Архив меток: моладзь

«Не пераставайце быць дзецьмі Бога»: Біскуп Буткевіч узначаліў Эўхарыстыю ў апошні дзень моладзевай сустрэчы ў Браславе

Апошні чацвёрты дзень сустрэчы моладзі па традыцыі распачаўся з малітвы. Святую Эўхарыстыю канцэлебравалі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч разам з прысутнымі святарамі. Адметнай падзеяй сустрэчы стала далучэнне да Святога Каталіцкага Касцёла новага хрысціяніна: падчас Імшы біскуп Алег удзяліў Сакрамант Хросту маленькай дзяўчынцы Багдане-Марыі. «Паслухмянасць Богу» — гэта тэма Х Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі. Паслухаўшы Божае слова, біскуп Алег зазначыў, што паслухмянасць ...

Читать далее »

«Не трэба жыць у ілюзіях, Бог павінен быць для нас аўтарытэтам»: завяршыўся трэці дзень дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе

У Браславе працягваецца Х Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Трэці дзень таксама распачаўся з малітвы, падчас якой духоўныя асобы і маладыя людзі прасілі Пана Бога, каб адкрыў іх сэрцы, даў пачуць усё тое, што Ён хоча сказаць, аб патрэбных ласках для кожнага з іх і  Божага благаслаўлення на чарговы дзень сустрэчы. Тэма сённяшняга дня  “Пакаянне”. Айцец Аляксандр Жарнасек МІС прамовіў да старэйшай ...

Читать далее »

Летнія вакацыі перажыла шчучынская моладзь

Лета – гэта час натхнення сонейкам, блакітным небам, неверагоднымі беларускімі краявідамі і канешне цудамі Бога.  Адпачынак з нашым Нябесным Айцом — вось, што выбірае шчучынская молодзь на працягу ўжо 10 гадоў. Летнія выяздныя вакацыі перажыла  моладзь парафіі Св. Тэрэзы Авільскай горада Шчучын.  10 дзён адарванасці ад паўсядзённых клопатаў гораду і знаёмства з вясковым наваколлем, духоўнага напаўнення і актыўнага адпачынку, сур’ёзных ...

Читать далее »

Пра “грахі старэйшага і малодшага сыноў” разважала моладзь у другі дзень сустрэчы ў Браславе

Другі дзень сустрэчы распачаўся з малітвы, у якой маладыя людзі хвалілі Госпада праз спеў і малітву. Пасля малітвы моладзь раздзялілася на групы. Старэйшыя мелі спатканне з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС. Гэта быў працяг катэхэзы, якую айцец прамовіў напярэдадні.  Што нам перашкаджае быць паслухмянымі Богу? Гэта галоўная тэма катэхэз, з якімі звярнуўся айцец Аляксандр да моладзі. Ён зазначыў, што галоўнай перашкодай ...

Читать далее »

У Браславе распачалася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі

29 ліпеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачалася Х юбілейная Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Браслаў прывітаў маладых людзей, законных сясцёр і святароў, якія сабраліся ў гэтым мястэчку з розных куткоў Беларусі. Спачатку моладзь чакаў супольны пасілак, а потым іх падзялілі на дзве групы. Для старэйшай моладзі канферэнцыі прамаўляе а. Аляксандр Жарнасек МІС, а для малодшай узроставай катэгорыі (10-11 класы) — ...

Читать далее »

Святары засцерагаюць ад удзелу ў «фестывалі фарбаў холі»

У Беларусі, як і амаль ва ўсім свеце, вось ужо не першы год праводзяцца т.зв. «фестывалі фарбаў холі», падчас якіх людзі кідаюцца адзін у аднаго рознакаляровымі фарбамі і весяляцца. Што ж такое «Холі» і які сэнс гэта свята? Ці можа хрысціянін у ім удзельнічаць? На гэтыя пытанні адказваюць рыма-каталіцкі ксёндз Віктар Місевіч і праваслаўны святар Георгій Максімаў. Холі — гэта ...

Читать далее »

Адпачынак у Ішчална: дзеці і моладзь дзеляцца ўражаннямі

“Канікулы з Богам” прайшлі 13-17 ліпеня ў вёсцы Ішчална, што на Гродзеншчыне. Сваімі ўражаннямі ад перажытага дзеляцца дзеці і моладзь з “Каталіцкім веснікам”. Для нас “Канікулы з Богам” – гэта пяць дзён радасці, вяселля, прыгодаў, малітваў і сустрэч з Богам. Тут, у вёсцы Ішчална, сустрэліся дзеці і моладзь з парафіі св. Максіміліяна Кольбэ і бп. Станіслава ў Каробчыцах і парафіі ...

Читать далее »

Святы Айцец да моладзі: гуляйце ў камандзе Хрыста

“Сябры! Сяброўства з’яўляецца адным з найвялікшых дароў, што чалавек, малады чалавек можа мець і можа прапанаваць. Гэта праўда! Як цяжка жыць без сяброў!”, — заўважыў Францішак у сваёй непрачытанай, але ўручанай маладым парагвайцам прамове. Ён спаткаўся з моладдзю 12 ліпеня на бульвары Костанэра ля ракі Парагвай у Асунсьён. Пантыфік спаслаўся на словы Хрыста: “Я ж назваў вас сябрамі, бо ўсё, ...

Читать далее »

“Заўсёды быць маладымі”: сустрэча старэйшай моладзі Вілейскай парафіі

19 – 20 чэрвеня адбылася сустрэча працуючай моладзі і маладых сем’яў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Як піша парафіяльны сайт, месца і стыль сустрэчы былі выбраны адмыслова, бо 10 год таму гэтыя ж, толькі яшчэ маленькія, хлопцы і дзяўчаты першы раз сабраліся на рэкалекцыі на беразе в. Нарач разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам. Пасля падобныя духоўныя практыкаванні адбываліся з ...

Читать далее »

Папу Францішку моладзь падарыла мапед

Незвычайны падарунак падрыхтавалі для Папы вучні і настаўнікі «Салезіянскай» прафесійна-тэхнічнай школы ў Бра, што на поўначы Італіі. Мапеды маркі Itom 50, адзін з якіх падарылі Пантыфіку, выпускалі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў Турыне. Планавалася, што Папа атрымае гэты падарунак у Ватыкане падчас прыватнай аўдыенцыі, і адбылося гэта менавіта ў нядзелю падчас апостальскай паездкі Папы Францішка ў Турын. Вучні і ...

Читать далее »