Францішкане танчаць на гарадской плошчы непадалёк ад Мілана.
Читать далее »Архив меток: Італія
Пантыфік нагадаў аб выключнасці жаночага генія
Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 38-га моладзевага намётавага летніка, які прайшоў у санктуарыі святога Габрыэля ад Маці Божай Балеснай, у гарах цэнтральнай Італіі. Сотні юнакоў і дзяўчат з усяго Апенінскага паўвострава сабраліся разам, каб памаліцца, здзейсніць пешую пілігрымку і паразважаць аб месцы жанчыны ў сучасным свеце і Касцёле. Тэма сустрэчы была выбрана ў святле евангельскіх слоў: “Не бойся, Марыя, бо ...
Читать далее »У Італіі адбыўся фестываль святынь, пабудаваных з каласкоў
Свята, якое мае назву «Festa del Covo», адзначаюць як падзяку за плён зямлі. Гісторыя фэсту бярэ свой пачатак з 1939 года. На ўрачыстасць прывозяць пабудаваныя з каласоў мадэлі святынь і базылік з усяго свету. У гэтым годзе асаблівым экспанатам стала мадэль Марыяцкай базылікі ў Кракаве. Ва ўрачыстасць Маці Божай Чэнстахоўскай, 26 жніўня, гэтая мадэль будзе прадстаўлена і ў Кракаве. Святкаванне ...
Читать далее »Італьянскі суд прызнаў пілігрымку ў Санцьяга дэ Кампастэла за форму пакарання
Італьянскі суд устрымаўся ад прысуду маладому абвінавачанаму пасля яго пілігрымкі ў Санцьяга дэ Кампастэла. 22-гадовы мужчына з Паўночнай Афрыкі павінен быў быць пакараным за здзяйсненне розных злачынстваў, звязаных з ужываннем наркотыкаў. Суд, аднак, вырашыў не прызначаць адказчыку пакаранне, паколькі той прайшоў пешшу 1500 км у пілігрымцы да іспанскага санктуарыя ў Санцьяга дэ Кампастэла. Суд прызнаў гэта выхаваўчым мерапрыемствам для выпраўлення ...
Читать далее »Брат капуцын Аляксандр Астраушка атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Італіі
1 ліпеня 2018 года ў італьянскім горадзе Бары ў базыліцы святой Фары падчас святой Імшы, якую узначальваў арцыбіскуп Юзаф Какучы, мітрапаліт Барска-Бітонцкі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, брат Ордэна меншых братоў капуцынаў беларускай кустодыі. Дадзенай падзеі папярэднічала фармацыя ў Ордэне капуцынаў, вывучанне філасофіі ў Люблінскім універсітэце, трохгадовае вывучанне багаслоўя ва ўніверсітэце Апуліі ў Бары. Пасля паспяховага залічэння ...
Читать далее »У італьянскіх Альпах ужо выбіраюць елку на Божае Нараджэнне для Ватыкана
Нягледзячы на тое, што да свята Божага Нараджэння яшчэ далёка, падрыхтоўка елкі, якая будзе стаяць на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, ужо пачалася. Елка, якая будзе стаяць каля ясляў, на гэты раз паходзіць з парку ў Даламітах, з правінцыі Пардэнонэ (Італія). Дрэва, якое павінна выбраць рэгіянальная Лясная ахова ў супрацоўніцтве з Ватыканам, павінна адпавядаць пэўным умовам. Яно не можа перавышаць ...
Читать далее »Святы, які курыў люльку: блаславёны Пётр Фрасацці (1901–1924)
За сваё нядоўгае, але вельмі багатае на падзеі жыццё, Пётр паспеў неаднаразова пабываць за кратамі. І хоць гэта не былі доўгія турэмныя тэрміны, аднак факт застаецца фактам. Кароткія затрыманні не былі вынікам моладзевай бязглуздасці або хуліганскага характару хлопца. Наадварот, яны сведчылі пра яго актыўную грамадзянскую пазіцыю: паліцыя затрымлівала Пятра на дэманстрацыях супраць новага ў Італіі руху фашыстаў. Дар веры Пётр ...
Читать далее »Святар у Рыме знайшоў у спавядальні пакет з 36 тысячамі еўра
Грошы перадалі паліцыі, яна праводзіць расследаванне незвычайнага інцыдэнту. Пакет з буйной сумай наяўных знайшоў святар у спавядальні каталіцкага храма Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рыме. У парафіі выклікалі паліцыю, баючыся, што ў скрутку пад лавай для святара можа быць выбуховае прыстасаванне, але на самой справе там аказаліся купюры наміналам у 50 еўра на агульную суму €36 тысяч. Паліцыя канфіскавала грошы і ...
Читать далее »Дзяліцца скарбам хрысціянскага Усходу. XXI Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы праходзіць у Італіі
У чацвер, 14 чэрвеня 2018 г., у рамках урачыстай Вячэрні ў кафедральным саборы св. Мікалая з Мір у г. Лунгра (Калабрыя, Італія), пачалася ХХІ штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (Conventus Hierarchorum Catholicorum Europae). Разам з мясцоваю супольнасцю ў інаўгурацыйнай сесіі прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят усходніх каталіцкіх біскупаў. У Сустрэчы прымаюць удзел біскупы і духавенства — прадстаўнікі 12-ці Усходніх ...
Читать далее »Беларуская Грэка-каталіцкая царква прыме ўдзел у сустрэчы біскупаў усходніх цэркваў Еўропы
У Італіі збяруцца прадстаўнікі 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў кантынента. Сустрэча біскупаў усходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы адбудзецца 14-17 чэрвеня ў Італіі. Форум у горадзе Лунгра збярэ біскупаў і духавенства — прадстаўнікоў 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы, а таксама гасцей з Ватыкана, паведамілі ў Радзе еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Беларускай, Чэшскай, Казахстанскай, Украінскай, Венгерскай грэка-каталіцкай цэркваў, а таксама Армянскай ...
Читать далее »