У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску 19 снежня сустрэліся катэхеты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам былі прысутныя студэнты і выкладчыкі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля». На пачатку сястра Часлава Навіцкая USJK, старшыня катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прывітала ўсіх, хто прыехаў на спатканне. Пасля адбылася канферэнцыя, якую прамовіў да катэхетаў кс. Дзмітрый Пухальскі. Святар заклікаў катэхетаў затрымацца і пастарацца ...
Читать далее »Архив меток: Мінск
Калядная сустрэча адбылася для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”
17 снежня ў Цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры гэтай дабрачыннай арганізацыі. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста. На сустрэчы прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ...
Читать далее »Адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыі для моладзевых супольнасцяў Мінска
На тэрыторыі цэнтра таварыства “Карытас” 12-13 снежня адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыідля моладзевых супольнасцяў горада Мінска. У іх удзельнічалі: Сыён (Чырвоны касцёл), Эффата (парафія Маці Божай Ружанцовай, Лошыца), Эммаус (парафія Св. Францішка Асізскага, Уручча). Гэтыя два дні былі аб’яднаны агульнай тэмай “Розныя супольнасці, як адзінае цэлае.” І не выпадкова. Вядома, што супольнасці вядуць пэўную сумесную дзейнасць, але менавіта такія сустрэчы неабходныя, ...
Читать далее »Для Каталіцкай акадэміі выдзелены ўчастак у цэнтры Мінска
Першая ў Беларусі Каталіцкая акадэмія будзе пабудавана ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Філімонава з праспектам Незалежнасці недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, паведаміў на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў, што гэта «вельмі добрае месца» і цяпер Касцёл чакае афіцыйных папер. Нагадаем, 17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай ...
Читать далее »Спатканне для дзяўчат правядуць сёстры дамініканкі
Сёстры дамініканкі сардэчна запрашаюць дзяўчат на спатканне «Крылы матыля» альбо Аб пакліканні жанчыны, якая адбудзецца 5 снежня ў кляштары ў Мінску. Узрост удзельнікаў ад 14 год. Сустрэча распачнецца 5 снежня а 10 гадзіне, заканчэнне ў 19 гадзін. ☎ Запіс па тэл. +37529 5568234; +37529 6581859 — с. Міхаліна ОР
Читать далее »Андрэйкі адбудуцца ў мінскай архікатэдры
У чацвер, 26 лістапада 2015 года ў Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, пасля св. Імшы для моладзі ў 18.30, маладых вернікаў запрашаюць на Андрэйкі.
Читать далее »На Серабранцы ў Мінску адбылася пастырская сустрэча духавенства
У Мінску ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) 19 лістапада адбылася пастырская сустрэча, у якой прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебравалі дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB. Месяц лістапад у Касцёле асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб тых, хто адыйшоў з ...
Читать далее »У Мінску прайшла фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў Беларусі
Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боска. Адказныя за фармацыю аніматараў і працу араторыяў святары і сёстры дапамаглі ўдзельнікам паглыбіць разуменне салезіянскай духоўнасці і ўзрасці ў аніматарскім пакліканні. Абавязковымі пунктамі фармацыйнай сустрэчы былі некалькі канферэнцый на адпаведныя тэмы, праца па групах і майстар-класы, вясёлыя моманты. Але ...
Читать далее »Юбілейны турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боска» адбудзецца ў Мінску
З 1 снежня па 16 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска (вул. Пляханава, 28) адбудзецца 5-ы юбілейны турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 «Кубак Дона Боска». Турнір пройдзе ў два этапы: 1) з 1 па 16 снежня 2) з 8 па 16 студзеня Гульнявыя дні: аўт 17.00 – 21.00, сер 17.00 – 21.00, чац 17.00 – 21.00, сб ...
Читать далее »Цэнтр «Пілігрым» запрашае ў пілігрымку “Ушаноўванне Панны Марыі ў ВОСТРАЙ БРАМЕ”
Цэнтр «Пілігрым» Чырвонага касцёла Мінска запрашае Вас прыняць удзел у фарміраванні паломніцкай групы. Маршрут пілігрымкі: Мінск — Вільня — ВОСТРАЯ БРАМА — Мінск Пачатак 15.11.2015 на 1дзень. Віза бясплатна! Дакументы для пілігрымкі прымаюцца ў Чырвоным касцёле Мінска 25.10.2015 з 11 да 13 гадзін. 26.10.2015 з 17 да 19 гадзіны. 27.10.2015 з 17 да 19 гадзіны. Цэнтр «Пілігрым» Касцёла св.Сымона і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!