Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік пра хрысціянскі стыль працы цырульніка

Папа Францішак даў парады цырульнікам-хрысціянам, з якімі сустрэўся 29 красавіка 2019 г. Ён заклікаў іх браць прыклад з св. Марціна дэ Порэса, нябеснага заступніка прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Што значыць хрысціянскі стыль працы цырульніка або касметолага? Думкамі аб гэтым Папа падзяліўся з сваімі гасцямі, якія прыбылі ў Ватыкан у свой выходны дзень. Св. Марцін дэ Порэс, нагадаў Папа Францішак, самаахвярна служыў ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Пасхай

Святы Айцец Францішак павіншаваў хрысціян, якія карыстаюцца юліянскім календаром, з Вялікаднем, а таксама падзякаваў за ўсе віншаванні, якія надышлі ў яго адрас падчас святаў. “Нашым братам і сёстрам з Усходніх Цэркваў, якія сёння, па юліянскім календары, адзначаюць Святую Пасху, дасылаю свае сардэчныя віншаванні. Няхай уваскрослы Пан падорыць ім радасць і мір!”, – сказаў Пантыфік 28 красавіка падчас сустрэчы на малітве ...

Читать далее »

Божае слова – незаменная ін’екцыя жыцця

Божае слова – незаменная ін’екцыя жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэса Каталіцкай біблійнай федэрацыі. Аўдыенцыя прайшла 26 красавіка ў Ватыкане. Міжнародны кангрэс быў прымеркаваны да 50-годдзя аб’яднання каталіцкіх біблістаў. Ён адбыўся ў Рыме 23-26 красавіка на тэму: “Біблія і жыццё: біблійнае натхненне ўсяго душпастырскага жыцця і жыцця Касцёла. Досвед і выклікі”. У ім прымалі ўдзел дэлегаты з ...

Читать далее »

Сучасная эпоха для Касцёла не больш складаная, але іншая

Праз моладзь Касцёл абнаўляецца і становіцца маладзейшым, адзначыў Папа падчас сустрэчы з юнакамі і дзяўчатамі з французскай дыяцэзіі Эра і Дакса, якіх 25 красавіка прыняў у Ватыкане. Святы Айцец звярнуўся да сваіх маладых гасцей з прамовай, у якой падкрэсліў значэнне іх пілігрымкі ў Вечны горад. “Гэта цудоўная нагода, каб распаліць у вас дар веры, тут у Рыме, ля апосталаў Пятра ...

Читать далее »

Папа Францішак: Езус замяніў закон расплаты на закон любові

Езус замяніў закон расплаты на закон любові, нагадаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2019 г. прайшла на ватыканскай плошчы св. Пятра. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў сваю ўвагу на словах: “як і мы адпускаем вінаватым нашым”. Ён нагадаў, што чалавек заўсёды з’яўляецца даўжніком перад Богам, бо менавіта ад Яго мы атрымалі ўсё. “Сапраўды, ...

Читать далее »

Пантыфік запэўніў у салідарнасці з Касцёлам у Шры-Ланцы

Папа выказаў салідарнасць з Касцёлам у Шры-Ланцы ў сувязі з тэрактамі, якія адбыліся ў Велікодную нядзелю. Адмысловы заклік ён скіраваў 22 красавіка пасля малітвы “Regina Coeli” у Ватыкане. “Прагну зноў выказаць маю духоўную і айцоўскую салідарнасць з жыхарамі Шры-Ланкі. Я вельмі блізкі да майго брата, кардынала Малькома Ранджыта Патабендыге Дона, і ўсяго дыяцэзіяльнага Касцёла ў Каломба. Малюся за шматлікіх загінулых ...

Читать далее »

Urbi et Orbi: Уваскрослы Хрыстус – маладосць Касцёла і свету

Хрыстус жыве! Ён – надзея і маладосць для кожнага з нас і для ўсяго свету, падкрэсліў Папа. 21 красавіка 2019 г. ён звярнуўся з велікодным пасланнем перад “Urbi et Orbi”. Прапануем поўны тэкст паслання Святога Айца: “Сёння Касцёл абнаўляе абвяшчэнне першых вучняў: “Езус уваскрос!”. І з вуснаў да вуснаў, з сэрца да сэрца разносіцца заклік да праслаўлення: “Аллелюя! … Аллелюя!”. ...

Читать далее »

Пантыфік пажадаў плённага святкавання Вялікадня

Папа Францішак пажадаў вернікам духоўна плённа перажыць Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, прыняць Божае прабачэнне і самім практыкаваць яго ў штодзённасці. Святы Айцец заахвоціў, каб святкаванне Пасхі стала не толькі кароткім момантам, але каб паспрыяла штодзённаму перажыванню Божай хвалы. 17 красавіка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі, ён прапанаваў сваім слухачам, даверыць Айцу тое, што засмучае, і ў Яго міласэрных абдымках вучыцца ...

Читать далее »

Пантыфік: Езус знішчыў трыўмфалізм сваёй мукай

На спакусу трыўмфалізма Хрыстус адказаў, застаючыся верным шляху пакоры, падкрэсліў Папа падчас святой Імшы, якую цэлебраваў 14 красавіка ў Пальмовую нядзелю на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. На пачатку гаміліі Францішак нагадаў пра “прывітальныя воклічы” і “святочныя ўскліканні”, якія суправаджалі ўваход Езуса ў Ерузалем, а таксама на прыніжэнне Хрыста і “лютую раз’юшанасць” людзей, якія мелі месца потым. Гэта двайная таямніца ...

Читать далее »

Святы Айцец: донарства павінна быць бескарыслівым

Донарства органаў – гэта не толькі ўчынак грамадскай адказнасці, але і выраз паўсюднага братэрства і жэст шчырай любові, важны для разумення святасці жыцця ад нараджэння да натуральнай смерці, лічыць Папа. 13 красавіка Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 400 валанцёраў Італьянскай асацыяцыі донараў органаў, тканак і клетак (AIDO). Святы Айцец заўважыў, што прагрэс у медыцыне зрабіў магчымай перасадку органаў ...

Читать далее »