Архив меток: моладзь

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Гомелі сустракалі ўсяночным чуваннем

На малітву перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у асноўным, сабралася парафіяльная моладзь. Перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў гомельскім каталіцкім храме вернікі моляцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на працягу ўсёй ночы. Пачалося сузіранне ў 21.30 у пятніцу, а скончыцца – перад службай у 7.00 у суботу. На начное чуванне пераважна сабралася парафіяльная моладзь. Нагадаем, цяпер у Каталіцкім Касцёле праходзіць перыяд Адвэнту – ...

Читать далее »

Свету патрэбныя лідары з новым менталітэтам

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі 3 снежня прадстаўнікоў асацыяцыі “Ластаўкі – цытадэль міра” (Rondine – Cittadella della Pace). Сустрэча была прымеркавана да 20-й гадавіны яе заснавання. Святы Айцец адзначыў, што асацыяцыя распрацавала эфектыўны метад трансфармацыі канфліктаў, дзякуючы якому моладзь вызваляецца з замкнёнасці і варожага стаўлення да асяроддзя, вяртаючыся да поўнага духоўнага, маральнага, культурнага і грамадскага жыцця. Калі чалавека паважаюць у ...

Читать далее »

Піярская моладзь зладзіла баль у Шчучыне

З нагоды дня апекі св. Юзафа Каласанса, які традыцыйна прыпадае ў канцы лістапада, у Шчучыне прайшоў баль піярскай моладзі. Праз удзел у розных цікавых конкурсах моладзь мела магчымасць паказаць веданне добрых манер і правілаў этыкету. Перамога ў асобных спаборніцтвах была нялёгкай задачай. Кожны ўдзельнік павінен быў праявіць цярплівасць, крэатыўнасць і іншыя якасці, каб атрымаць поўны трыўмф. Піярскі баль завяршыўся супольнай малітвай. А. Віталій Слука SP, тэкст Дзмітрый Дзікевіч, фота

Читать далее »

Над суперздольнасцямі хрысціяніна разважала моладзь на “Андрэйках” у Глыбокім (+відэа)

1 снежня 2018 года, першы зімовы дзень і апошняя субота перад Адвэнтам, сабралі маладых людзей з усёй Віцебскай дыяцэзіі ў Глыбокім. Больш за 210 чалавек вырашылі разам сустрэцца, каб радасна і з карысцю правесці час перад радасным чаканнем на прыйсце Збаўцы. Вось ужо чацвёрты раз Глыбоцкая парафія запрашае моладзь не толькі сваю, але з усёй вобласці на “запусты”. Гэтым разам ...

Читать далее »

Андрэйкі для дзяцей і моладзі прайшлі ў Лынтупах

Адвэнт, што распачнецца ў гэту нядзелю, і парафіяльны  адпуст у гонар святога Андрэя Апостала  сталі падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада, у нашым парафіяльным  араторыі  адбылася святочная сустрэча — Андрэйкі. У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтупаў і Палесся.  Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе ...

Читать далее »

У Серабранцы пройдзе моладзевае чуванне «Святыя + маладыя»

7 снежня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Серабранка) пройдзе начное чуванне моладзі «Святыя + маладыя», паведамляе SDB.by. Чуванне распачнецца 7 снежня святой Імшой а 22-й гадзіне, а завершыцца 8 снежня а 7-й гадзіне. У праграме начнога чування супольная малітва, ружанец, вяночак да Божай Міласэрнасці і разважанні пра жыццё маладых святых. Чуванне пройдзе ў касцёле св. Яна Хрысціцеля ў мікрараёне ...

Читать далее »

Глыбокае запрашае моладзь на «Андрэйкі»

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь з парафій Віцебскай дыяцэзіі на музычна-евангелізацыйную праграму «Андрэйкі: Суперздольнасці хрысціяніна», якая адбудзецца 1 снежня 2018 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10).  Праграма: 16.00 – творча–актыўная частка; 17.30 – канцэрт гурта “TALITHAKUM” (г. Віцебск); 18.30 – дыскатэка; 20.00 — заканчэнне. Арганізатары просяць да 26 лістапада паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў па тэл. (Мтс+Viber) ...

Читать далее »

«Хто? Дзе? Калі?”: рэкалекцыі для моладзі прайшлі ў Наваполацку

З 16 па 18 лістапада ў кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак адбыліся рэкалекцыі для моладзі. 10 маладых людзей згадзіліся пакінуць свае штодзённыя клопаты, каб апынуцца ў атмасферы духоўнай цеплыні і тым самым нанова пачаць будаваць свае адносіны з Панам Богам, а таксама з самім сабой. Перад моладдзю было пастаўлена тры пытанні: “Хто? Дзе? Калі?” У пошуках адказу на іх дапамагала Кніга Быцця, ...

Читать далее »

Пра сучасных хрысціян разважала моладзь у Полацку

10 лістапада маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прыехалі на моладзевую сустрэчу ў Полацк, якая праходзіла ў касцёле святога Андрэя Баболі. Тэма сустрэчы гучала так: «Сучасны хрысціянін». Вядома ж, у самым пачатку развіцця падзей, была рэгістрацыя, а пасля яе ўсё былі запрошаныя на канферэнцыю, якую праводзіў айцец Андрэй Юхневіч з Шуміліна. Святар закрануў праблему пакутніцтва ў 21 стагоддзі, а таксама пытанне аб ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук»

3 і 4 лістапада ў Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук» для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класаў і вышэй. Сустрэчу арганізавалі айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, паведамляе SDB.by. Спатканне праводзілася з мэтай даць моладзі магчымасць нанова адкрыць прыгажосць хрысціянскага жыцця і ўбачыць сябе па-новаму. Удзельнікі два дні разважалі над тэмай «Я – гэта дар». Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў ...

Читать далее »