Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец падзяліўся сакрэтам добрай гаміліі

Папа Францішак яшчэ з семінарыйных часоў перакананы, што прамаўляючы гамілію, святар павінен глядзець не ў “паперку”, а ў вочы вернікаў. “Яшчэ сёння я шукаю вачэй людзей, таксама і тут, на плошчы св. Пятра”, — сказаў ён у інтэрв’ю кс. Антоніа Спадара, галоўнаму рэдактару італьянскага часопіса “La Civiltà Cattolica”.  Тэкст размовы быў змешчаны ў якасці прадмовы да кнігі “У тваіх вачах ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў пазбягаць несумленнасці і прагнення ўлады

У добрым служэнні Пану трэба быць пільнымі, каб не паддацца несумленнасці і прагненню ўлады, сказаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічны евангельскі ўрывак (Лк 17, 7-10), у якім Езус заклікаў вучняў, выканаўшы працу, казаць: “мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”. Папа адзначыў, што адной з ...

Читать далее »

Папа зацвердзіў статут Папскай акадэміі жыцця

Папа Францішак зацвердзіў статут Папскай акадэміі жыцця, дыкастэрыі, заснаванай яшчэ падчас пантыфікату Яна Паўла II, 11 лютага 1994 г., місіяй якой з’яўляецца абарона і пашырэнне каштоўнасці чалавечага жыцця і чалавечай годнасці. Сюды ўваходзяць і даследаванні, і фарміраванне культуры жыцця, і дакладнае і своечасовае інфармаванне кіраўнікоў Касцёла, біямедыцынскіх навуковых інстытутаў, сацыяльных і медыцынскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і грамадзянскай супольнасці аб ...

Читать далее »

Пантыфік прадставіў малітоўную інтэнцыю на лістапад

Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 3 лістапада праз свой канал у “Youtube” відэаролік, у якім папа Францішак паведамляе і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на лістапад. Пантыфік запрашае маліцца, “каб краіны, якія прымаюць вялікую колькасць бежанцаў і мігрантаў, былі падтрыманыя ў сваім памкненні да салідарнасці”. “Ці можа краіна самастойна супрацьстаяць цяжкасцям, якія правакуе моцная міграцыя?” — гучыць пытанне Францішка, пакуль на экране змяняюць ...

Читать далее »

Папа Францішак пра міграцыйную палітыку і святарства жанчын

Перад бежанцамі нельга замыкаць сэрца. Кіраўнікі краінаў павінны кіравацца разважлівасцю, яны не могуць прымаць больш мігрантаў, чым змогуць інтэграваць, бо гэта прывядзе да “гетызацыі”, падкрэсліў Святы Айцец, размаўляючы з журналістамі 2 лістапада 2016 г. падчас зваротнага рэйсу з Мальмё ў Рым. Першае пытанне тычылася міграцыйнай палітыкі Швецыі. Яна, пасля доўгага перыяду прыняцця мігрантаў, пачала зачыняць свае межы для іх. Францішак ...

Читать далее »

Пантыфік салідарны з ахвярамі землятрусу ў Італіі

Перад малітвай “Анёл Панскі” 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу, паведамляе Ватыканскае радыё. “Таксама сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем’і, якім быў нанесены сур’ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ...

Читать далее »

Пантыфік: Езус у малітве – фундамент хрысціянскага жыцця

Фундаментам хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус Хрыстус, які моліцца за нас перад абліччам Айца, адзначыў папа Францішак 28 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Аналізуючы ўрывак з Евангелля паводле св. Лукі (Лк 6, 12-19), Пантыфік падкрэсліў, што краевугольным каменем хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус у малітве. “Езус узышоў на гару маліцца і правёў ноч у малітве да Бога”, — гаворыцца ў Святым ...

Читать далее »

Пантыфік нагадаў пра важнасць ружанцовай малітвы

Пра важнасць ружанцовай малітвы, якой у Касцёле прысвечаны бягучы месяц, нагадаў 26 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец. Вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з Польшчы, Папа Францішак падкрэсліў, што ў таямніцах ружанца разам з Паннай Марыя можна сузіраць “жыццё Езуса, якое выпраменьвае міласэрнасць самаго Айца”. “Будзем радавацца Яго любові і прабачэнню, будзем прымаць Яго ў падарожных ...

Читать далее »

Ватыканскія латэрэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце

Дабрачынная латэрэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 года. Па традыцыі, прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод.  ...

Читать далее »

Францішак заклікаў быць місійнымі вучнямі Хрыста

Быць адважнымі і альтэрнатыўнымі свету не становячыся пры гэтым палемічнымі і агрэсіўнымі, заклікаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 23 кастрычніка ў Ватыкане. Францішак адзначыў важнасць быцця “місійнымі вучнямі, каб несці пасланне збаўлення ўсёй чалавечай сям’і”. “Другое чытанне сённяшняй літургіі прадстаўляе нам заклік св. Паўла да Цімафея, яго паплечніка і ўмілаванага сына, у якім ён разважае ...

Читать далее »