духоўны крызіс ...

Читать далее »

Некалькі слоў пра харчаванне ў Вялікім посце

Якія стравы належыць спажываць у час Вялікага посту? Ад чаго трэба адмовіцца і ў які дзень неабходна пасціць? Для многіх людзей пост звязаны, у першую чаргу, з абмежаваннямі ў спажыванні ежы і напояў, што не ў поўнай меры выражае яго значэнне і дух. Касцёл кожны год прыгадвае пра неабходнасць глыбокага перажывання Вялікага посту як часу аднаўлення і навяртання, але найперш ...

Читать далее »

10 парад хрысціянам на час выпрабаванняў каранавірусам

Грэка-каталіцкі святар Юстын Бойка з Украіны прапануе парады хрысціянам падчас эпідэміі каранавіруса: 1. Памятайце, што ваша жыццё і ваша смерць знаходзяцца ў руках Бога, таму не адчайвайцеся і не  паддавайцеся роспачы. 2. Няхай шчырая малітва будзе бачным знакам прысутнасці Бога. 3. Памятайце пра свайго суседа, якому патрэбна ваша дапамога. 4. Слухайце парады касцельнай улады, бо гэта Хрыстос даручыў ёй весці ...

Читать далее »

Святая Кніга. Размова з кс. канонікам Аляксандрам Мацкевічам пра Біблію

Кс. канонік Аляксандр Мацкевіч, доктар біблійнай тэалогіі і выкладчык Святога Пісання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, распавядае пра каштоўнасць чытання Бібліі і натхнёнасць яе тэкстаў. У працягу размовы – практычныя парады для вернікаў па спазнані Святой Кнігі. – Біблія паўстала тысячагоддзі таму. Якім чынам яна ўпісваецца ў сучасную рэальнасць, захоўваючы актуальнасць і даючы адказы на хвалюючыя пытанні? – “Высыхае трава, ...

Читать далее »

Як (не) трэба спавядацца. Парады езуіта

Часам прасцей растлумачыць з’яву, сказаўшы, што гэта не так. Айцец-езуіт Роберт Вавер на сайце Варшаўскага санктуарыя Маці Божай Вастрабрамскай тлумачыць, што з’яўляецца споведдзю. Не бойся, дзіця Сакрамант пакаяння і прымірэння — гэта сустрэча з любячым Богам, які даруе нам нашы грахі. Гэта аздараўленне душы і прыгода станаўлення ў праўдзе, якая вызваляе нас і вучыць пакоры і любові. Не мае значэння, ...

Читать далее »

Дзеці ў касцёле. Парады святара

Цікавае казанне святара. З увагай прыслухоўваешся да слоў і іх сэнсу. Раптам дзіця ў лаўцы перад табой пачынае гучна размаўляць, а нават крычаць. Што рабіць? Як дзейнічаць? Шмат святароў і свецкіх людзей наракаюць, што дзеці перашкаджаюць ім удзельнічаць у літургіі. Бацькі дзяцей таксама адчуваюць збянтэжаннасць, калі не ў стане адразу супакоіць дзіця. Пачынаюць адчуваць напружанне і ў канцы канцоў вырашаюць ...

Читать далее »