З 29 красавіка па 1 мая 2018 года пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі, якая будзе спалучаная з 25 Дыяцэзіяльнымі Гродзенскімі Днямі Моладзі. Сустрэча будзе прымеркаваная да Году Моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Гэта будзе таксама наша сумеснае свята маладосці і сведчання, пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай для Пана Езуса і Марыі ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачнецца 8 жніўня ў Оршы (+умовы)
ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі 8-11 жніўня 2018 года. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Касцёл — гэта сям’я». У праграме Парафіяды прадугледжаны святая Імша і сумесная малітва, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы і знаёмствы са святымі, разважанне Бібліі і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, канферэнцыі, майстар-класы, канцэрт і танцы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, а таксама ...
Читать далее »Дзень засяроджання для кандыдатаў да бежмавання са Шчучына
Традыцыйна, перад прыняццем сакраманту хрысціянскай сталасці, маладыя кандыдаты да канфірмацыі са Шчучына перажылі свой дзень засяроджання. У рамках духоўнай падрыхтоўкі 21 красавіка моладзь пілігрымавала да Гродзенскага дыяцэзіяльнага Марыйнага санктуарыя ў Тракелях, дзе была адпраўлена Найсвяцейшая Ахвяра перад цудадзейным абразом Панны Марыі. Другім этапам аднадзённых рэкалекцый стала канферэнцыя, якую прамовіў а. Аляксандр Махнач SP, у піярскім касцёле ў Лідзе. Святар, між ...
Читать далее »Папа да моладзі: зрабіце ўласнымі мары Езуса
Францішак прыняў на аўдыенцыі каля 3 тыс. юнакоў і дзяўчат з італьянскага рэгіёну Брэшыя. Сустрэча прайшла 7 красавіка ў ватыканскай Зале Паўла VI. Святы Айцец горача заклікаў сваіх гасцей зрабіць мары Езуса Хрыста сваімі ўласнымі марамі. “Вы гатовы слухаць Езуса і змяняць штосьці ў сабе? Калі знаходзіцеся тут, я думаю, што гэта так, але не магу і не хачу лічыць ...
Читать далее »Кармэлітанкі з Брэста запрашаюць моладзь на рэкалекцыі
Сёстры кармэлітанкі Дзіцятка Езус запрашаюць моладзь ад 16 гадоў на рэкалекцыі ў Брэст з 13 па 15 красавіка. Асаблівасцю рэкалекцый стане малітоўнае засяроджанне і цішыня. Падчас малітоўнай сустрэчы ўдзельнікі будуць разважаць над сваімі адносінамі з жывым Богам, асэнсаваннем Яго прысутнасці ў штодзённасці і пазнаннем сябе як Божага дзіцяці. Рэкалекцыі правядзе кс. Валерый Марціноўскі. Пачатак 13 красавіка св. Імшой у 19.00. ...
Читать далее »Папа да моладзі: сябруйце з Панам праз малітву і сакраманты
Шукаць сяброўства з Хрыстом у малітве, сакрамантах, ва ўсіх абставінах жыцця і ў людзях навокал, заклікаў Францішак удзельнікаў юбілейнага пяцідзесятага “UNIV” – Кангрэсу студэнтаў навучальных устаноў, якія працуюць пад апекай Персанальнай прэлатуры “Opus Dei”. Яны традыцыйна збіраюцца на Вялікім тыдні ў Рыме. У сваім звароце Папа заўважыў, што бягучыя дні з’яўляюцца “выдатнай магчымасцю сустрэчы з Хрыстом”. Маладыя людзі паходзяць з ...
Читать далее »Святы Айцец адказаў на пытанні моладзі
У рамках першага дня перадсінадальнай сустрэчы моладзі, якая 19 сакавіка 2018 года распачалася ў Рыме, Папа Францішак адказаў на некаторыя пытанні ўдзельнікаў форума. Яны тычыліся барацьбы з прыніжэннем годнасці жанчын, распазнання паклікання, значэння святарскага сведчання і некаторых іншых тэмаў. Першай да Папы звярнулася нігерыйская дзяўчына, якая спазнала досвед ахвяры гандляроў людзьмі. Яна спытала Святога Айца аб тым, як перамагчы ментальнасць, ...
Читать далее »Начное чуванне моладзі прайшло ў Полацку
“Не рэтушуйце свайго сэрца” — пад такой назвай з 17 на 18 сакавіка ў Полацку адбылося Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі. Каля 130 маладых людзей з Полацка і Наваполацка, Браслава і Мёраў, Мосара і Пастаў, Варапаева і Глыбокага, Оршы і Віцебска прынялі ў ім удзел. Сустрэча распачалася канферэнцыяй, якую прамовіў ксёндз Алег Хмылко. Абапіраючыся на словы і навуку для моладзі Папы Францішка, ...
Читать далее »Кацярына Адамчык прадставіць каталіцкую моладзь Беларусі ў Ватыкане
18–25 сакавіка ў Ватыкане пройдзе падрыхтоўчы этап Сіноду Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання», запланаванага на кастрычнік. У ім возьмуць удзел дзяўчаты і хлопцы з розных краін свету, якія разам абмяркуюць ролю моладзі ў Каталіцкім Касцёле. Беларусь на падрыхтоўчым Сінодзе прадставіць Кацярына Адамчык, выпускніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, парафіянка касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы. «Я ...
Читать далее »Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі пройдзе ў Полацку
Начное чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 17-18 сакавіка 2018 года ў Полацку. Тэма велікапоснай сустрэчы «Не рэтушуйце свайго сэрца!« Праграма чування: 20.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў; 21.00 – Канферэнцыя; 22.00 – Вячэра; 22.30 – Прадстаўленне ад парафіі (велікапосная тэматыка альбо тэма чування); 23.30 – Падрыхтоўка да Літургіі (споведзь); 00.00 – Святая Імша; 01.00 – Перапынак на каву, гарбату і сяброўскія размовы; ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!