26 верасня парафія ў Канстанцінаве адзначыла 30-годдзе кансэкрацыі адбудаванага касцёла. Драўляны касцёл пад тытулам Святой Тройцы ў Канстанцінаве быў пабудаваны на сродкі Яаны Акушка ў 1768 годзе. Святыня з“яўлялася філіяльным касцёлам Удзельскай парафіі. Па некаторых звестках храм першапачаткова быў уніяцкай святыняй. Пасля 1839 года царскія ўлады хацелі забраць касцёл пад праваслаўную царкву. У 1923 годзе Канстанцінава стала самастойнай парафіяй. Пасля ...
Читать далее »Архив меток: Канстанцінава
Парафіяльны фэст з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі ў Канстанцінаве
15 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве (Мядзельскі дэканат). Візіт арцыпастыра быў прымеркаваны да 30-годдзя аднаўлення ў парафіі нармальнага душпастырства пасля перыяду ганенняў, калі ў Канстанцінаве не было святара. Такая сітуацыя працягвалася доўгія пяцьдзесят гадоў, пакуль у 1990 годзе тут не з’явіліся айцы кармэліты босыя. Яны адрадзілі парафіяльнае ...
Читать далее »У Глыбоцкім дэканаце два новыя пробашчы прыступілі да сваіх абавязкаў
Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ксёндз Андрэй Таўрук прызначаны пробашчам у парафію Святой Тройцы ў Канстанцінаве, ксёндз Леанід Мозгель – пробашчам у парафію Ушэсця Хрыстова ў Дзеркаўшчыне. Біскупскі дэкрэт зачытаў дэкан Глыбоцкі ксёндз Мікалай Ціхановіч у нядзелю 23 чэрвеня падчас богаслужэнняў у Канстанцінаве і Дзеркаўшчыне. Святая Імша ў Канстанцінаве адбылася ў 10.30, а ў Дзеркаўшчыне а 12-й гадзіне. Пасля зачытвання ...
Читать далее »У Канстанцінаве, што на Мядзельшчыне, адбылася адпустовая ўрачыстасць
Фэст з нагоды Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў тут у сераду 15 жніўня. Гэта свята парафіяне называюць яшчэ спажой. Галоўная славутасць вёскі ў тым, што пабудавана яна ў 1896 г. з мясцовага бутавага каменю на падмурку храма, закладзенага ў 1826 г. па фундацыі Францішка Пашкевіча. Заканчэнне будаўніцтва фінансавалі граф Віктар Старжынскі з жонкай Марыяй (з Беніслаўскіх) і Аляксандр Хамінскі з ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч з пастырскай візітацыяй у Глыбоцкім дэканаце (+відэа)
Візіт іерарха ў вёску Канстанцінава адбыўся ва ўрачыстасць Святой Тройцы 27 мая і супаў з парафіяльным адпустам. Падзеі паспрыяла надвор’е, якое выдалася ў гэты дзень проста цудоўным. Каб сустрэць высокага госця, усе вернікі выйшлі з храма. Біскупу ўручылі каравай дамашняга хлеба, а таксама кветкі. Пасля прывітання іерарх акрапіў усіх святой вадой, пажартаваўшы, што ў такі спякотны дзень вады можна выкарыстаць ...
Читать далее »Адпустовую ўрачыстасць і юбілей парафіі адзначылі ў Канстанцінаве Глыбоцкага дэканату (+відэа)
З гэтай нагоды ў нядзелю 13 лістапада а дванаццатай гадзіне адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі ксёндз Павел Самсонаў, дэкан Пастаўскі, і ксёндз Андрэй Кулік, пробашч з Дзеркаўшчыны. Напачатку ўрачыстасці пробашч парафіі прывітаў біскупа і ўсіх прысутных, а таксама коратка распавёў гісторыю парафіі ў Канстанцінаве. Доўгі час вёска Канстанцінава ўваходзіла ў Удзелаўскаю парафію, ...
Читать далее »У Канстанцінаве ўшанавалі святога Язафата Кунцэвіча
12 лістапада 2016 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве (Глыбоцкі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Нягледзячы на марознае надвор’е ў лістападзе і сцюдзёную святыню, святы Язафат сабраў на малітве шматлікіх парафіянаў, якія добра падрыхтаваліся да адпусту праз споведзь і вялікія чэргі да канфесіяналаў. Таксама да ўспаміну біскупа-мучаніка, які з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, далучылі святкаванне 21-й гадавіны пасвячэння новаадбудаванай ...
Читать далее »У Канстанцінаве адзначылі дваццацігадовы юбілей пабудовы касцёла (+відэа)
У Канстанцінаве, што на Глыбоччыне, адзначылі дваццацігадовы юбілей пабудовы касцёла. На юбілей прыбыў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Антоніем Лагунёнкам сустракалі высокага госця перад уваходам у святыню. Пасля прывітальных словаў біскупу паднеслі каравай, які ён з пашанай прыняў з рук вернікаў. Хлеб як сімвал жыцця і дабрабыту ў Касцёле ...
Читать далее »Святога Язафата Кунцэвіча ўшанавалі ў Канстанцінаве
26 верасня 2015 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Святы Язафат, апякун парафіі, сабраў на малітве шматлікіх вернікаў, у тым ліку з навакольных касцёлаў. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў кс. Віктар Місевіч разам са святарамі, прыбыўшымі на свята. Гамілію прамовіў кс. Павел Самсонаў з Дунілавіч. Святар зазначыў, што стабільнасць — гэта добрая справа. “Кожны раз ...
Читать далее »