Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за сваіх памерлых продкаў і наведваць іх магілы. Ён сам правядзе Эўхарыстыю ў месцы пахавання першых сведак Хрыста. “Я буду цэлебраваць св. Імшу ў Катакомбах Прысцылы, адным з месцаў пахавання першых хрысціян Рыма. У гэтыя дні, калі, на жаль, разносяцца паведамленні пра негатыўную культуру адносна смерці і памерлых, запрашаю не грэбаваць, калі магчыма, наведваннем могілак ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак уключыў успамін Маці Божай Ларэтанскай у Рымскі каляндар
Папа ўключыў у Агульны каляндар Касцёла рымскага абраду неабавязковы ўспамін Маці Божай Ларэтанскай. Адпаведны дэкрэт быў абнародаваны 31 кастрычніка 2019 г. Літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай будзе адзначацца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень штогадова адбываюцца ўрачыстасці ў італьянскім санктуарыі ў Ларэта. “Гэта цэлебрацыя дапаможа ўсім, асабліва сем’ям, моладзі і духавенству, наследаваць цноты дасканалай вучаніцы Евангелля, Панны Марыі, якая, зачаўшы ...
Читать далее »Папа Францішак: вера патрабуе чуткасці да Бога і гасціннасці да братоў
Прасіць Святога Духа аб дары адкрытага сэрца – чуткага да Бога і гасціннага да братоў, заклікаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 30 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане. Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, засяродзіўшы ўвагу на евангелізацыйнай місіі св. Паўла ў Македоніі. Ён нагадаў, што апостал меў візію, падчас якой нейкі македонец папрасіў яго накіравацца ў гэту ...
Читать далее »Афіцыйная праграма папскіх цэлебрацый на бліжэйшыя месяцы
Малітва за памерлых іерархаў, урачыстасць Божага Нараджэння і благаслаўленне “Urbi et Orbi” – галоўныя падзеі з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя месяцы. 28 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане была абнародавана афіцыйная праграма папскіх цэлебрацый на перыяд з лістапада 2019 г. па пачатак студзеня 2020 г. 4 лістапада ў базыліцы св. Пятра Францішак узначаліць Эўхарыстыю ў інтэнцыі памерлых сёлета кардыналаў і біскупаў. ...
Читать далее »Каб жыць Езусам і Евангеллем трэба “плыць на глыбіню”
Каб жыць Езусам і Евангеллем трэба “выйсці за свае межы” і “плыць на глыбіню”, нагадаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Яна прайшла 27 кастрычніка ў Ватыкане. Прапануем вашай увазе поўны тэкст медытацыі Святога Айца: “Св. Імша, якая адбылася сёння раніцай на плошчы св. Пятра, завяршыла Спецыяльную Асамблею Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне. Першае чытанне з ...
Читать далее »Папа: Касцёл пакліканы быць адкрытым на ўсе народы і культуры
Касцёл павінен быць адкрытым на ўсіх, хто шукае Бога, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, працягваючы цыкл катэхез, прысвечаны кнізе Дзеяў Апосталаў. 23 кастрычніка 2019 г. Святы Айцец засяродзіў увагу на так званым Ерузалемскім Саборы, які акрэсліў умовы для язычнікаў, што хацелі стаць хрысціянамі. Пантыфік нагадаў таксама пра ганенні, з якімі вымушаны быў сустрэцца апостал Павел, і якія павінны былі ...
Читать далее »Папскі харлей прадалі за 48 тысяч фунтаў. Грошы ад продажу дапамогуць бедным ва Угандзе
Белы Harley-Davidson, падораны раней Францішку, быў прададзены 20 кастрычніка 2019 г. на аўкцыёне ў брытанскім Стафардзе за 48300 фунтаў стэрлінгаў. Матацыкл з’яўляецца падарункам групы байкераў з нямецкай асацыяцыі Jesus Biker. Гэты спецыяльны экзэмпляр быў перададзены Пантыфіку ў маі дырэктарам Папскіх місійных ініцыятыў у Аўстрыі а. Карлам Валнэрам. Прыбытак ад продажу прызначаны для дапамогі прытулку, якім кіруе аўстрыйская Missio ва Угандзе. ...
Читать далее »Патрыярх Кірыл напісаў прадмову да кнігі Папы Францішка
24 кастрычніка 2019 г. у кнігарнях Італіі і Францыі з’явіцца новы зборнік прамоў Папы, прысвечаных малітве. Ён выйдзе з прадмовай Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Кніга пад назвай “Малітва. Подых новага жыцця” (La Preghiera. Il respiro della vita nuova) была падрыхтавана Ватыканскім выдавецтвам і прадстаўлена на Франкфурцкай міжнароднай кніжнай выставе. Выданне ўтрымлівае разважанні аб малітве, якія Святы Айцец прамаўляў ...
Читать далее »Францішак заклікаў натхняцца сведчаннем новага благаслаўлёнага
Папа заклікаў вернікаў натхняцца прыкладам італьянскага мучаніка, кс. Альфрэда Крэманэзі, будуючы братэрства і будучы місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Адмысловы заклік ён скіраваў 20 кастрычніка 2019 г. “Учора ў Крэме быў абвешчаны благаслаўлёным мучанік, кс. Альфрэда Крэманэзі, святар з Папскага інстытута замежных місій. Забіты ў Бірме ў 1953 г., ён быў нястомным апосталам супакою і руплівым сведкам Евангелля, аж да аддання ...
Читать далее »Перад візітам Святога Айца японцы знаёмяцца з Каталіцкім Касцёлам
Перад папскім візітам у Японію жыхары гэтай краіны знаёмяцца з Францішкам і Каталіцкім Касцёлам. Лекцыі, выставы і канцэрты ладзяцца па ўсёй краіне. Рыхтуюцца і ў мясцовых каталіцкіх парафіях. Японія не з’яўляецца хрысціянскай краінай. Для 99% японцаў Папа і Касцёл – абстрактныя паняцці. Яны выхоўваюцца ў традыцыях сінтаістычных вераванняў, а пахавальныя абрады праводзяць у адпаведнасці з вераваннямі розных галін будызму. Хрысціянства ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!