Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што планавалася на 1–3 мая ў Маладзечне, пераносіцца на восень 2020 года, паведамляе Catholic.by. Рэгістрацыя ўдзельнікаў часова спынена. Дакладная дата і расклад сустрэчы будуць пададзеныя пазней на партале Catholic.by. Сачыць за навінамі пра сустрэчу можна на старонцы ў Instagram: @msm_maladzechna_2020. Па ўсіх пытаннях, звязаных з МСМ у Маладзечне, звяртацца па тэл.: +375 (29) 357 ...
Читать далее »Архив меток: Маладзечна
Як у Маладзечне шыюць адзенне для каталіцкіх святароў
Як у Маладзечне ў майстэрні Sacris Vestibus шыюць адзенне для каталіцкіх святароў, каментарый канцлера Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктара Місевіча пра выкарыстанне нацыянальнай сімволікі на літургічным адзенні глядзіце ў відэарэпартажы Леаніда Юрыка і Зміцера Лупача. Чытай таксама: Што такое “Мануфактура капуцынаў” і як яна працуе ў Маладзечне?>> Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS запрашае да набыцця сваёй прадукцыі>>
Читать далее »25-годдзе існавання адзначыла грэка-каталіцкая парафія ў Маладзечне
Парафіяльнае свята і адначасова 25-годдзе свайго існавання святкавала 3 красавіка 2016 года маладзечанская грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбцы. Свята сабрала ў парафіяльнай капліцы вернікаў і гасцей з розных гарадоў Беларусі. Святую Літургію служылі а. Андрэй Крот з Гродна, а. Яўген Усошын, протапрэсвітар Цэнтральнага дэканату БГКЦ, і а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Службу суправаджаў спевам міжпарафіяльны хор «Прасфара» з Мінску. Сваё блаславенне з ...
Читать далее »У Маладзечне вечныя шлюбы складуць браты-капуцыны
25 ліпеня ў парафіі св. Казіміра ў Маладзечне (пры капуцынскім кляштары) у 12.00 адбудзецца ўрачыстая святая Імша, падчас якой два браты-капуцыны, брат Максім Варанюк і брат Ігар Колзун, складуць вечныя шлюбы. kapucyny.by
Читать далее »24-ая пілігрымка Маладзечна-Будслаў запрашае ў шлях
24-ая пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў распачне свой шлях 30 чэрвеня ранішняй св. Імшой а 9 гадзіне ў касцёле св. Казіміра. З сабой неабходна мець: — ружанец, малітоўнік; — спальны мяшок; — намёт (калі ёсць); — талерка, лыжка, кубак; — ежа (сухі паёк); — добры абутак і яго змена; — галаўны ўбор, парасон/дажджавік, цёплыя рэчы; — неабходныя лекі. Кошт пілігрымкі — 100 ...
Читать далее »Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS запрашае да набыцця сваёй прадукцыі
Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс Рымска-каталіцкага набажэнства. Клапоцячыся пра прыгажосць Літургіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі, намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”. Літургічнае адзенне – гэта самастойная адзінка хрысціянскага набажэнства і частка мастацка-культурнай спадчыны. Кожны ...
Читать далее »Адбылася ўрачыстая адпустовая Імша ў маладзечанскай парафіі св. Юзафа
Па запрашэнню ксяндза-прэлата, адміністратара з правамі пробашча маладзечанскай парафіі св. Юзафа, Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, айцы Ордэну меншых братоў капуцынаў – новы кусташ а. Алег Шэнда, а. Андрэй Жылевіч, а. Арыюш Малыска – цэлебравалі святую Імшу ў парафіі, патронам якой з’яўляецца св.Юзаф. На пачатку ўрачыстасці ксёндз Эдмунд зазначыў, што запрашэнне правінцыяла Ордэну (OFM Cap) на святкаванне з’яўляецца знакам еднасці ўсёй каталіцкай супольнасці ...
Читать далее »Што такое “Мануфактура капуцынаў” і як яна працуе ў Маладзечне?
Мануфактуру братоў-капуцынаў захацелася наведаць адразу, як толькі я пабачыў на свае вочы рэалізацыю іх ідэі: гатовыя арнаты* для святароў, а таксама іншая літургічная вопратка. Нядоўга думаючы, я прыняў запрашэнне наведаць Маладзечна, дзе і месціцца ТАА Sacris Vestibus – прадпрыемства, што шые літургічнае адзенне. На парозе нас прывітаў сам гаспадар і тэхнічны дырэктар майстэрні спадар Алег Новік. Ён адразу папярэдзіў, што ...
Читать далее »