Два месяцы на місіях у Афрыцы знаходзіцца сястра-дамініканка Максімільяна, якая паходзіць з Бабруйска. Манахіня падзялілася з “Каталіцкім Веснікам” сваімі думкамі і распавяла пра жыццё ў Камеруне. – Сястра, як Вы апынуліся ў Афрыцы? – У Афрыцы я апынулася па ўласным жаданні. У нашым ордэне няма такога абавязковага служэння сясцёр недзе ў місійных далёкіх краінах. Павінна быць асабістае жаданне самой манахіні. ...
Читать далее »Архив меток: місіянер
Беларускі святар распавядае пра сваё місійнае служэнне ў Афрыцы
Каталіцкі святар Анджэй Ганчар схуднеў на 30 кілаграм. Для гэтага яму не спатрэбіліся дыеты, спорт і правільнае харчаванне — ён проста паехаў на місіі ў Афрыку. Кс. Анджэй родам з Ліды, некаторы час працаваў у Гродне. Восем месяцаў ён знаходзіўся на місіях у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР). У маі ён прыехаў у Беларусь на невялікі адпачынак і ў хуткім часе мае ...
Читать далее »Бельгійскі святар — першы місіянер, забіты ў 2020 годзе
83-гадовы айцец Джозэф Аландэрс, бельгійскі місіянер, які працаваў у Паўднёвай Афрыцы больш за паўстагоддзя, стаў першай ахвярай у 2020 годзе. Хутчэй за ўсё, місіянер быў забіты ў нядзелю пасля вяртання са святой Імшы. У панядзелак, 13 студзеня, у ягоным доме ў вёсцы Бодыбе на поўначы Паўднёвай Афрыкі паліцыя знайшла яго цела са звязанымі рукамі і нагамі. Пахаванне адбылося ў сераду ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб місіянерскай “вясне” ў Касцёле
Папа Францішак заклікае маліцца аб абуджэнні місіянерскай дзейнасці ў Касцёле. 1 кастрычніка ў інтэрнэце з’явіўся відэаролік, у якім ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на гэты месяц. “Cёння місіянерская дзейнасць Касцёла патрабуе новага імпульсу, каб адказаць на выклік абвяшчэння Езуса, памерлага і ўваскрослага”, — перакананы Пантыфік. Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна “дасягнуць перыферый гуманітарнага, культурнага і рэлігійнага асяроддзя, дзе ...
Читать далее »Касцёл на Кубе. Аповед місіянера
Пробашч з Талачына айцец Станіслаў Скрыдалевіч SAC нядаўна вярнуўся з Кубы, дзе амаль два гады быў місіянерам у мясцовых парафіях. У сённяшнім нумары “Каталіцкага Весніка” святар дзеліцца сваімі ўражаннямі і распавядае пра сваё служэнне. – Айцец Станіслаў, распавядзіце, як і калі Вы патрапілі на далёкую Кубу? – 11 студзеня 2016 года распачалося нашае падарожжа на Кубу. Перад тым як паехаць ...
Читать далее »У 23 гады стала маці 13 дзяўчынак
18-гадовай дзяўчынай Кэці паехала ва Уганду на тры тыдні. Вярнуўшыся адтуль, прывезла для сваёй сям’і дзіўную навіну, паведамляе deon.pl. Пасля гэтага выезду Кэці Дэвіс Мейджорс вырашыла пакінуць вучобу і свае планы. Вырашыла вярнуцца ва Уганду як місіянерка, якая будзе вучыць мясцовых дзяцей. У 23 гады яна ўдачарыла 13 маладых дзяўчынак і займалася імі як адзінокая маці. Праз некалькі гадоў сустрэла ...
Читать далее »Яшчэ адзін крыж усталявалі ў Мосары
12 верасня на Крыжовай дарозе ў Мосары Глыбоцкага раёна з’явіўся яшчэ адзін крыж. Устанавіла яго місіянерская група, што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, у гонар 25-годдзя свайго існавання. Асвяціў крыж кс. Марат Казлоўскі, пробашч парафіі Святой Ганны ў Мосары і а. Канрад Патыка, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Да святкавання юбілею можна падыйсці па-рознаму і ...
Читать далее »Нататкі місіянера. Праца ў Андах
Летнія вакацыі пачынаюцца ў перуанскіх дзяцей перад святам Божага Нараджэння і працягваюцца да пачатку сакавіка. Нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо калі ў Еўропе зіма, то ў Перу – лета: людзі ходзяць на пляж, купаюцца ў акіяне. Снежань, студзень, люты – гэта самыя цёплыя месяцы, якія называюцца летам. Ад мая да верасня ў Перу пануюць халады і насельніцтва вельмі церпіць ...
Читать далее »Нататкі місіянера. Перу
Пасля заканчэння курсаў місіянераў кс. Ежага Майку накіравалі несці слова Божае ў Перу. З успамінаў ксяндза Ежага: “13 кастрычніка 2010 г. мы вылецелі з Варшавы ў Галандыю. У Амстэрдаме адбылася перасадка на самалёт “ Боінг — 777”, разлічаны на 400 пасажыраў. Палёт доўжыўся 10 гадзін. Нарэшце ўбачылі Карыбскія выспы, потым – узбярэжжа Венесуэлы. У маіх думках мільганула: “Вось і Паўднёвая ...
Читать далее »Жыццёвы шлях місіянера
Ксёндз Ежы Майка пачаў працаваць з 2002 года і быў перакананы, што зусім не важна, у якой краіне служыць святар, галоўнае – быць адданым людзям і Богу. Місійная дзейнасць – гэта заўсёды сустрэча з новымі людзьмі, з іх радасцямі і праблемамі. Таму святар павінен заўсёды быць адкрытым на праблемы другога чалавека, а самае галоўнае – пастаянна вучыцца і выхоўваць сябе ...
Читать далее »