Архив меток: Касцёл

«Містэрыі Гервят»: у касцёле Найсвяцейшай Тройцы адбылася фотавыстава Валерыя Вядрэнкі

У межах гервяцкага фэсту, які сёлета прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фацысцкіх захопнікаў, знакаміты ў Беларусі і за яе межамі фотамайстар Валерый Вядрэнка прэзентаваў серыю работ і фотаальбом «Містэрыі Гервят». Фотавыстава складаецца з трох частак. У першай аўтар знаёміць гледача з мясцовасцю, касцёлам і яго інтэр’ерам. Стылізацыю гэтай часткі вызначае час стварэння храма – пачатак ХХ стагоддзя. ...

Читать далее »

«Полымя міру» сустрэлі каля касцёла ў Гервятах

23 мая эстафета агню “Полымя міру” дасягнула аграгарадка Гервяты. Сімвалічны агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў, запалены 3 мая ў Рыме, сустракалі на плошчы каля беларускага Нотр-Дама – касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Ганаровая місія першым пранесці паходню міру па гервяцкай зямлі выпала знакамітаму ўраджэнцу Варнян, шматразоваму пераможцу рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, удзельніку Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра Аляксандру Ляховічу. На гэтым ...

Читать далее »

“У нас свой Нотр-Дам”. У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл канца XIX стагоддзя

У вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна згарэў драўляны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пабудовы канца XIX стагоддзя, паведамілі TUT.BY чытачы і пацвердзілі ва УМНС. “У нас свой Нотр-Дам-дэ-Пары. Цалкам згарэў касцёл у вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна”, – напісаў чытач. Паведамленне аб пажары ў каталіцкім храме паступіла ў МНС у 13.21. Калі пажарныя прыбылі на месца, храм быў агорнуты полымем. Агонь ...

Читать далее »

Касцёл святкуе Пальмовую (Вербную) нядзелю

Разам з католікамі лацінскага абраду Вербніцу сёння адзначаюць і беларускія грэка-католікі. Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Езус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі. У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста. Наступны тыдзень, апошні перад ...

Читать далее »

Прэс-канферэнцыя Папы: хто будуе муры, становіцца іх вязнем

Барацьба з сексуальнымі злоўжываннямі ў Касцёле, праблема рэлігійнай свабоды, міграцыйны крызіс: гэта галоўныя тэмы прэс-канферэнцыі Папы. Яна прайшла 31 сакавіка 2019 г. падчас пералёту з Рабата. Адказваючы на пытанне пра плёны візіту ў Марока, Папа Францішак заўважыў, што “зараз бачныя кветкі, а плады з’явяцца пазней”. Ён падкрэсліў, што падчас двух апошніх падарожжаў – у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Марока – ...

Читать далее »

Іерархі дзеляцца бачаннем сітуацыі са злоўжываннямі ў Касцёле

Перад ватыканскім самітам па абароне непаўналетніх іерархі дзеляцца сваім бачаннем сітуацыі. Амерыканскі арцыбіскуп Чарльз Шап’ю лічыць, што праблема ў наступствах сексуальнай рэвалюцыі. “Чым больш Касцёл атаясамліваецца з нейкай культурай, тым больш яе праблем пранікае ў яго місію”, – падкрэсліў арцыбіскуп Філадэльфіі і старшыня камісіі епіскапату ЗША па справах свецкіх, сужэнства, сям’і і моладзі. Сексуальная рэвалюцыя змяніла нашу культуру, і ніхто, ...

Читать далее »

11 лютага — Сусветны дзень хворага

Ва ўспамін Маці Божай з Люрда, 11 лютага, у паўсюдным Касцёле ўжо ў 27-ы раз  адзначацца Сусветны дзень хворага. Яго дэвіз – словы з Евангелля паводле Мацвея: “Задарма атрымалі, задарма давайце” (Mц 10, 8). Гэты дзень – нагода, каб на хвіліну засяродзіцца ў мітусні штодзённага дня і заўважыць, што хвароба і звязаныя з ёю цярпенні не мінаюць нікога з нас. ...

Читать далее »

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава «Сакральная культура Касцёла Беларусі»

14 лютага а 18–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Сакральная культура Касцёла Беларусі». Сёння каталіцтва з’яўляецца другой па колькасці вернікаў канфесіяй у Беларусі. Каталіцкі касцёл на працягу многіх стагоддзяў быў неад’емнай часткай магістральнага развіцця культуры на беларускіх землях і за некалькі стагоддзяў сваёй дзейнасці глабальна паўплываў на эвалюцыю мастацкіх і музычных традыцый, адукацыйных працэсаў, ...

Читать далее »

Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску ўключылі ў ахоўную зону

Старадаўнія могілкі вакол касцёла на Залатой Горцы ў Мінску будуць абаронены законам ад забудовы. Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы лічыць гэта станоўчым знакам. Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла праект ахоўнай зоны, размешчанай у цэнтры Мінска. У раёне перасячэння праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (ад ЦУМа да Ваенных могілак). Згодна з дакументам, апублікаваным 16 студзеня на Нацыянальным прававым партале, у праект увайшлі каталіцкі ...

Читать далее »

2018-ы ў жыцці Папы і Касцёла ў святле “Evangelii Gaudium”

2018-ы год быў складаным для Касцёла, “пабітага”, па словах Папы Францішка, “штормамі і ўраганамі”, аднак, прааналізаваны ў святле адгартацыі “Evangelii Gaudium”, не выклікае роспач, але дае надзею. “Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам” – такімі словамі распачынаецца дакумент Папы Францішка, апублікаваны 5 гадоў таму. І менавіта на жывой сустрэчы з Езусам былі сканцэнтраваны ўсе ...

Читать далее »