Архив меток: Яўген Шымановіч

Штучны інтэлект – не ідэальны розум. Гэта інструмент, які варта засвойваць. Размова са святаром-праграмістам

Нейрасеткі сёння выклікаюць шмат дыскусій. Найбольш трывожныя галасы кажуць, што ў недалёкай будучыні яны заменяць людзей ці па меншай меры пазбавяць іх працоўных месцаў. Пра тое, як “прыручыць” штучны інтэлект і пабудзіць яго да служэння Богу і чалавеку, мы размаўляем з кс. Яўгенам Шымановічам. У мінулым святар працаваў праграмістам, а цяпер ладзіць розныя каталіцкія ІТ-ініцыятывы, такія, як IT FOR CHRIST ...

Читать далее »

«Weekend з Марыяй» альбо як моладзь з усёй Беларусі адпачывае і духоўна ўзрастае ў маленькай вёсцы

«Застацца сабой у адносінах» — пад такой назвай з 3 па 5 сакавіка ў вёсцы Удзела Глыбоцкага дэканата прайшоў чарговы «Weekend з Марыяй». Маладыя людзі з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў мястэчку Беззаганай, каб прысвяціць свой вольны час Маці Божай, супольна памаліцца і абмеркаваць пытанні, якія іх хвалююць. Як адзначыў духоўны кіраўнік моладзевых спатканняў у Удзела а. Віктар Мялешка OFMConv, ...

Читать далее »

Реколлекции для ИТ-шников прошли в Новогрудке. Свидетельство участника

Друзья, хочу поделиться с вами довольно интересными переживаниями, которым поспособствовало моё участие в реколлекциях для работников ИТ-сферы, которые состоялись 11-13 июня 2021 года. Данное мероприятие было организованно впервые в нашей стране. Местом встречи был реколлекционный дом в Новогрудке, при костёле Святого Архангела Михаила, настоятелем которого является кс. Юрий Жегарин. По сути, мероприятие подразумевало объятие двух сфер: духовной и «практической» касаемой ...

Читать далее »

Працуеш у ІТ-сферы і хочаш узмацніць адносіны з Богам? Запрашаем на рэкалекцыі для айцішнікаў

З 11 па 13 чэрвеня ў Навагрудку пры касцёле Святога Міхала Арханёла адбудуцца рэкалекцыі для працаўнікоў ІТ-сферы на тэму неабходнасці малітвы, шляху і дарастання да адносін з Богам праз малітву. У праграме цікавыя канферэнцыі, малітва, абмен досведам у хрысціянскіх праектах і многае іншае. Рэкалекцыі правядуць кс. Яўген Шымановіч з Глыбокага (Віцебская дыяцэзія), які да святарства працаваў праграмістам, а таксама кс. ...

Читать далее »

Прыміцыйная Імша кс. Яўгена Шымановіча ў Глыбокім

31 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Яўгена Шымановіча. Новапрэзбітэра Глыбоцкая парафія ўжо добра ведае, бо яшчэ будучы клерыкам летнімі днямі хадзіў у пілігрымкі, затым атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў мясцовым касцёле, дзе і застаўся служыць. Часта кранаў сэрцы парафіян сваімі сведчаннямі, змястоўнымі і карыснымі казаннямі і канферэнцыямі. А 23 мая тут жа прыняў ...

Читать далее »

 “Сённяшні свет патрабуе Божага шаленства”: прэзбітэрый Віцебскага касцёла павялічыўся на двух святароў (+відэазапіс)

23 мая 2020 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім біскуп Алег Буткевіч удзяліў святарскае пасвячэнне. Прэзбітэрамі Касцёла на Віцебшчыне сталі дыяканы Ілля Саўчанка з супольнасці айцоў марыянаў і Яўген Шымановіч. Для Глыбокага гэта асаблівая радасць: дыякан Ілля нарадзіўся і вырас сярод глыбачан, а дыякан Яўген праходзіў практыку ў парафіі і вельмі спадабаўся вернікам і закрануў іх сэрцы сваімі змястоўнымі ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне Яўгену Шымановічу (+відэа)

7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, клерык Яўген Шымановіч атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Віктар Місевіч, святары і клерыкі з Віцебскай і іншых дыяцэзій, бацькі, хросныя, родныя і сябры. Семінарыст Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ...

Читать далее »