Архив меток: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Семінарыст Уладзіслаў Варвашэвіч MSF даў вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці місіянераў Святой Сям’і

8 верасня, калі прыпадае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, — знакавы дзень у Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і. Традыцыйна штогод у гэтае марыйнае свята адбываецца прынясенне манаскіх абяцанняў. У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Казімежу Біскупім (Польшча) беларускі семінарыст Уладзіслаў Варвашэвіч MSF прынёс сваё жыццё у дар Марыі ў форме вечных манаскіх абяцанняў. Даючы Богу вечныя абяцанні чысціні, убоства і паслухмянасці, законнікі ...

Читать далее »

Студэнты БДУ наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску

20 верасня ў межах праекту «Дыялог культур і рэлігій» студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), паведамляе Catholic.by. Гутарку са студэнтамі вядучай беларускай ВНУ правёў пробашч парафіі ксёндз канонік Францішак Рудзь. Святар расказаў моладзі пра гісторыю Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміў са шматвяковымі традыцыямі талерантнасці, добрасуседства і адзінства паміж рознымі канфесіямі на беларускіх ...

Читать далее »

У Мінску адзначылі 225-годдзе з часу заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі

2 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 225-годдзю з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Святкаванне ў галоўнай каталіцкай святыні сталіцы распачалося з сімпозіума, падчас якога прысутныя даведаліся пра гісторыю Мінскай дыяцэзіі, яе былых іерархаў, а таксама пра дзейнасць на яе тэрыторыі манаскіх супольнасцяў у розныя перыяды. У сімпозіуме ўзялі ўдзел біскупы на ...

Читать далее »

У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча для дзяцей з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага

2 студзеня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Распачалася праграма са святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас казання біскуп Юрый разам з дзецьмі паразважаў над тым, як трэба рыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Рыхтуючыся знешне, прыбіраючы і ўпрыгожваючы кватэру, набываючы падарункі, варта памятаць, што самае галоўнае — падрыхтаваць ...

Читать далее »

Пілігрымы з Мар’інай Горкі і Рудзенска ўдзельнічалі ва ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў ў Браславе

На прыканцы жніўня вернікі дзвюх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — святога Антонія Падуанскага ў Мар’інай Горцы і святых Пятра і Паўла, апосталаў, у Рудзенску, — скіраваліся ў пілігрымку ў Браслаў, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў у санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі. Дарэчы, пілігрымаў, сярод якіх самому сталаму, Марыі Жыжык, споўнілася 86 гадоў, благаславіў іх душпастыр, ксёндз пробашч Генрых Кучынскі. Святар ...

Читать далее »

«Не бойся! Плыві на глыбіню». Распачынаецца рэгістрацыя на малітоўную сустрэчу моладзі ў Маладзечне

Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што пройдзе 1–3 мая ў Маладзечне, звязана з Пастырскім годам, які ў Касцёле на Беларусі прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння. Вялікі Папа сваім словам і прыкладам заўсёды імкнуўся весці Касцёл туды, куды клікаў яго Хрыстус — на глыбіню хрысціянскага жыцця. Каб пераадолець свой страх і адгукнуцца на ...

Читать далее »

Кураняты для патрабуючых: незвычайны дабрачынны праект ад Caritas

З 13 мая супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэалізуюць новы праект па падтрымцы патрабуючых. У межах праекта валанцёры бясплатна даставілі 10 225 куранят-бройлераў, а таксама неабходную колькасць корму на першы час. Спецыяльная машына развозіла куранят-бройлераў і раздавала каля касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Адрасаты дабрачыннага праекту — малазабяспечаныя, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем’і, а таксама людзі, якія ...

Читать далее »

Як савецкая ўлада забівала каталіцкіх святароў з Магілёва. Пашанцавала адзінкам

Гісторыя разгрому каталіцкай сталіцы Расійскай імперыі – Магілёва. Гаворка ў гэтым матэрыяле пойдзе пра маладаследаваную катэгорыю пераследаў – рэпрэсіях супраць рэлігійных груп. Тэкст заснаваны на матэрыялах праграмы “Ганенні духавенства і свецкіх пры багаборчай уладзе” маскоўскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял”. Даследаваліся следчыя справы ў цэнтральным і рэгіянальных архівах ФСБ, а таксама ў цэнтральным архіве МУС Расіі. У аснове праграмы ляжала таксама вывучэнне ...

Читать далее »

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і Нацыянальны гістарычны музей Беларусі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

1 чэрвеня ў Мінску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі — разам з Паўлам Сапоцькам, дырэктарам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве архідыяцэзіі і музея, паведамляе Catholic.by. Як адзначаецца ў тэксце мемарандума, бакі выказалі згоду на супрацоўніцтва ў пытаннях захавання матэрыяльнай і духоўнай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама на даследчую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне каталіцкай спадчыны Беларусі. ...

Читать далее »