Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абвясціла аб запуску кампаніі «Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля», каб запрасіць моладзь усяго свету праявіць пяшчоту да асоб старэйшага ўзросту, асабліва ў час пандэміі. Адпаведнае паведамленне было апублікавана 27 ліпеня 2020 г. У ім выказваецца перакананне, што «захоўваць сацыяльную дыстанцыю не азначае пагадзіцца з наканаванай самотай і пакінутасцю» і што ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Не бойся! Плыві на глыбіню» пераносіцца на восень
Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што планавалася на 1–3 мая ў Маладзечне, пераносіцца на восень 2020 года, паведамляе Catholic.by. Рэгістрацыя ўдзельнікаў часова спынена. Дакладная дата і расклад сустрэчы будуць пададзеныя пазней на партале Catholic.by. Сачыць за навінамі пра сустрэчу можна на старонцы ў Instagram: @msm_maladzechna_2020. Па ўсіх пытаннях, звязаных з МСМ у Маладзечне, звяртацца па тэл.: +375 (29) 357 ...
Читать далее »Біскуп Юзаф Станеўскі: Ці хрысціянін павінен баяцца?
У сваім блогу ў сённяшняй складанай сітуацыі біскуп Юзаф Станеўскі, звяртаючыся да моладзі, піша пра тое, як па-хрысціянску перажыць час выпрабавання — без страху і з малітвай. Мае дарагія сябры, я зноў звяртаюся да вас са сваім роздумам над цяперашняй гадзінай. Кожны з нас, сочачы за навінамі, успрымае пачутае па-рознаму: хтосьці — спакойна і разважліва, хтосьці — насцярожана і з ...
Читать далее »Велікапосная сустрэча моладзі ў Полацку адменена
Запланаваны на 28 сакавіка 2020 года ў полацкай парафіі Святога Андрэя Баболі Дзень засяроджанасці для моладзі адменены згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча “Аб парадку набажэнстваў і душпастырскіх мерапрыемстваў падчас пандэміі каранавіруса». «Не паддавайцеся паніцы, якая не з’яўляецца добрым дарадчыкам, але, як належыць людзям веры, даверцеся Міласэрнаму Богу, а таксама лекарам, якія з’яўляюцца інструментамі ў Божых руках, і будзьце ...
Читать далее »«Не бойся! Плыві на глыбіню». Распачынаецца рэгістрацыя на малітоўную сустрэчу моладзі ў Маладзечне
Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што пройдзе 1–3 мая ў Маладзечне, звязана з Пастырскім годам, які ў Касцёле на Беларусі прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння. Вялікі Папа сваім словам і прыкладам заўсёды імкнуўся весці Касцёл туды, куды клікаў яго Хрыстус — на глыбіню хрысціянскага жыцця. Каб пераадолець свой страх і адгукнуцца на ...
Читать далее »У Наваполацку моладзь вучылася дазваляць сябе ўратаваць і прасіць аб дапамозе
У першыя дні Вяліка посту, з 28 лютага па 1 сакавіка, у кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак у Наваполацку сабралася мясцовая моладзь, а таксама прыехалі з Шаркаўшчыны і Глыбокага, каб разам перажыць свае рэкалекцыі. Тэма была — “Дазволь сябе ўратаваць”. Маладыя людзі распачалі свой шлях малітоўнай вандроўкі разам з Хрыстом падчас Крыжовай дарогі. Пераходзячы ад стацыі да стацыі, абуджалася свядомасць, што гэта ...
Читать далее »30 пытанняў «пра гэта». У Мінску прайшоў «Дыялог з Мітрапалітам» на складаныя маральныя тэмы (+відэа)
6 лютага ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены прайшла сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам у выглядзе дыялогу на тэму «Касцёл і сям’я. Складаныя маральныя пытанні», паведамляе партал Catholic.by. Падчас сустрэчы ў Чырвоным касцёле Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з дапамогай душпастыра моладзі ксяндза Кірыла Бардонава, спецыяліста ў галіне кананічнага права, і душпастыра сем’яў ксяндза Сяргея Дабрагоста ...
Читать далее »Адарацыю і малітву за кансэкраваных асоб правяла моладзь у Шаркаўшчыне
2 лютага ў Шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Падчас чування людзі рознага ўзросту спрабавалі адказаць на пытанні: Якое маё жыццё з Богам? Чаму жыццё не можа быць чарадой адных поспехаў? Што я зрабіў на карысць свайго бліжняга, а не дзеля сваёй карысці? Якім сваім учынкам я пакрыўдзіў Езуса? Менавіта 2 лютага, калі Каталіцкі Касцёл адзначае дзень ...
Читать далее »Бывайце, яслі! Як маладому хрысціяніну стаць сведкам Хрыста для аднагодкаў?
У свята Аб’яўлення Пана, калі ў касцёлах прыбіраюць калядныя батлейкі, біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае выказванні трох Папаў нашага часу і дзеліцца з моладдзю сакрэтам таго, як быць сведкам Хрыста для аднагодкаў. Любая моладзь! Святы Ян Павел II, Папа і вялікі сябра моладзі, 100-годдзе з дня нараджэння якога Касцёл на Беларусі асаблівым чынам перажывае ў 2020 Пастырскім годзе, ...
Читать далее »Любіць і быць побач. Інтэрв’ю з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB
Дзякуючы пастырскаму вопыту заснавальніка таварыства салезіян кс. Яна Боско (1815–1888) Касцёл па-новаму зірнуў на выхаванне маладога пакалення. Пра ўнікальную сістэму практычнага душпастырства моладзі распавядае біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. – Эксцэленцыя, якая сёння, на Вашу думку, моладзь? – Сучасная моладзь жыве ў складанай рэчаіснасці, дзе неабходна адрозніваць ...
Читать далее »