Маладога ды вясёлага святара айца Іллю ведаюць многія вернікі. Гэта і парафіяне касцёла Святога Юзафа ў Оршы, і шматлікія ўдзельнікі “Вінаградніка”, курса “Закхей” ды іншых спатканняў, якія праходзяць у мясцовым рэкалекцыйным доме. Таксама айцец Ілля Саўчанка з’яўляецца кіраўніком пілігрымкі Друя – Росіца. Сёння мы паразмаўляем з ім пра жыццёвы шлях, пакліканне да службы на ніве Пана, а таксама пра цяжкасці ...
Читать далее »Архив меток: Ілля Саўчанка МІС
Падчас рэкалекцый у Глыбокім моладзь вучылася глядзець у люстэрка сваёй душы
Рэкалекцыі «Зазірні ў люстэрка сваёй душы» прайшлі з 9 па 11 чэрвеня ў кляштары Сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Глыбокім. Сабралася моладзь не толькі з нашай парафіі, але і з Полацка, Дзеркаўшчыны, Оршы. Праводзіў рэкалекцыі а. Ілля Саўчанка MIC. «Распачаць летні адпачынак пасля экзаменаў разам, з малітвай і праслаўленнем Пана — маё лепшае рашэнне,» — прызналася адна з удзельніц рэкалекцый. ...
Читать далее »Над аўтарытэтамі ў сваім жыцці разважала моладзь падчас «Закхея»
З 23 па 28 жніўня ў Оршы прайшоў курс «Закхей» для моладзі. Маладыя людзі прыехалі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны. Курс праводзілі айцец Ілля Саўчанка MIC і сястра Лілія Дарожка SJE, а таксама аніматары з Жодзіна. Час быў напоўнены малітвай, канферэнцыямі, працай у групах і гульнямі. Асноўнай тэмай сёлетняга курса стала тэма «Праўдзівыя і фальшывыя аўтарытэты ў маім жыцці». Дапамагалі ...
Читать далее »Айцец Ілля Саўчанка МІС цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі ў Глыбокім
24 мая ў Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Іллі Саўчанкі MIC. Святарскае пасвячэнне марыяніна прайшло 23 мая ў глыбоцкім касцёле. Айца Іллю можна смела назваць добрым плёнам парафіі Святой Тройцы і гэта ўжо пяты сын Глыбоцкай зямлі, які атрымаў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату. Дзяўчаты, па традыцыі атачыўшы маладога святара прыгожым зялёным вянком, вялі яго да алтара, дзе маці блаславіла ...
Читать далее »“Сённяшні свет патрабуе Божага шаленства”: прэзбітэрый Віцебскага касцёла павялічыўся на двух святароў (+відэазапіс)
23 мая 2020 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім біскуп Алег Буткевіч удзяліў святарскае пасвячэнне. Прэзбітэрамі Касцёла на Віцебшчыне сталі дыяканы Ілля Саўчанка з супольнасці айцоў марыянаў і Яўген Шымановіч. Для Глыбокага гэта асаблівая радасць: дыякан Ілля нарадзіўся і вырас сярод глыбачан, а дыякан Яўген праходзіў практыку ў парафіі і вельмі спадабаўся вернікам і закрануў іх сэрцы сваімі змястоўнымі ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае і святарскае пасвячэнні ў супольнасці марыянаў
8 чэрвеня 2019 года ў Ліхені ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай у супольнасці айцоў марыянаў адбылася вялікая ўрачыстасць. Два дыяканы Матэўш Целецкі і Лукаш Гай сталі прэзбітэрамі, а два клерыкі Ілля Саўчанка і Каспер Павляк – дыяканамі. Пасвячэнні ўдзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Сярод новапасвечаных — дк. Ілля Саўчанка МІС паходзіць з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. На заканчэнне ...
Читать далее »Глыбачанін склаў вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці айцоў марыянаў у Польшчы
13 кастрычніка 2018 года на Гары Кальварыі на Марыянках (Польшча) у санктуарыі св. Станіслава Папчынскага пяць клерыкаў марыянаў склалі вечныя манаскія абяцанні. Пану Богу на Яго заклік назаўсёды адказалі «так» два браты з Польшчы, беларус і два з Руанды. Сярод іх Ілля Саўчанка МІС, які паходзіць з Глыбоцкай парафіі. Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел каля 40 святароў з розных краін ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!