Архив меток: мучанікі

«Месца пэўнай прыгажосці»: Росіца штогод прыцягвае пілігрымаў (+відэа)

Кожны год Росіца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. 18 лютага святыня зноў напаўнілася людзьмі, якія ўзносілі свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Апякун санктуарыя бласлаўлёных мучанікаў а. Чэслаў Курэчка МІС вельмі цешыцца, што пілігрымы прыбываюць з розных куточкаў нашай краіны, стаяць на каленях і шчыра моляцца, як у даўнія часы. “Сэрца святара радуецца, ...

Читать далее »

Былы дапаможны біскуп Магілёўскай архідыяцэзіі – мучанік

1 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў. Адзін з дэкрэтаў тычыцца пацвярджэння мучаніцтва арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, пастырскае служэнне якога звязана з Беларуссю.  Ён нарадзіўся ў 1873 г. на тэрыторыі Укмергскага ўезду ў Літве. Атрымаў святарскае пасвячэнне пасля заканчэння Пецярбургскай духоўнай семінарыі. ...

Читать далее »

Адбудзецца пілігрымка на ўшанаванне памяці сясцёр мучаніц з Навагрудка

З 24 па 30 ліпеня адбудзецца VIІ пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак. Яна звязана з ушанаваннем навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў часы Другой сусветнай вайны. Пілігрымка будзе выходзіць раніцай 24 ліпеня з гродзенскага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі пасля Імшы а 9-ай гадзіне. Паломніцтва ўзначаліць кс. Віталій Сідорка, які падчас канферэнцый асаблівым чынам наблізіць пілігрымам сутнасць «белага мучаніцтва» с. ...

Читать далее »

Каля рымскага фантана Трэві ўзгадаюць сучасных мучанікаў

Чырвоны колер ілюмінацыі знакамітага рымскага фантана Трэві стане напамінам пра сучасных мучаніках за веру. Колерам крыві ён заяснее 29 красавіка 2016 г. вечарам. Ініцыятыва павінна прыцягнуць увагу рымлян і гасцей горада да драматычнай сітуацыі мноства людзей, якія ў наш час пакутуюць за сваю веру ў Езуса Хрыста. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Папскі дабрачынны фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Пантыфіка на ім ...

Читать далее »

Росіцкія ўрачыстасці штогод збіраюць усё больш пілігрымаў (+відэа)

З кожным годам усё больш пілігрымаў прыязджае ў вёску Росіца, каб ушанаваць памяць блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Сёлета 20 лютага росіцкі касцёл Святой Тройцы быў запоўнены не толькі мясцовымі вернікамі, а і пілігрымамі з Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і нават Брэсцкай абласцей. Брэсцкія пілігрымы праехалі адлегласць больш за 600 кіламетраў, каб з’яднацца ў святой Імшы з іншымі вернікамі, ...

Читать далее »

У Гродне адбылася Імша падзякі за благаслаўлёных францішканскіх мучанікаў

12 снежня а 13 гадзіне ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбылася св. Імша падзякі за дар беатыфікацыі а. Міхала Тамашка і а. Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу. У набажэнстве прынялі ўдзел айцы-францішкане з усёй Беларусі: Гродна, Івянца, Гальшанаў, Свіслачы, Першаеў, Поразава і Удзела. Варта нагадаць, што айцы Міхал Tамашак і Збігнеў Стшалкоўскі былі місіянерамі з кракаўскай правінцыі францішканаў ...

Читать далее »

«Хацеў быць звычайным росіцкім пілігрымам, таму прыехаў інкогніта»: Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроці завітаў у Росіцкі санктуарый у Дзень Кансэкраванага Жыцця

Росіца – вёсачка ў Верхнядзвінскім раёне, прыгожы куточак Віцебшчыны. Кожны год гэтае святое месца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. І ў гэтым годзе Росіца не стала выключэннем. На вуліцы можна было заўважыць вялікую колькасць машын і аўтобусаў, а  святыня тым часам напаўнялася людзьмі, каб узносіць свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. На ...

Читать далее »