31 мая 2021 г. Папа будзе маліцца на ружанцы ў Ватыканскіх садах. У набажэнстве возьмуць удзел дзеці, якія прынялі Першую св. Камунію ў парафіі Санта-Марыя-дэла-Гроціцэла ў Вітэрба. У апошні дзень мая завяршаецца малітоўны “марафон” у інтэнцыі заканчэння пандэміі каронавіруса, абвешчаны Пантыфікам. Парафія ў Вітэрба, размешчаным ля Рыма, першай у Італіі прапанавала свае памяшканні для пункта вакцынацыі супраць COVID-19. “Для нашых ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
Дзеці з Ашмян пасля Першай Святой Камуніі здзейснілі візіт падзякі ў Гудагай
Дзеці з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, якія 8 мая прыступілі да Першай Камуніі, на заканчэнне Белага тыдня, як называецца тыдзень пасля гэтай урачыстасці, разам са сваімі бацькамі наведалі санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат). У санктуарыі дзеці даручылі сваё жыццё Маці Божай, папрасілі Яе заступніцтва, падзякавалі за ўсю ранейшую апеку і клопат пра іх. Затым яны ...
Читать далее »Возьмем Бога на канікулы!
Вялікімі крокамі набліжаюцца заслужаныя канікулы. Хвіліна вольнага часу, каб набраць дыхання і адпачыць ад штодзённых спраў і клопатаў, вучобы і экзаменаў, працы і мітусні, прыдасца кожнаму, бо кожны мае права на перадышку. У канцы мая школьны званок абвесціць канікулы. І для дзяцей пачнецца час без школы, вучобы, кніг, хатніх заданняў і нашэння кожную раніцу цяжкага заплечніка. Напэўна, любое дзіця пагодзіцца ...
Читать далее »Адбыўся ІІ этап Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання
10 красавіка адбыўся ІІ этап Дыяцэзіяльнага конкурсу 2021 г. на веданне Святога Пісання. Сёлета конкурс выйшаў за межы Віцебшчыны: да ўдзелу далучылася значная колькасць дзяцей з шасці парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Удзельнікі ва ўзросце да 14 гадоў уключна паказалі свае веды паводле зместу Евангелля ад Мацвея і Кнігі Тобія. Па выніках ІІ этапу вылучана 50 фіналістаў, якія будуць змагацца за прызавыя ...
Читать далее »Інтэрактыўны Крыжовы шлях у Гудагаі: паставіць сябе на месца Езуса
У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) дзеці правялі інтэрактыўны Крыжовы шлях пад кіраўніцтвам катэхеткі Алены Міхалевіч. На набажэнстве сабраліся бацькі дзяцей, а таксама парафіяне, каб супольна паразважаць над мукай нашага Пана Езуса Хрыста. “Езу Хрыстэ, Ты ўпаў. Часам і ў маім жыцці бываюць занадта складаныя абавязкі, занадта складаныя ўрокі, я бываю занадта стомленым, а настаўнікі бываюць ...
Читать далее »Што рабіць, калі ў дзіцяці праблемы з апетытам?
Адзін з самых вялікіх клопатаў бацькоў у наш час – тое, што дзіця не хоча есці. Чаго толькі яны не выдумляюць: адны падчас кармлення ўключаюць малому які-небудзь мультфільм або даюць у рукі тэлефон, каб адцягнуць увагу ад ежы, іншыя робяць са стравы ледзь не мастацкія творы, каб толькі дзіцяці спадабалася. Пастаянная барацьба за лыжку супу можа ператварыць жыццё дзіцяці і ...
Читать далее »Як матываваць дзіця наведваць катэхезу?
Выхаванне дзіцяці – складаная справа, якая патрабуе шмат часу. Пры гэтым вельмі важна не забываць, што акрамя фізічнага і інтэлектуальнага выхавання ёсць яшчэ духоўнае. Тут трапнымі будуць словы кс. Марэка Дзевецкага, спецыяліста ў галіне псіхалогіі: “Духоўнасць – гэта здольнасць чалавека зразумець уласную таямніцу. Толькі духоўная асоба можа свядома кіраваць сваім жыццём. Таму няма вольнасці без духоўнасці”. У наш час вельмі ...
Читать далее »Дзеці з гудагайскай парафіі выступілі са спектаклем на тэму святасці
На заканчэнне актавы ўрачыстасці Усіх Святых дзеці з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) выступілі са спектаклем на тэму святасці. Маленькія вернікі парафіі, якія прадстаўлялі асобных святых – Яна Паўла ІІ, Агату, Вераніку, Марту і іншых – і былі апрануты ў адпаведныя касцюмы, паказалі іх шлях жыцця і тое, што святасць сёння магчымая. Дзеці паказалі таксама, што ...
Читать далее »Баль усіх святых прайшоў у гродзенскай францішканскай парафіі
1 лістапада ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся баль усіх святых. У сустрэчы ўдзельнічалi дзяцi, якія апрануліся ў касцюмы розных святых і благаслаўлёных. Як тлумачаць арганізатары, такім чынам яны хацелі з аднаго боку стварыць пазітыўную альтэрнатыву забавам Хэлоўіну, якія становяцца ўсё больш папулярнымі ў нашым асяроддзі, а з іншага – падтрымаць традыцыю, у якой святыя адыгрываюць вялікую ролю ...
Читать далее »Конкурс ружанцаў прайшоў у наймалодшай парафіі Ліды
У парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе падсумаваннем усяго кастрычніка, калі католікі асаблівым чынам моляцца на ружанцы, стаў конкурс, у якім удзельнічалі самыя малодшыя парафіяне. Маленькія вернікі зрабілі ружанцы ўласнаручна. Фантазія дзяцей не мае межаў, і яны падышлі да задання вельмі адказна. Ружанцы былі зроблены з цеста, цукерак, шышак, пенапласту. Пасля супольнай ружанцовай малітвы журы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!