Заклік св. Яна Паўла ІІ, адкрыць сэрцы Пану, заўсёды актуальны, падкрэсліў Францішак, вітаючы пілігрымаў 16 кастрычніка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. “Дарагія браты і сёстры, сёння мы ўзгадваем абранне кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра. Падзякуем Пану за ўсё добрае, што было зроблена ў Касцёле, свеце і людскіх сэрцах праз словы Яна Паўла ІІ, яго ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец: навучыцца заўважаць зло ў сваім сэрцы
Езус не зносіць крывадушнасці і называе фарысеяў “пабеленымі трунамі”, нагадаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 15 кастрычніка 2019 г. у ватыканскім Доме св. Марты. У гаміліі Папа спаслаўся на евангельскі ўрывак, дзе распавядаецца пра крывадушнасць фарысея, які запрасіў Езуса на абед і пачаў крытыкаваць Хрыста за тое, што той не здзейсніў рытуальнага абмывання. Францішак падкрэсліў, што Езус не зносіць ...
Читать далее »Папа Францішак прыняў адстаўку кіраўніка Ватыканскай жандармерыі
14 кастрычніка 2019 г. Папа прыняў адстаўку камандуючага Ватыканскай жандармерыяй Даменіка Джані. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Джані папрасіў аб звальненні ў сувязі з уцечкай канфедынцыйнага распараджэння аб адміністрацыйных абмежаваннях, накладзеных на некалькіх супрацоўнікаў Святога Пасаду, што нанесла ім і жандармерыі рэпутацыйную шкоду. Святы Айцец выказаў удзячнасць афіцэру за яго жэст, які сведчыць аб інстытуцыянальнай чуласці, і за ...
Читать далее »Папа Францішак аб’явіў пяць новых святых
Толькі сустрэча з Езусам збаўляе, робіць жыццё паўнавартасным і прыгожым, — адзначыў Папа Францішак 13 кастрычніка на плошчы св. Пятра, падчас св. Імшы, на пачатку якой кананізаваў пяць благаслаўлёных. Святымі былі абвешчаны: англійскі канвертыт з англіканства, кардынал Джон Генры Ньюмэн і чатыры жанчыны: бразільянка, сястра Дульчэ (Марыя Рыта до Суса Брыта Лопэс Понтэс); сястра Марыям Тэрэзія Манкідзіян Чырамэль з Індыі; ...
Читать далее »Сёння адбудзецца першая кананізацыя ў гэтым годзе
Пяцярых благаслаўлёных – з Англіі, Бразіліі, Індыі, Італіі і Швейцарыі – Папа Францішак абвесціць святымі ў нядзелю, 13 кастрычніка 2019 г. У Ватыкан прыбудуць афіцыйныя дэлегацыі краін. Гаворка ідзе пра англійскага канвертыта з англіканства кардынала Генры Ньюмана і чатырох жанчын: бразільянку, сястру Дульчэ (Марыю Рыту до Суса Брыта Лопэс Понтэс); сястру Марыям Тэрэзію Манкідзіян Чырамэль з Індыі; італьянку, сястру Джозэфіну ...
Читать далее »Папа Францішак: Ружанец вядзе да шчасця ў Небе
Наследаваць місійны запал Маці Божай і маліцца Ружанец, заклікаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 9 кастрычніка 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “На працягу гэтага марыйнага месяца, наследуйце місійную руплівасць і запал Маці Божай, станавіцеся вестунамі Хрыста ў кожным вашым жыццём асяроддзі”, — заахвоціў вернікаў Пантыфік Святы Айцец нагадаў, што падчас аб’яўленняў у польскім мястэчку Гетшвалд, ...
Читать далее »Папа Францішак і новыя кардыналы адведалі Папу на пенсіі
Пасля кансісторыя Святы Айцец і новыя кардыналы сустрэліся з Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI у кляштары «Mater Ecclesiae». “Увечары 5 кастрычніка 2019 года, напрыканцы ўрачыстасці Звычайнага публічнага кансісторыя, Святы Айцец і новыя кардыналы накіраваліся да манастыра «Mater Ecclesiae», каб сустрэцца з Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI”, — паведаміў у спецыяльнай заяве кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Пасля кароткага ...
Читать далее »Кастрычнік 2019 – Надзвычайны місійны месяц
З нагоды стагоддзя апублікавання Папам Бенедыктам XV Апостальскага ліста “Maximum illud” – дакумента, які меў на мэце абудзіць у цэлым Касцёле свядомасць місійнага абавязку – Святы Айцец Францішак абвясціў кастрычнік бягучага года Надзвычайным місійным месяцам. Дэвізам былі абраны словы: “Ахрышчаныя і пасланыя: Касцёл Хрыста з місіяй у свеце”. Місіі – гэта тэма, якая датычыць усіх вернікаў. Кожны з нас павінен ...
Читать далее »Папа ўзначаліў набажэнства ва ўспамін св. Францішка Асізскага
Пантыфік узначаліў святкаванні ва ўспамін св. Францішка Асізскага, якія прайшлі ў Ватыканскіх садах пад дэвізам: “Св. Францішак – дасканалы прыклад для інтэгральнай экалогіі”. Урачыстая цырымонія з удзелам прадстаўнікоў шэрагу карэнных народаў і касцёльных іерархаў адбылася 4 кастрычніка 2019 г. Ініцыятарамі святкавання выступілі манаскі Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, Панамазонская касцёльная сетка (Repam) і Сусветны каталіцкі рух за клімат (Gccm). У якасці ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб місіянерскай “вясне” ў Касцёле
Папа Францішак заклікае маліцца аб абуджэнні місіянерскай дзейнасці ў Касцёле. 1 кастрычніка ў інтэрнэце з’явіўся відэаролік, у якім ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на гэты месяц. “Cёння місіянерская дзейнасць Касцёла патрабуе новага імпульсу, каб адказаць на выклік абвяшчэння Езуса, памерлага і ўваскрослага”, — перакананы Пантыфік. Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна “дасягнуць перыферый гуманітарнага, культурнага і рэлігійнага асяроддзя, дзе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!