Папа Францішак прыняў рашэнне аб заснаванні “тэхнічнага камітэту” па размеракаванні ахвяраванняў, сабраных 24 красавіка 2016 г. у касцёлах Еўропы на карысць ахвяраў узброеннага канфлікту ва Украіне. Камітэт будзе складацца з старшыні, ім ужо прызначаны дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Ян Сабіла, і чаторых членаў, іх імёны не называюцца. Тры з іх будуць прызначаны старшынёй, рашэнне па чацвёртым будзе прынята супольна дабрачыннай ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Кардынал Дзівіш расказаў Святому Айцу аб стане падрыхтоўкі да СДМ
Кардынал Станіслаў Дзівіш праінфармаваў Папу Францішка аб стане падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, якія пройдуць 26-31 ліпеня. У інтэрв’ю італьянскай рэдакцыі Ватыканскага радыё кардынал Дзівіш распавёў, што пра Дні моладзі гаварыў з Папам Францішкам падчас сустрэчы ў Ватыкане 4 чэрвеня. «Я сказаў, што пануе вялікі энтузіязм і не толькі ў Польшчы, таму што відавочна, але і ва ўсім ...
Читать далее »Святы Айцец адказвае на пытанне дзіцяці: Чаму Бог не перамог д’ябла?
З кнігі «Дзеці пішуць лісты Папу». Дарагі Папа Францішак, Калі Бог нас так моцна любіць і не хоча, каб мы пакутавалі, то чаму Ён не перамог д’ябла? Алехандра, 9 гадоў, Перу Дарагая Алехандра, Бог перамог д’ябла, здзейсніў гэта на крыжы. Д’ябал прайграў. Бог зрабіў гэта па-свойму. Ведаеш, якія ёсць змеі? Яны маюць вельмі доўгі хвост, а калі іх забіць, яны ...
Читать далее »Абарона непаўналетніх у Касцёле – гэта заданне біскупаў
Біскупы, якія нядбайна ставяцца да высвятлення выпадкаў сексуальнага насілля над дзецьмі, будуць вызваляцца ад пасады. Гэта вынікае з дакументу «Come una madre amorevole» (Як любячая Маці), выдадзенага Папам Францішкам 4 чэрвеня 2016 года ў форме “Motu proprio”. Такім чынам Пантыфік пажадаў узмоцніць прыхільнасць Касцёла да абароны непаўналетніх. У дакуменце, Францішак нагадвае, што сярод “сур’ёзных прычын”, якія вядуць да вызвалення біскупа ад ...
Читать далее »“Міс Германія” прыедзе на сустрэчу з Папам
Уладальніца тытулу “Міс Германія 2016” Лена Бродэр сустрэнецца 15 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі з Папам Францішкам. Аб гэтым маладая настаўніца рэлігіі паведаміла нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “KNA”. З гэтай нагоды яна падорыць Пантыфіку сваю кнігу “Прыгажосць ўва мне – з верай да поспеху”. Па словах уладальніцы тытулу “Міс Германія”, яна хоча засведчыць Святому Айцу, “што маладыя людзі ганарацца сваёй верай”. ...
Читать далее »Святы Айцец: пакора – умова для спазнання міласэрнасці
Пакорная малітва дае магчымасць спазнаць Божую міласэрнасць, заўважыў Папа Францішак 1 чэрвеня 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў прыпавесці пра фарысея і мытніка (Лк 18,9-14). Першы дзякаваў Богу за тое, што “не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі” і хваліўся выкананнем усіх прыказанняў, але забыўся пра самае важнае: любоў да ...
Читать далее »Папа сустрэў пасажыраў «Дзіцячага цягніку»
На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая прыбыў спецыяльны цягнік: ён даставіў каля 500 дзяцей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў з італьянскага рэгіёна Калабрыя. Штогадовая ініцыятыва “Дзіцячы цягнік” сёлета была прысвечана маленькім мігрантам, а таксама дзецям, якія прынялі іх у сваіх гарадах, школах і дамах. Тэма ініцыятывы: “Прынесеныя на хвалях”, перадае якім чынам ўдзельнікі падзеі патрапілі ў Італію. Многія з ...
Читать далее »Святы Айцец: малітва – не чарадзейная палачка
Пра значэнне трывалай малітвы, якая дазваляе спазнаць Божую спагаду і міласэрнасць, казаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 25 мая 2016 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Пантыфік спаслаўся на прыпавесць пра несумленнага суддзю і ўдаву, якая дамагалася справядлівасці (Лк 18,1-8). Паводле слоў Францішка, гэта евангельскае апавяданне ўтрымлівае важнае павучэнне: “трэба заўсёды маліцца і не падаць духам”. ...
Читать далее »Святы Айцец: багацці не даюць сапраўднай радасці
Хрысціянін жыве ў радасці і захапленні дзякуючы ўваскрасенню Езуса Хрыста, падкрэсліў папа Францішак 23 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Паводле слоў Святога Айца, хрысціянская радасць грунтуецца на надзеі прынесенай Хрыстом, а не на прывязанасці да зямных дабротаў. “Ідэнтыфікацыйная картка хрысціяніна – гэта радасць, евангельская радасць, радасць быцця выбранымі Езусам, збаўленымі Езусам, адроджанымі Езусам; радасць у надзеі на тое, што ...
Читать далее »Папа Францішак атрымаў у дар дыск, які запісала беларуская грэка-каталіцкая моладзь
18 мая 2016 года напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове. “Гэта дар вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва моладзі, якія на роднай мове моляцца за Папу, за Каталіцкую Царкву ды за сваю Бацькаўшчыну Беларусь, асабліва ў гэтыя дні” ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!