Архив меток: манахіні

Папа Леў XIV манахам і манахіням: не спыняйцеся ў сведчанні надзеі

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 8 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане, Папа прывітаў законнікаў, законніц і кансэкраваных свецкіх асоб, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілею кансэкраванага жыцця. “Дарагія браты і сёстры, дзякую вам за ваша каштоўнае служэнне Евангеллю і Касцёлу. Заклікаю вас быць выразнымі знакамі любові Бога і прыладамі міру ў кожным асяроддзі. Не спыняйцеся ў сведчанні надзеі ...

Читать далее »

Жаночыя манаскія супольнасці правядуць Дзень малітвы за мір

Міжнароднае аб’яднанне генеральных настаяцельніц (UISG) заклікае ўсе жаночыя манаскія супольнасці правесці 14 жніўня 2025 года Дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру. “Газа, Судан, Украіна, Гаіці, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Сірыя, М’янма. Раны свету – перад вачыма ўсіх. Абліччы, пазначаныя болем, разбураныя дамы, знішчаныя супольнасці. Найвышэйшы кошт часта плацяць жанчыны і дзеці. Таму Міжнароднае аб’яднанне генеральных настаяцельніц скіроўвае настойлівы заклік: 14 ...

Читать далее »

Нікарагуа: з кляштараў выгналі больш за 30 сясцёр-кларысак

Улады Нікарагуа працягваюць падаўляць іншадумства. У ноч з 28 на 29 студзеня 2025 года больш за 30 манахінь Ордэна святой Клары былі выдалены з трох кляштараў у Манагуа, Матагальпе і Чынандэзе. Іх лёс застаецца нявызначаным. У маі 2023 года ўлады Нікарагуа прынялі рашэнне аб ліквідацыі Асацыяцыі францішканскіх сясцёр-кларысак і дзевяці іншых арганізацый. У апошнія гады некалькі каталіцкіх манаскіх супольнасцей былі ...

Читать далее »

Шэсць манахінь выкрадзены ў сталіцы Гаіці

У Гаіці былі выкрадзены па меншай меры шэсць законніц з кангрэгацыі Сясцёр святой Ганны. Здарэнне адбылося 19 студзеня 2024 года ў сталіцы дзяржавы горадзе Порт-о-Прэнс. Манахіні ехалі ва ўніверсітэт на аўтобусе, які спыніла група ўзброеных людзей, захапіла ўсіх пасажыраў, у тым ліку кіроўцу, у заложнікі і з’ехала разам з імі ў невядомым кірунку. На працягу апошняга тыдня ўзровень гвалту ў ...

Читать далее »

Хрысціянскае адзінства: малітва манахінь з Гран-Шам

Праз тэму Тыдня малітваў аб еднасці хрысцін мы хацелі паказаць Божую любоў і падкрэсліць, што мы жывём толькі дзякуючы ёй, — адзначыла настаяцельніца Супольнасці Гран-Шам, сястра Ан-Эманюэль. З 1975 г. штогод групы хрысціян з асобных краін і кантынентаў рыхтуюць матэрыялы да чарговай экуменічнай ініцыятывы. Сёлетнія разважанні падрыхтавала ўзгаданая жаночая манаская супольнасць з Швейцарыі. Тэма – “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце ...

Читать далее »

Папа Францішак пра ролю манахінь: служыць, а не прыслугоўваць

Трэба яшчэ працаваць над разуменнем ролі манахінь у Касцёле, адзначыў Папа падчас сустрэчы з генеральнымі настаяцельніцамі жаночых манаскіх супольнасцей. 10 мая 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельніц ХХІ Пленарнай асамблеі Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц (Unione Іnternazionale Superiore Generali). У форуме ўдзельнічалі каля 850 манахінь з розных частак свету. Папа высока ацаніў мужнасць, з якой жаночыя манаскія супольнасці шукаюць ...

Читать далее »

Гэта ВІДЭА паглядзелі 16 млн чалавек: манахіні класна праспявалі We will rock you

Знаходзячыся ў сталовай, іспанскія законніцы вырашылі спантанна выканаць вядомую песню. Відэазапіс пра тое, як каталіцкія манахіні з Іспаніі спяваюць легендарную кампазіцыю We will rock you гурта Queen, узарваў Інтэрнэт. Знаходзячыся ў сталовай, сёстры вырашылі спантанна выканаць вядомую песню. Выйшла проста супер: рытмы энергічнай кампазіцыі падхапілі некалькі законніц і праспявалі ўзрушаюча. Гэта не дзіўна — яны служаць у хоры Дачок Святога ...

Читать далее »

25 гадоў сёстры Маці Тэрэзы служаць у Беларусі

4 жніўня 2018 года ў Гомелі дзякавалі Богу за 25 гадоў служэння сясцёр Маці Тэрэзы ў мясцовай парафіі і ў горадзе. Яны ўтрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным. Сёстры запрасілі ўсіх жадаючых на ўрачыстую св. Імшу ў іх Доме Міласэрнасці, а затым зладзілі пачастунак. Дарэчы, у той жа дзень у Каталіцкім Касцёле адзначалі памяць св. Яна Марыі ...

Читать далее »