Архив меток: ККББ

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на свята Святой Сям’і 2025 года

Сёлета свята Святой Сям’і прыпадае на нядзелю 28 снежня. Па традыцыі, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць у гэты дзень адпаведнае Паведамленне духавенству, кансэкраваным асобам, вернікам і ўсім людзям добрай волі. Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2025 года Шаноўнае духавенства, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі і ўсе людзі добрай волі! Прабываючы ў радаснай атмасферы святаў Божага Нараджэння, складаем ...

Читать далее »

Прэс-служба ККББ паведамляе пра вызваленне зняволеных святароў

Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сваім Паведамленні кіруе словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення з калоніі зняволеных святароў: ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча OMI. Паведамленне прэс-службы ККББ «Праяві ласкавасць да свайго слугі, і буду жыць, і захоўваць Тваё слова» (Пс 119, 17). Дарагія браты і сёстры. Заахвочваючы да перажывання Юбілейнага года хрысціянства ― 2025, у сваёй ...

Читать далее »

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб павазе да бацькоў, іх пакліканні і заданнях

Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы! Умілаваныя ў Хрысце сёстры і браты! Сям’я з’яўляецца той супольнасцю, якую Касцёл атачае асаблівай апекай. З гэтай нагоды Каталіцкі Касцёл у Беларусі аб’явіў месяц кастрычнік 2025 года часам асаблівых разважанняў і малітваў у інтэнцыі бацькоў. Гэты месяц пройдзе пад дэвізам «Малітва за бацькоў на ружанцы». Касцёл звяртае ўвагу на важнасць сям’і, гэта значыць бацькоў ...

Читать далее »

Паведамленне з 95-а пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

25 верасня 2025 года ў Сапоцкіне прайшло 95-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў ...

Читать далее »

Абраны новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 7 мая ў Мінску, новым Старшынёй епіскапату быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Паведвмленне з 91-а пазачарговага Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: 7 мая 2024 года ў Мінску прайшло 91-е пазачарговае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падчас пасяджэння, згодна са Статутам ККББ, у сувязі ...

Читать далее »

Як праходзяць пасяджэнні ККББ? “Прыснуць тут не атрымаецца”

Сёлета споўнілася 25 годоў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. За гэты час ужо адбылося 89 пасяджэнняў, шматразова змяняўся склад органа, а цяперашні яго старшыня, біскуп Алег Буткевіч, яшчэ вучыўся ў семінарыі, калі ККББ сабралася ўпершыню. З гэтай нагоды мы вырашылі распытаць кс. Юрыя Санько, дапаможнага сакратара ККББ, як выглядаюць гэтыя сустрэчы і якім чынам прымаюцца агульныя рашэнні. – Калі Вы ўпершыню ...

Читать далее »

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана — Дзень святасці жыцця 2024 года

Паважаныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты, людзі добрай волі! «Мы ўносім сапраўдны мір у нашу сям’ю, акружэнне, горад, краіну, у свет. Пачынаем з любові да маленькага дзіцяці ўжо ва ўлонні маці. Тое, што найбольш знішчае мір у сучасным свеце, — гэта аборты», — казала Маці Тэрэза з Калькуты. 1. Зусім нядаўна мы адзначалі ўрачыстасць ...

Читать далее »

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans

18 снежня 2023 года была апублікавана Дактрынальная дэкларацыя Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans, якая разважае і тлумачыць пра пастырскае значэнне благаслаўленняў. Гэты дакумент разглядае магчымасць больш шырокага іх выкарыстання перадусім у пазалітургічным вымярэнні. У дакуменце падкрэсліваецца, што літургічнае благаслаўленне можа быць удзелена толькі ў выпадку, калі «тое, што благаслаўляецца, адпавядае Божай задуме, заключанай у стварэнні і цалкам аб’яўленай Хрыстом Панам» (FS 11). Нягледзячы ...

Читать далее »

Выступленне біскупа Аляксандра Яшэўскага на Еўрапейскай асамблеі Сіноду Біскупаў у Празе

6 лютага, у першы працоўны дзень Еўрапейскай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, якая ў гэтыя дні праходзіць у Празе (Чэхія), выступіў прадстаўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. У сваёй прамове Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ зазначыў тэмы, якія знаходзяць найбольшы водгук у Касцёле ў нашай краіне. Тэзісы яго выступу былі сфармуляваныя ў выніку сумеснай працы ...

Читать далее »

Абвешчаны тэма і дэвіз на 2023 пастырскі год у беларускіх дыяцэзіях

16 лістапада 2022 года ў Старшынёй камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, былі абвешчаны тэма і дэвіз 2023 пастырскага года. Паведамленне Старшыні камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Кантынентальны этап Сінду Біскупаў аб сінадальнасці засяродзіў сваю ўвагу на больш актыўным удзеле свецкіх вернікаў у ажыццяўленні місіі Касцёла ў ...

Читать далее »