Архив меток: ККББ

Паведамленне з 85-а Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

27 ліпеня ў Мінску прайшло чарговае, 85-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі працы Сінадальнай камісіі, якую ўзначальвае біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB. Біскупы ...

Читать далее »

Касцёл у Беларусі асуджае публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці (BY/RU)

Па даручэнні Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча пазіцыю беларускага каталіцкага епіскапату адносна публікацыі ў газеце «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года) выказвае Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. У сёняшнім нумары газеты «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года), заснавальнікам якой з’яўляецца ...

Читать далее »

Паведамленне з 81-а пазачарговага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

2 верасня ў Мінску прайшло 81-е пазачарговае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У пасяджэнні, якое ўзначаліў Сатршыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, узялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB. Іерархі Касцёла на Беларусі распачалі пасяджэнне малітвай гімнам Святому ...

Читать далее »

Біскупы Беларусі зацвердзілі пераклад новых заклікаў у Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі

Дэкрэт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зацвярджэнні новых заклікаў у Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі Ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, 20 чэрвеня, Папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) тры новыя заклікі: Mater misericordiae, Mater spei і Solacium migrantium. Гэтым дэкрэтам Канферэнцыя Біскупаў зацвярджае пераклад на беларускую мову новых заклікаў з мэтаю іх літургічнага ўжытку, здзейснены Секцыяй па перакладзе ...

Читать далее »

Агульнабеларускае святкаванне Будслаўскага фэсту перанесена на пазнейшы час

Паведамленне з 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 25 мая з-за пандэміі каранавірусу Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ўпершыню адбылося ў анлайн фармаце ў рэжыме відэаканферэнцыі. У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе біскупы ККББ і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC. 1. Уступнае слова Старшыні ККББ арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча было скіравана не толькі ...

Читать далее »

Агульнабеларускую пілігрымку да 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ перанеслі на восень

5 студзеня на 76-м надзвычайным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне правесці агульнабеларускую пілігрымку з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. У сувязі з пандэміяй каранавірусу агульнабеларуская пілігрымка ў Ватыкан шляхам святога Яна Паўла ІІ на святкаванне 100-годдзя з дня яго нараджэння пераносіцца з мая на восень. Дакладны час яе правядзення і дадатковая інфармацыя будуць пададзеныя ...

Читать далее »

25 сакавіка Касцёл прысвеціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Распараджэнне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Свет ахінула пандэмія каранавірусу, якая пагражае таксама і Беларусі. Мы ўдзячныя супрацоўнікам службы аховы здароўя і іншых дзяржаўных і грамадскіх структур, якія ахвярна клапоцяцца аб прадухіленні гэтай заразнай хваробы. Адначасова з гэтым вернікі розных веравызнанняў і рэлігій моляцца ў гэтай інтэнцыі, сведчаннем чаго стала супольная малітва католікаў, праваслаўных, лютэранаў, баптыстаў, юдэяў і мусульманаў, ...

Читать далее »

Паведамленне Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі! Cучасны свет вельмі моцна заклапочаны выкліканай пандэміяй каранавірусу складанай сітуацыяй, якая закранае таксама і Беларусь. У гэты час новых выпрабаванняў выказваем усім вам нашу блізкасць і запэўніваем у малітве ў інтэнцыі прадухілення гэтай заразнай хваробы і ахвяр, да якіх яна можа прывесці. Багатая гісторыя Касцёла сведчыць аб тым, што ён ...

Читать далее »

Першая нядзеля Вялікага посту ў Касцёле на Беларусі абвешчана днём пакаяння і перапрашэння за знявагі Бога

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дочкамі нашага народа. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння. У Звароце да ...

Читать далее »

Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы, Дарагія браты і сёстры! У апошнюю нядзелю літургічнага года Касцёл адзначае ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, жадаем асаблівым чынам прывітаць вас на сённяшняй Эўхарыстыі і скіраваць да вас сваё слова. Літургічныя чытанні ў гэты ўрачысты дзень маюць вельмі багаты змест. Прарок Даніэль гаворыць пра Сына Чалавечага, які будзе ісці па аблоках, ...

Читать далее »