Архив меток: Ліда

Аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў прайшла ў Лідзе

У дзень перад Божым Нараджэннем  ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць ў Беларусі. Па традыцыі сустрэча распачалася з супольнай малітвы на брэвярыі ў капліцы, на працягу якой ўсе субраты аднавілі вечныя шлюбы. Пасля заканчэння малітвы айцы піяры сабраліся каля святочнога стала. Спачатку настаяцель супольнасці піяраў а. Вітальд Пяцельчыц прачытаў віншаванні айца правінцыяла, пасля чаго ўсе ...

Читать далее »

Айцы-рэдэмптарысты аднавілі Святыя Місіі ў Лідзе

Трэцяя нядзеля Адвэнту для вернiкаў лідскай парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) пачалася аднаўленнем Святых Мiсiй, якiя правялi айцы-рэдэмптарысты Андрэй Ядкоўскі з Вялікай Бераставіцы і Валерый Мазюк з Гродна (Дзевятоўка). Аднаўленне Святых Мiсiй адбывалася на працягу чатырох дзён. Кожны з гэтых дзён быў асаблівым, таму што, як i год таму, так i ў гэтыя асаблiвыя днi рэнавацый, адчувалася ўпэўненасць, што ...

Читать далее »

Вернікі з Ліды склалі ахвяраванні на патрэбы місіі ў Камеруне

«Асабліва актуальна гучыць сёння заклік “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” ў Год Міласэрнасці, які цяпер перажывае Паўсюдны Касцёл. Здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці з’яўляецца асноўным спосабам сведчання любові да бліжняга», — адзначыў дк. Андрэй Ганчар падчас казанняў на надзельных св. Імшах 29 мая ў піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, які летам бягучага года збіраецца на місію ў Камерун ...

Читать далее »

У Лідзе адбылася вечарына каталіцкай культуры

Сустрэча членаў каталіцкага руху «Gloriosa Trinita», святароў, законных сясцёр, прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, а таксама гасцей з Італіі і Польшчы адбылася 23 красавіка ў Палацы культуры ў Лідзе. На вечарыне было месца малітве і словам праслаўлення Госпада Бога, паведамляе «Лідская газета». Аб сваёй дзейнасці распавядалі і самі ўдзельнікі мерапрыемства. Дарэчы, міжнародны каталіцкі евангелізацыйны рух «Gloriosa Trinita» паўстаў у 2000 годзе ў Італіі. ...

Читать далее »

У Лідзе айцы-рэдэмптарысты правялі Святыя Місіі

Апошні тыдзень лістапада стаў для вернікаў парафіі Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны) часам вялікіх Божых ласк, часам аднаўлення, прабачэння, паяднання і любові. З 22 па 29 лістапада тут праходзілі Святыя Місіі, якія правялі айцы-рэдэмптарысты: а. Андрэй Ядкоўскі з Вялікай Бераставіцы і а. Валерый Мазюк з  Гродна (Дзевятоўка).  Варта ўзгадаць, што 3 верасня бягучага года парафія адзначыла сваё 15-годдзе, і гэта першыя Святыя ...

Читать далее »

Ткацтва як малітва: жыццёвае пакліканне Яўгена з Ліды

“Я за кроснамі адпачываю і супакойваюся. Сядаю ткаць, пра нешта думаю, кручу ў галаве”, — распачынае размову на сваім рабочым месцы сённяшні герой. Пра Яўгена Маркевіча з Ліды ўжо шмат пісалі, але ж мала хто ўзгадвае, што вядомы беларускі ткач з’яўляецца выхаванцам тамтэйшага Фарнага касцёла, хадзіў у пілігрымкі, а сёстры назарэтанкі ездзілі да папы Бенэдыкта з ручніком вытканым сваім вучнем. ...

Читать далее »

На сустрэчы работнікаў медустаноў Гродзенскай дыяцэзіі разважалі аб медыцынскіх і духоўныx аспектах дэпрэсіі

11 красавіка парафія Святой Сям’і ў горадзе Ліда шчыра прыняла на чарговай сустрэчы медработнікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Тэмай сустрэчы стала разважанне над медыцынскімі і духоўнымі аспектамі дэпрэсіі. Сустрэча ўключала тры канферэнцыі, Імшу ў інтэнцыі ўдзельнікаў, а таксама сюрпрыз ад дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. На пачатку выступіў арганізатар сустрэчы і каардынатар Душпастырства аховы здароўя ў г. Гродна кс. Мікалай Ціхановіч. ...

Читать далее »