Архив меток: малітоўная сустрэча

У Тракелях прайшла сустрэча «Маргарытак»

24 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Тракельскай Каралевы нашых сем’яў адбылася сустрэча членаў малітоўных груп апостальскага руху “Маргарытка”. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 300 чалавек з розных мясцін Гродзеншчыны. Супольная малітва пачалася канферэнцыяй, з якой выступіў кс. Алег Пятрашка, і адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў біскупскі вікарый Лідскага рэгіёна кс. канонік Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі ...

Читать далее »

Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Не бойся! Плыві на глыбіню» пераносіцца на восень

Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што планавалася на 1–3 мая ў Маладзечне, пераносіцца на восень 2020 года, паведамляе Catholic.by. Рэгістрацыя ўдзельнікаў часова спынена. Дакладная дата і расклад сустрэчы будуць пададзеныя пазней на партале Catholic.by. Сачыць за навінамі пра сустрэчу можна на старонцы ў Instagram: @msm_maladzechna_2020. Па ўсіх пытаннях, звязаных з МСМ у Маладзечне, звяртацца па тэл.: +375 (29) 357 ...

Читать далее »

“Марыя — такая як Ты”: у Гудагаі адбылася жаночая малітоўная сустрэча

З 19 па 20 кастрычніка ў мястэчку Гудагай пад кіраўніцтвам Сясцёр Змёртвыхпаўстанак адбылася малітоўная сустрэча дзяўчат і жанчын на тэму: “Марыя — такая як Ты”. Падчас сустрэчы, абапіраючыся на фрагмент Евангелля аб Звеставанні, разважалі пра прыгажосць і жаночасць. Тэма жаночасці з’яўляецца вельмі актуальнай у наш час. “У сучаснай жанчыны вельмі шмат сацыяльных роляў, цяжка знайсці нават гадзіну для сваіх асабістых ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на сустрэчу ў Гудагай

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні малітвы ў свой кляштар у Гудагаі (Астравецкі дэканат). Духоўныя практыкаванні адбудуцца 27-29 верасня. Тэма сустрэчы – “Каштоўнасць малітвы ў цішыні”. З сабой неабходна мець Біблію Запісацца і атрымаць больш інфармацыі пра сустрэчу можна па тэлефоне: +375 29 525 53 30 с. Магдаліна Кулай CSCII. grodnensis.by

Читать далее »

У Браславе распачаліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі

16 жніўня ў санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў на сумесную сустрэчу і малітву з розных куткоў краіны прыехала моладзь. Усяго ў Браслаў прыбыло 95 чалавек. У першы дзень пасля прыезду, смачнай вячэры і рассялення адбылося знаёмства маладых католікаў і прэзентацыя Дыяцэзіяльных дзён моладзі. Са словамі прывітання да хлопцаў і дзяўчат звярнуўся ксёндз Аляксей Асон. Святар адзначыў, што асноўнай мэтай сустрэчы, ...

Читать далее »

Малітоўная сустрэча на тэму «Пакаянне» прайшла ў Мастах

Малітоўная сустрэча, прымеркаваная да распачацця Вялікага посту, адбылася 18 лютага ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Спатканне, якое правёў пробашч парафіі кс. Віктар Ханька, было прысвечана тэме пакаяння. «Мы вельмі часта выкарыстоўваем слова «пакаянне», але, на жаль, не заўсёды разумеем яго дакладнае значэнне», — адзначыў святар. Паводле слоў кс. Віктара, «калі чалавек шкадуе, што ў выніку ягонага граху ...

Читать далее »