29 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (падземны паверх) адбудзецца «Хрысціянскі інтэлектуальны батл». Пачатак у 16.00. «Хрысціянскі інтэлектуальны батл» — інтэлектуальная гульня. Яна складаецца з 7-і тураў, у кожным з якіх па 6 пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны — 0 балаў. Бліц: правільны адказ — 2 балы, няправільны — мінус 1 бал. ...
Читать далее »Архив меток: Мінск
Каля 200 унікальных кніг Бібліі прадстаўлена на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
У Беларусь упершыню прыбылі каштоўныя рарытэты сусветнага значэння: каля 200 унікальных рукапісаў і старадрукаў, якія адлюстроўваюць гісторыю стварэння, распаўсюджвання і захавання Бібліі. 20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) распачала дзейнасць міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе. На ўрачыстасці прысутнічалі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, пратэстанцкіх супольнасцяў, святары і пастары, габрэйскія духоўныя кіраўнікі, прадстаўнікі дзяржаўных ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафіяльны фэст на мінскай Кальварыі
14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску (Кальварыя) адзначылі парафіяльны фэст. Менавіта пад гэтым тытулам святыня была асвечаная ў 1842 годзе. Цэнтральную святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На пачатку набажэнства са словамі прывітання і віншаваннямі да іерарха звярнуліся наймалодшыя парафіяне. У адказ біскуп выказаў удзячнасць Хрысту за магчымасць знаходзіцца і маліцца ў касцёле на Кальварыі, ...
Читать далее »У бібліятэцы Чырвонага касцёла пройдзе вечарына «Мой родны кут, як ты мне мілы…»
Мінскі касцёл св. Сымона і св. Алены запрашае на вечарыну «Мой родны кут, як ты мне мілы…», прысвечаную дню горада Мінска, якая адбудзецца 16 верасня 2018 г. а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча ў Чырвоным касцёле. У праграме: фотавыстава «Такім я бачу Мінск»; выступленне навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 6 г. Мінска; выступленне паэтаў і пісьменнікаў; ...
Читать далее »У Мінску афіцыйна адкрыўся Цэнтр сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
6 верасня пры парафіі Маці Божай Будслаўскай адбылося адкрыццё Цэнтра Сям’і і інаўгурацыя Экспертнай рады па справах абароны жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Цэлебрацыю св. Імшы з гэтай нагоды ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У гаміліі іерарх звярнуўся да Евангелля на чацвер XXII звычайнага тыдня, якое распавядае пра цудоўны ўлоў рыбы. Езус кажа Пятру адплысці на глыбіню і закінуць ...
Читать далее »Першы рэлігійны буккросінг даступны ў касцёле ў Мінску
2 верасня, у нядзелю, у касцёлах прайшлі традыцыйныя малітвы аб Божым благаслаўленні для школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў у новым навучальным годзе. У касцёле Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы ў Мінску парафіянаў чакаў, апрача школьных прыладаў і ласункаў, яшчэ адзін падарунак: у святыні была адкрыта бібліятэчка буккросінгу. Буккросінг — сусветны рух, сэнс якога ў вольным перамяшчэнні кніг ад аднаго чытача да іншага. ...
Читать далее »“Захаваем нашу гісторыю!” Зварот арцыбіскупа Кандрусевіча адносна Вайсковых могілак у Мінску
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь і грамадскіх арганізацый у сувязі з сітуацыяй з Вайсковымі могілкамі ў Мінску Захаваем нашу гісторыю! Зусім нядаўна адбылося ўрачыстае адкрыццё другой чаргі мемарыяльнага комплекса “Трасцянец” ва ўрочышчы Благоўшчына на месцы гітлераўскага лагера смерці — чацвёртага па колькасці знішчаных у нацысцкіх канцэнтрацыйных лагерах людзей пасля ...
Читать далее »Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і Нацыянальны гістарычны музей Беларусі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
1 чэрвеня ў Мінску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі — разам з Паўлам Сапоцькам, дырэктарам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве архідыяцэзіі і музея, паведамляе Catholic.by. Як адзначаецца ў тэксце мемарандума, бакі выказалі згоду на супрацоўніцтва ў пытаннях захавання матэрыяльнай і духоўнай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама на даследчую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне каталіцкай спадчыны Беларусі. ...
Читать далее »У Мінску адкрыюць хрысціянскі сацыяльны цэнтр для дзяцей і моладзі ў патрэбе
З дня на дзень у Мінску будзе асвечаны Хрысціянскі сацыяльны цэнтр – першы ў Беларусі, адкрыты Каталіцкім Касцёлам. Вялікі крыж на фасадзе, фігура святога Юзафа каля ўваходу, унутры – пастэльныя колеры і кветкавыя матывы: будынак па вуліцы Серафімовіча, 19 у Мінску выдзяляецца сярод іншых з першага погляду. Тут з дня на дзень будзе асвечаны Хрысціянскі сацыяльны цэнтр – першы ў ...
Читать далее »Легендарную «глушылку» ў Мінску знясуць ці зробяць на ёй аглядную пляцоўку
Зігзагі лёсу: вежа, якая не давала слухаць «Ватыканскае радыё», перададзена касцёлу. Пробашч каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску кс. Юрый Санько распавёў, як будуць выглядаць касцёл і прылеглая тэрыторыя пасля рэстаўрацыі. Нагадаем, цяпер працягваецца збор сродкаў, неабходных для правядзення работ, і за кожнае ахвяраванне ад 3 рублёў парафія аддзячыць пяццю месяцамі малітвы. На тэрыторыі, якую ўлады перадалі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!