18 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. У межах сустрэчы ў капліцы семінарыі адбылася святая Імша, якую цэлебраваў рэктар семінарыі і мадэратар руху “Маргарытка” ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Ян Раманоўскі. Гамілію прамовіў куратар першага курса семінарыі кс. Павел Скуба. Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Ён адзначыў, што яе ...
Читать далее »Архив меток: Гродзенская семінарыя
У гродзенскай семінарыі прайшла сустрэча для міністрантаў на тэму распазнання паклікання
15-16 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі дні засяроджання для міністрантаў на тэму распазнання паклікання. На духоўных практыкаваннях сабраліся міністранты розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама Мінска, Пінска і Баранавіч – у цэлым больш за 20 чалавек. Галоўнай думкай, над якой разважалі ўдзельнікі, быў верш з Евангелля паводле Мацвея: “І вось Я з вамі ва ўсе дні, ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшлі дні засяроджання, прысвечаныя тэме ідэнтычнасці
7-8 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі дні засяроджання. Духоўныя практыкаванні правёў вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя кс. Андрэй Струкель. Тэмай разважання ў межах дзён засяроджання была ідэнтычнасць. Ксёндз Андрэй нагадаў гісторыю жыцця Майсея, яго пошукі і адкрыццё свайго паклікання. Святар засяродзіў увагу на працэсе фармавання асобы – ад імкнення “браць усё ў свае рукі” ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшла цырымонія адкрыцця навучальнага года
20 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста распачаўся навучальны год. Сёлета вучобу ў семінарыі распачалі ў агульнай колькасці 42 студэнты. Цырымонія адкрыцця навучальнага года адбылася ў зале св. Яна Паўла ІІ, у ёй удзельнічалi старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскупы эмерыты Аляксандр Кашкевіч ...
Читать далее »Біскуп Уладзімір Гуляй прызначыў студэнтаў гродзенскай семінарыі акалітам і кандыдатам да пасвячэння
17 верасня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне акалітам і кандыдатам да прыняцця сакрамэнту святарства. Акалітам стаў студэнт пятага курса Ян Каськевіч, кандыдатам да пасвячэння – студэнт шостага курса Дзмітрый Роўны. Адпаведны абрад быў здзейснены на Імшы, якую біскуп цэлебраваў у капліцы семінарыі. У гаміліі іерарх падкрэсліў, што Касцёл — гэта “найперш супольнасць жывога ...
Читать далее »Гродзенскай семінарыі – 35 гадоў!
28 жніўня споўнілася 35 гадоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. За час свайго існавання ўстанова падрыхтавала амаль 230 выпускнікоў, у тым ліку пяцярых біскупаў. І традыцыі навучання не спыняюцца: сёлета ў гродзенскую семінарыю было залічана яшчэ 11 навучэнцаў. У паваеннай Беларусі каталіцкіх навучальных установаў не існавала зусім. Кандыдаты на святарства мусілі навучацца або неафіцыйна, як у падпольнай семінарыі ксяндза Вацлава ...
Читать далее »У гродзенскую семінарыю па выніках уступнага экзамену залічаны новыя студэнты
12 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен. Напярэдадні ў семінарыі адбыліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя размовы, потым абітурыенты ўдзельнічалі ў святой Імшы, мелі магчымасць пазнаёміцца і паразмаўляць. Непасрэдна папярэднічалі экзамену Ютрань і святая Імша ў капліцы семінарыі, якую цэлебраваў яе рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. Перад экзаменам да абітурыентаў звярнуўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, заахвоціўшы ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання
З 22 па 24 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, пад назвай “Святыя Дамінік Савіо, Антоні Падуанскі, Ян Марыя Віянэй – людзі, якія сталі сябрамі Бога і з’яўляюцца сябрамі для нас”. Удзельнікамі рэкалекцый былі міністранты парафій Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла на Беларусі. Мэтай духоўных практыкаванняў было дапамагчы ўдзельнікам задумацца над сваім ...
Читать далее »Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі віцебскую катэдру
26-27 красавіка студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам здзейснілі падарожжа ў віцебскую катэдру на ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Віцебскі катэдральны касцёл носіць тытул Езуса Міласэрнага. Урачыстасць Божай Міласэрнасці святкавалася 27 красавіка, у наступную пасля Вялікадня нядзелю. У катэдры на святой Імшы, якую узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, семінарысты памаліліся за памерлага Папу ...
Читать далее »Біскуп Гродзенскі прызначыў студэнтаў семінарыі лектарамі, акалітамі і кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння
9 сакавіка, у Першую нядзелю Вялікага посту, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў некалькіх студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне лектарамі, акалітамі і кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння. Лектарамі і акалітамі сталі адпаведна студэнты трэцяга і чацвёртага курсаў семінарыі, кандыдатамі да пасвячэння – студэнты пятага курса. Урачысты абрад адбыўся ў капліцы семінарыі на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі, у прысутнасці рэктара ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!