Архив меток: Папяльцовая серада

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Папяльцовую сераду: “Вялікі пост – падарожжа, у якім карабель Касцёла плыве ў порт уваскрашэння”

Пра тое, што Вялікі пост з’яўляецца часам ласкі, навяртання і хрысціянскай надзеі, нагадаў вернікам арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у Папяльцовую сераду, 5 сакавіка. У гэты дзень, якім распачаўся сёлетні Вялікі пост, арцыбіскуп цэлебраваў Эўхарыстыю ў дзвюх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску і парафіі Святога Духа ў Гродне. У гаміліі іерарх адзначыў, што ...

Читать далее »

Польшча: ахвяраванні ў Папяльцовую сераду будуць прызначаны для ўкраінцаў

“Прашу арганізаваць агульнапольскі грашовы збор ва ўсіх парафіях Польшчы пасля кожнай святой Імшы ў Папяльцовую сераду 14 лютага”, — напісаў старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ў закліку аб салідарнасці з ахвярамі вайны ва Украіне. Сабраныя сродкі, як адзначыў іерарх, будуць перададзены праз Caritas Polska на “падтрымку асобаў у найбольшай патрэбе: пенсіянераў, непаўнаспраўных, а таксама сем’яў, якія страцілі свой дом”. ...

Читать далее »

Рым: Святы Айцец на літургіі Папяльцовай серады

22 лютага 2023 года Папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю на пачатак Вялікага посту. Яна пройдзе традыцыйна на рымскім пагорку Авенцін. Набажэнства ў Папяльцовую сераду пачнецца малітвай у рымскім бенедыкцінскім касцёле святога Анзэльма. Пасля кардыналы, біскупы, святары, манахі і свецкія вернікі пройдуць у працэсіі да базылікі святой Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там у 17.00 Папа ўзначаліць Эўхарыстычную цэлебрацыю з ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў прысвяціць Папяльцовую сераду інтэнцыі міру

Папа Францішак спаслаўся на драматычную сітуацыю ва Украіне і пагрозу міру ва ўсім свеце. Ён заклікаў вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду, 2 сакавіка 2022 года, посту і малітве за мір. «Я адчуваю вялікі боль у сваім сэрцы з прычыны пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Нягледзячы на дыпламатычныя намаганні мінулых тыдняў, адкрываюцца ўсё больш і больш трывожныя сцэнарыі. Як і я, многія людзі ...

Читать далее »

Пандэмія: часовыя змены ў абрадах Папяльцовай серады

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў унесла часовыя змены ў абрад пасыпання галоў попелам у пачатку Вялікага посту, звязаныя з эпідэмічнай сітуацыяй. У інструкцыі, якой павінны кіравацца святары ва ўсім свеце падчас абраду ў Папяльцовую сераду, адзначаецца, што пасля благаслаўлення попелу і акраплення яго святой вадой, святар звяртаецца да прысутных, толькі аднойчы чытаючы формулу, змешчаную ў Рымскім Імшале. Затым ён ...

Читать далее »

У Каталіцкім Касцёле 1 сакавіка распачаўся Вялікі пост (+відэа)

Першы дзень гэтага посту называецца Папялец. У гэты дзень у храмах вернікам святар пасыпае галовы попелам у знак пакаяння і самаабмежавання. Попел атрымоўваецца з галінак вярбы, якія асвячаліся ў Вербную нядзелю ў мінулым годзе. Падчас гэтага абраду святар кажа кожнаму верніку: “Пакайцеся і верце ў Евангелле” або “Прах ты і ў прах вернешся”. Гэта традыцыя прысутнічае яшчэ ў Старым Запавеце, ...

Читать далее »

Папяльцовая серада распачынае саракадзённы час пакаяння

Сёння, 1 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост. Гэты саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў, пачынаецца ў Папяльцовую сераду. Адначасова Папяльцовая серада завяршае перыяд карнавалу, час забаваў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой – роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле. Прымаючы попел, вернікі ўваходзяць у час, ...

Читать далее »

Віцебскія вернікі разам з біскупам Алегам Буткевічам распачалі Вялікі пост

У Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага, як і ва ўсім каталіцкім свеце, 10 лютага адзначылі Папялец. Папяльцовая серада – у лацінскім абрадзе першы дзень Вялікага посту, у які прадпісваецца строгі  пост – ежа толькі адзін раз у дзень. Падчас святой Імшы праводзіцца адмысловы абрад – пасыпанне галоў вернікаў асвечаным попелам. Попел, па старажытнай традыцыі з Х стагоддзя, атрымліваюць ад спаленых ...

Читать далее »

«Не бойцеся рабіць дабро!»: заклікаў святар у Глыбокім на Папялец

10 лютага 2016 года ў Папяльцовую сераду глыбоцкая парафіяльная святыня была напоўнена вернікамі, якія сабраліся, каб разам распачаць Вялікі пост. Ва ўступным слове пробашч парафіі, кс. Мікалай Ціхановіч нагадаў вернікам, што Вялікі пост – гэта час абнаўлення жыцця і ўнутранай перамены. Таксама патлумачыў, што сам абрад пасыпання попелам не з’яўляецца магічным і попел не мае ніякай моцы; “гэта толькі знак ...

Читать далее »