Кожны чалавек чакае свята, аднак у гэты зімовы перыяд ёсць адно асаблівае – свята Божага Нараджэння. У касцёле Святога Станіслава ў в. Далёкія перад cвятой Імшой 24 снежня адбылося святочнае прадстаўленне, якое дапамагло пагрузіцца ў атмасферу таго часу, калі Свет чакаў прыйсця Збаўцы. Дзецьмі нашай парафіі была выканана батлейка, якая апавядала пра нараджэнне Дзіцятка Езуса. Пасля святой Імшы апоўначы ўсе ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
Як шанаваць сваіх бацькоў?
“Я не магу назваць свайго бацьку добрым чалавекам, таму што зведала ад яго шмат кепскага ў дзяцінстве. Такіх гісторый многа сярод людзей. Як у такім выпадку захоўваць чацвёртую запаведзь, каторая кажа шанаваць сваіх бацькоў? Гэта нерэальна і вельмі цяжка!” Вераніка На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Запаведзь шанаваць сваіх бацькоў, як і іншыя запаведзі, пакліканая ўстанавіць паміж людзей ...
Читать далее »Святы Мікалай наведаў пацыентаў дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна
У нядзелю, 27 снежня, валанцёры гродзенскага «Карытас» віншавалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы, са святам Нараджэння Пана і надыходзячым Новым Годам. Сам праект «Анёлы дабра», у рамках якога валанцёры наведваюць дзяцей у траўматалогіі, існуе ўжо амаль 2 гады. Кожную нядзелю з 17:00 да 19:00 валанцёры прыходзяць і дапамагаюць дзецям цікавей правесці час: з імі малююць, гуляюць у разнастайныя ...
Читать далее »У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Батлейка
25 снежня ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага пасля ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў Віцебскій іерарх біскуп Алег Буткевіч, адбылася Батлейка. Батлейка, якая апавядала аб нараджэнні дзіцятка Езуса, была выканана дзецьмі парафіі, пад кіраўніцтвам сясцёр служабнічак Ёнашы Мровец і Крысціяны Венгерскай. Маленькія артысты сваёй цудоўнай гульнёй заслужылі доўгія і бурныя апладысменты. Пасля батлейкі біскуп Алег Буткевіч падзякаваў ўсім, як артыстам так ...
Читать далее »Як правільна па-беларуску: догляд за дзецьмі ці догляд дзяцей?
І ў вусным маўленні, і ў пісьмовых тэкстах, у тым ліку і ў сродках масавай інфармацыі, мы часта сустракаем канструкцыі кшталту “яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём”, “яны даглядаюць за старымі” або “дзяўчына любіць даглядаць за свойскімі жывёламі, за кветкамі”. Вельмі часта такія канструкцыі фіксуюцца ў газетных публікацыях, прычым не толькі ў рэгіянальных выданнях, але і ў цэнтральных: ...
Читать далее »У смаргонскім араторыі адбыліся вакацыі з Богам
Вакацыі з Богам адбыліся з 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска. На працягу пяці дзён с. Валянціна FMA, кс. Павел Шчарбіцкі SDB, кл. Юрый Пашкавец SDB, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з Бібліяй, а дакладней – са “Старым запаветам”. “Па старонкам Бібліі”- менавіта так гучала тэма нашага лагера. А здяйсняць знаёмства дапамагаў мультфільм, ...
Читать далее »Якім чынам бацькі могуць дапамагчы дзіцяці ў правільным рэлігійным развіцці?
Пакласці падмурак рэлігійнасці дзяцей — гэта задача бацькоў. Праз міласць сакраманту шлюбу на бацькоў ускладзена адказнасць і дадзена радасць абвяшчаць Евангелле сваім дзецям. Бацькі павінны ўводзіць сваіх дзяцей з самага ранняга ўзросту ў таямніцы веры, бо яны з’яўляюцца для іх яе «першымі вестунамі». З самага ранняга ўзросту бацькі павінны далучаць дзяцей да жыцця Касцёла. Лад жыцця ў сям’і можа спарадзіць ...
Читать далее »Ці бяскрыўдна брыдкаслоўе?
Мацюкальнае слова — гэта з’ява старажытная і ўласцівая амаль усім народам. Прамаўляючы нецэнзурныя словы, чалавек (хай нават мімаволі) кліча дэманскія сілы. Лічылася, што мацюкальным словам абражаецца, па-першае, Маці Божая, па-другое, родная маці чалавека, і, нарэшце, маці-зямля. Існавала ўяўленне, што мацюкальнае слова караецца стыхійнымі бедствамі, няшчасцямі і хваробамі. Мы нясем адказнасць за кожнае слова, асабліва за кепскае. Нішто не праходзіць бясследна, ...
Читать далее »Сёстры маці Тэрэзы не хочуць аддаваць сіротаў самотным індыйскім апекунам
Манахіні з каталіцкай кангрэгацыі «Сёстры місіянеркі любові», заснаванай маці Тэрэзай, заявілі 10 кастрычніка, што перастаюць займацца перадачай дзяцей-сіротаў апекунам ў Індыі, паколькі не могуць выканаць новыя ўрадавыя прадпісанні ў гэтай галіне. Цяпер усынаўляць дзяцей могуць толькі разведзеныя або адзінокія індусы. Аднак «Сёстры місіянеркі любові» перакананыя, што дзіцяці неабходныя і бацька, і маці, паведамляе bbc.com. Манахіняў абурыла, што ў адпаведнасці з новымі ...
Читать далее »Дзеці нам не па кішэні?
Вельмі часта можна пачуць выказванне: «Дзіця нам не па кішэні». Часта кажуць гэтыя словы людзі вельмі забяспечаныя ў матэрыяльным плане. У іх ужо ёсць загарадны дом з садам (за якім даглядае наёмны садоўнік), два аўтамабілі, дача, пародзісты (а як жа!) cабака, ну і … дзіця. Больш дзяцей яны проста не могуць сабе дазволіць … І гэта сапраўды так. Прычым прычынай ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!