Архив меток: Мосар

Фэст святога Яна Хрысціцеля адзначылі ў Мосары

24 чэрвеня ў парафіі св. Ганны ў Мосары адбыўся традыцыйны фэст у гонар св. Яна Хрысціцеля. На ўрачыстасць сабраліся мясцовыя вернікі і госці. Пробашч парафіі кс. Марат Казлоўскі прывітаў прысутных і падкрэсліў, што ў гэты няпросты час вельмі патрэбныя моц і  заступніцтва св. Яна – найбольшага сярод святых, якія жылі на зямлі. Таксама заахвоціў маліцца за святароў, жывых і тых, ...

Читать далее »

Урачыстасць святога Яна Хрысціцеля ў Мосары

24 чэрвеня касцёл Святой Ганны ў Мосары гасцінна сустракаў шматлікіх вернікаў, якія прыйшлі і прыехалі на свята Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Гэта галоўнае парафіяльнае свята, якое было ўстаноўлена Папам Піям Х у 1908 годзе. Пробашч парафіі кс. Марат Казлоўскі з радасцю прывітаў святароў, сясцёр законных, прадстаўнікоў Эўхарыстычнага руху моладзі і ўсіх прысутных. Святар зазначыў, што вялікая колькасць прыбыўшых на ўрачыстасць ...

Читать далее »

Святая Ганна традыцыйна сабрала вернікаў у Мосары

26 ліпеня, калі Каталіцкі Касцёл узгадвае святых Яўхіма і Ганну, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, парафія святой Ганны ў Мосары адзначыла адпустовую ўрачыстасць. Пабудаваная яшчэ напрыканцы XVIII стагоддзя святыня традыцыйна збірае вернікаў на адпуст. На свята, якое распачалося апоўдні, завітаў дарагі госць для гэтай парафіі ксёндз канонік Ян Крэміс. Урачыстую Літургію цэлебраваў пробашч Марат Казлоўскі. У слове да вернікаў ксёндз Марат ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і дзень задушны ў Мосары

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць ...

Читать далее »

Візітацыя біскупа Алега Буткевіча ў Мосарскую парафію (+відэа)

Візіт высокага госця адбыўся ў нядзелю 3 чэрвеня. У першай палове дня іерарх наведаў капліцы ў Савутках і Казлоўшчыне, дзе сустрэўся з вернікамі і правёў богаслужэнні. Пасля абеда ардынарый прыбыў у Мосар, дзе каля храма яго ўжо чакалі вернікі. Каб прывітаць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з храма. Закрыстыян Станіслаў Бука коратка распавёў біскупу гісторыю мосарскай парафіі. Пасля гэтага пастыру ...

Читать далее »

Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў “беларускім Версалі”

Спатканне адбылося ў чацвер, 17 мая, у парафіі святой Ганны ў Мосары (Шаркаўшчынскі дэканат). Сустрэча распачалася малітвай з Літургіі гадзін і асабістай адарацыяй у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакраманце. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.  Віцебскі ардынарый маліўся і прасіў аб дарах Духа Святога, каб умацоўваў святароў быць сведкамі ўваскрасення Хрыста там, дзе іх паставіў, каб іншым ...

Читать далее »

У касцёле святой Ганны ў Мосары святая Імша распачалася дударскай музыкай

Віталь Воранаў выканаў на дудзе гімн “Магутны Божа”. Гэта адбылося ў нядзелю, 6 мая. Наведваннем касцёла Святой Ганны ў Мосары заканчвалася праграма міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 4 па 6 мая. У ім прынялі ўдзел дудары са Славакіі, Чэхіі, Польшчы, Партугаліі, Латвіі, Расіі і, вядома, Беларусі. Дудары прыехалі ў Мосар перад самым пачаткам святой ...

Читать далее »

Алеі цвярозасці ў Мосары – 10 гадоў

Споўнілася роўна дзесяць гадоў як у парку, што пры касцёле Святой Ганны ў Мосары, была пасаджаная Алея цвярозасці. З гэтай нагоды 7-8 кастрычніка ў Мосары сабраліся прадстаўнікі руху АА (Ананімных Алкаголікаў) з Мінска, Віцебска, Докшыц, Паставаў, Шаркаўшчыны і, вядома, Глыбоччыны. Ініцыятарам стварэння гэтай Алеі быў ксёндз-пралат Юозас Булька, які шмат зрабіў для прапаганды здаровага ладу жыцця не толькі для сваіх ...

Читать далее »

Яшчэ адзін крыж усталявалі ў Мосары

12 верасня на Крыжовай дарозе ў Мосары Глыбоцкага раёна з’явіўся яшчэ адзін крыж. Устанавіла яго місіянерская група, што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, у гонар 25-годдзя свайго існавання. Асвяціў крыж кс. Марат Казлоўскі, пробашч парафіі Святой Ганны ў Мосары і а. Канрад Патыка, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Да святкавання юбілею можна падыйсці па-рознаму і ...

Читать далее »

Ксёндз Павел Самсонаў: Без Бога не да парога

Гэта народнае выслоўе святар прывёў падчас адкрыцця трактарнага ралі ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. Гэта мерапрыемства прайшло на тэрыторыі Пастаўшчыны і Глыбоччыны ў суботу, 28 студзеня, і сабрала больш за чатыры тысячы гледачоў. Арганізатарам ралі выступіў Мінскі трактарны завод. Ідэя яго правядзення была ўзятая са знакамітага аўтамабільнага ралі “Парыж – Дакар”. Стартавала ралі ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. Удзельнікаў мерапрыемства ...

Читать далее »