Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску распачынаюць прыём кандыдатаў на 2018–2019 навучальны год. У сувязі з гэтым старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе, што працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Касцёла Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў і уключаючае ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Нігерыйскія студэнты з душпастырства «OPEN» падзякавалі Богу за час вучобы ў Гродне
Канец чэрвеня заўсёды азначае, што студэнты распачынаюць заслужаны час адпачынку. Пасля экзаменацыйнай сесіі і шматлікіх залікаў пачынаюцца канікулы. Для шасці студэнтаў з Нігерыі, якія шэсць апошніх гадоў вучыліся ў Гродзенскім універсітэце, гэта ўжо заканчэнне вучобы і пачатак новага этапу ў іх жыцці. Яны атрымалі дыпломы ўрачоў у гэтай навучальнай установе. На працягу шасці гадоў яны прымалі актыўны ўдзел у Душпастырстве ...
Читать далее »400-годдзе асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа адзначылі ў Гродне
13 чэрвеня ў Гродне адбыліся ўрачыстасці 400-годдзя асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі). Гэта найстарэйшая святыня ў горадзе над Нёманам пасля знішчэння ў 1961 г. Вітаўтавай Фары. Таксама ў гэты дзень пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханько адзначаў 40-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння. Святочныя падзеі праходзілі ў адпустовую ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага. Касцёл быў асвечаны 13 мая 1618 г. біскупам Віленскім Яўстахіем ...
Читать далее »Аўтапрабег у абарону жыцця адбудзецца ў Гродне
27 мая па галоўных вуліцах горада пройдзе аўтапрабег «Гродна за жыццё і супраць абортаў». Акцыя распачнецца супольнай малітвай а 18 гадзіне каля Пакроўскага кафедральнага сабора (вул. Ажэшка, 23). Мерапрыемства мае межканфесійны характар, таму да ўдзелу запрашаюцца ўсе, каму неабыякавы хрысціянскія каштоўнасці. Аўтапрабег адбудзецца ў рамках 5-га дабрачыннага марафона «15 дзён у абарону жыцця і сям’і» і будзе праходзіць у суправаджэнні ...
Читать далее »Пакліканыя з Марыяй. Аповед удзельніка Дзён моладзі ў Гродне
Пакліканыя з Марыяй Да жыцця ў ласцы Божай! Просім Божай дапамогі! Каб па прыкладу Марыі, Жыць з Богам у кожнай хвіліне! Сустрэчы моладзі Беларусі. Тое, што аб’ядноўвае нас ужо ў трэці раз. Тое месца, дзе маладыя людзі могуць узмацніць або ўпэўніцца ў глыбіні сваёй веры праз знаёмства са сваімі аднагодкамі, братамі і сёстрамі ў Хрысце. У Евангеллі паводле Мацвея сказана: ...
Читать далее »У Гродне адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі (+праграма)
З 29 красавіка па 1 мая 2018 года пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі, якая будзе спалучаная з 25 Дыяцэзіяльнымі Гродзенскімі Днямі Моладзі. Сустрэча будзе прымеркаваная да Году Моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Гэта будзе таксама наша сумеснае свята маладосці і сведчання, пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай для Пана Езуса і Марыі ...
Читать далее »У Гродне адбылася святая Імша ў 27-ю гадавіну заснавання Гродзенскай дыяцэзіі
13 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў 27-ю гадавіну заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і прэканізацыя біскупа Аляксандра Кашкевіча. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Супольна з ардынарыем маліліся дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, канонікі катэдральнага капітулa Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра, дэканы і вернікі. У гаміліі кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер біскупскай ...
Читать далее »Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя будзе рэарганізавана ў Міждыяцэзіяльную
11 красавіка падчас 69-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое праходзіць у Гродне, іерархі прысвяцілі шмат увагі ўдасканаленню фармацыі будучых святароў. Згодна з рашэннем ККББ, Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя будзе рэарганізавана ў Міждыяцэзіяльную. Яе рэктарам прызначаны кс. Віталій Вайцяхоўскі. Святар прадставіў біскупам сваё бачанне працэсу фармацыі будучых святароў і практычнага функцыянавання Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У ...
Читать далее »Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне на Альшанцы
28 сакавіка, у Вялікую сераду, у гродзенскай парафіі Святога Духа ўпершыню прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях. Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста інсцэніравалі мясцовы вікарый кс. Андрэй Белаблоцкі разам з малодшымі вернікамі. Пакутны шлях Збаўцы быў прадстаўлены паводле 14 прыпынкаў, што дало магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі. Данута Казановіч, фота grodnensis.by
Читать далее »Супрацоўнікі і валанцёры “Карытас” правялі ў Гродне дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”
23 і 24 сакавіка ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” валанцёры і супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі правялі акцыю “Велікодны падарунак”. Акцыя была накіравана на падтрымку дзяцей з праблемамі здароўя, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, самотных і хворых людзей. Валанцёры тлумачылі пакупнікам гіпермаркета, які ўклад, па жаданні, можна ўнесці для падтрымкі дзяцей і самотных. Людзі адгукаліся на звароты, пыталіся, чым можна ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!