Ноччу з 1 на 2 ліпеня вандалы спілавалі каталіцкі крыж каля капліцы Маці Божай Будслаўскай у Кардоне ў Віцебскай дыяцэзіі. Парафіяне агледзелі спілаваны крыж раніцай у нядзелю 2 ліпеня. Ксёндз Аляксандр Півавар, пробашч парафіі ў Уле, які абслугоўвае таксама Кардон, паведаміў “Каталіцкаму Весніку”, што пра акт вандалізму ўжо ведаюць праваахоўныя органы. Святар сказаў, што парафіяне будуць у малітвах перапрашаць Бога ...
Читать далее »Архив меток: крыж
Папа да егіпецкага духавенства: не ўцякайце ад крыжа
Кансэкраваныя асобы «маленькага каталіцкага статку ў Егіпце, разам з нашымі братамі праваслаўнымі, з’яўляюцца закваскай, якую Бог падрыхтаваў для гэтай бласлаўлёнай зямлі, каб узрастала на ёй Яго Валадарства”, падкрэсліў папа Францішак 29 красавіка падчас сустрэчы з егіпецкім духавенствам. “Не бойцеся штодзённага цяжару, цяжару складаных умоў, праз якія некаторыя з вас павінны прайсці. Мы ўшаноўваем Найсвяцейшы Крыж, прыладу і знак нашага збаўлення. ...
Читать далее »Вернікі Ашмянаў усталявалі вялізны крыж на «Галгофе»
Больш за дваццаць годоў католікі Ашмянаў сустракаюць вербную нядзелю хросным ходам праз увесь горад да гары, якую мясцовыя жыхары называюць Галгофай. Непадалёк ад яе знаходзяцца парэшткі былога францысканскага касцёла. Напярэдадні свята выразаецца крыж, памер якога перавышае чатыры метры, а вага не менш за 400 кг. Вернікі нясуць яго на сваіх плячах увесь час, не апускаючы яго на зямлю. Паводле традыцыі, ...
Читать далее »Папа Францішак: чым ёсць для мяне крыж?
Крыж не можна насіць толькі як сімвал рэлігійнай прыналежнасці або аздобу, трэба глядзець на яго як на знак “Бога, Які стаў грахом” дзеля нашага збаўлення, звярнуў увагу Папа 4 красавіка 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Звяртаючыся да сённяшняга Евангелля (Ян 8, 21-30), Святы Айцец адзначыў, што Езус тройчы папярэджваў фарысеяў, “памрэце ў граху вашым”, таму што яны ...
Читать далее »Мінкультуры абвясціла конкурс на стварэнне мемарыяла ў Курапатах
Міністэрства культуры Беларусі аб’явіла конкурс эскізных праектаў мэмарыялу ў Курапатах. Нагадаем, у гэтым ўрочышчы адбываліся масавыя пахаванні рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў. Раней па ініцыятыве дэмакратычнай грамадскасці ў Курапатах усталявалі сотні крыжоў, але цяпер улады вырашылі стварыць у Курапатах мемарыял. — Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобразу ўрочышчы «Курапаты» як агульнанацыянальнага ...
Читать далее »Злодзей вярнуў скрадзены крыж… праз паўстагоддзя
Ужо паважанага ўзросту чалавек з Біярыцы, што на поўдні Францыі, адчуў раскаянне, і, каб супакоіць сваё сумленне, вярнуў скрадзены 50 гадоў таму драўляны крыж. Мясцовыя СМІ паведамілі 8 сакавіка 2017 года, што разьбяны крыж быў адным з прадметаў, выкрадзеных з касцёла дамініканаў у Тулузе ў 1967 годзе. Цяпер ён вярнуўся ў мясцовы музей. Асоба злодзея не была ўстаноўленая. Яго справа ...
Читать далее »Ватыкан: адрэстаўравана ўнікальнае драўлянае ўкрыжаванне
Самае старажытнае драўлянае ўкрыжаванне базілікі св. Пятра было адрэстаўравана і прадстаўлена ў Ватыкане. Гаворка ідзе пра двухметровы 72-кілаграмовы крыж з фігурай Езуса Хрыста, зроблены ў ХIV ст. італьянскім скульптарам Пьетра Каваліні. Працэс рэстаўрацыі расцягнуўся больш чым на год. Ён адбываўся з выкарыстаннем сучасных лазерных тэхналогій і пры фінансавай падтрымцы амерыканскай дабрачыннай арганізацыі “Рыцары Калумба”. Спецыялісты здолелі адкрыць 90% арыгінальных фарбаў ...
Читать далее »У Глыбоцкім раёне асвяцілі новую прыдарожную каплічку і крыж
7 кастрычніка ў свята Маці Божай Ружанцовай ў в. Мярэцкія, што ў Глыбоцкім раёне, былі асвечаны прыдарожная каплічка і крыж. Вернікі з вёскі сабраліся на супольную малітву, каб разам ушанаваць Маці Божую. Падчас асвячэння кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, заклікаў, каб памяталі, што праходзячы ля крыжа заўсёды трэба спыніцца і ўзнесці хаця б кароткую малітву да Бога. “Шануйце гэты ...
Читать далее »Крыж, кропля крыві і сэрца: рэліквіярый святой Маці Тэрэзы
Рэліквіі святой Маці Тэрэзы з Калькуты, тканіну, абмакнутую ў яе кроў, ўнеслі ў релікварый ў форме крыжа. Гэта сапраўдны твор мастацтва, поўны сімволікі, якая дапамагае зразумець місію святой. Сама тканіна знаходзіцца ў невялікай ёмкасці ў форме кроплі, апраўленай золатам. Кропля сімвалізуе тую часта невялікую колькасць «вады» міласэрнасці і спагады, якой бывае дастаткова, каб наталіць смагу любові і болю, народжанага адзінотай. ...
Читать далее »У Гродне пачалі аднаўляць пашкоджаны крыж на касцёле
Крыж на вежы старадаўняга Бернардынскага касцёла ў Гродне будзе адноўлены, працы ўжо пачаліся. Гродзенцы публікуюць у сацсетках фота пашкоджанай канструкцыі, акружанай будаўнічымі рыхтаваннямі. Цяжкую і небяспечную працу плануюць выканаць за некалькі дзён. Нагадаем, моцная навальніца, якая прайшла па заходняй Беларусі два месяцы таму, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды ...
Читать далее »