На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая 2016 г. прыбудзе спецыяльны цягнік: ён даставіць каля 400 дзяцей з італьянскага рэгіёну Калабрыя непасрэдна да Папы. Францішак сустрэне іх асабіста на станцыі, якая знаходзіцца за базылікай св. Пятра, паведаміла Італьянская чыгунка на сваім сайце. Гэта чацвёрты такога роду праект, калі “Дзіцячы цягнік” прывозіць падлеткаў з італьянскіх гарадоў на сустрэчу з Пантыфікам. ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
У Друі паўстаў ансамбль класічнай музыкі
З восені мінулага года ў Друі з’явіўся ансамбль, які склалі наймалодшыя жыхары мястэчка. Дзеці, якія навучаюцца ў першым і другім класе мясцовай сярэдняй школы, пад кіраўніцтвам педагога Валянціны Казакевіч, арганісткі парафіі і настаўніцы музыкі, пачалі займацца музыкай на класічных інструментах: скрыпках, гітарах і кантрабасе. Гэта стала часткова магчымым дзякуючы пасольству Польшчы ў Мінску, супрацоўнікі якога прывезлі і падаравалі дзецям скрыпкі. ...
Читать далее »Дзеці з Нарачы танцуюць для святога Яна Паўла ІІ (+відэа)
У нядзелю, 15 мая, дзеці нарачанскай парафіі танцавалі для святога Яна Паўла ІІ. Такім незвычайным спосабам маладыя нарачанцы адзначылі дзень нараджэння Караля Вайтылы, які прыпадае на 18 мая, паведамляе сайт парафіі.
Читать далее »Урачыстасць Першай Камуніі ў парафіі Нараджэння Панны Марыі ў Браславе
Белыя сукенкі, чыстыя думкі, светлы настрой… Такая атмасфера панавала ў нядзелю 15 мая ў браслаўскай парафіі. У гэты дзень арганічна спалучыліся дзве падзеі: урачыстасць Спаслання Духа Святога і І Святая Камунія для 34 хлопчыкаў і дзяўчынак. Перад пачаткам святой Імшы дзеці атрымалі блаславенне бацькоў і ўрачыста ўвайшлі ў касцёл праз прыгожую бязважкую арку з шарыкаў. Кампазіцыі з зялёных бярозавых галінак і ...
Читать далее »Гродзенская дыяцэзія запрашае да ўдзелу ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі
З 20 па 23 чэрвеня будзе праходзіць VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6,36). Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Парафіяда будзе праходзіць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) і ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК “Нёман”. Арганізатары ...
Читать далее »Хачу жыць! Факты і міфы аб абортах
Уявіце сабе сітуацыю. У сваім садзе вы выпадкова знайшлі незвычайны парастак, зацікавіліся і вырашылі паназіраць за яго ростам, паглядзець, што ж з гэтага парастка вырасце, ці распусціцца кветка. Вы заўважылі месца, дзе расла расліна і сталі даглядаць за ёй. Дзень за днём парастак набіраў сілу, выпускаў новыя лісточкі, але ўсё яшчэ заставаўся пяшчотным і маленькім. І вось аднойчы, прыйшоўшы на ...
Читать далее »Дапамажыце дзецям на час посту адмовіцца ад гаджэтаў
Яшчэ некалькі гадоў таму найбольш папулярнай адмовай на перыяд Вялікага посту сярод дзяцей лічылася адмова ад салодкага ў розных яго праявах. Але сёння ўжо наўрад ці хто будзе вельмі моцна перажываць з-за таго, што бліжэйшыя сорак дзён трэба забыцца пра цукеркі. Чаму? Бо ёсць іншыя рэчы, без якіх дзеці самых розных узростаў не ўяўляюць свайго жыцця: тэлефоны, планшэты, ноутбукі… Паводле ...
Читать далее »Папа наведаў педыятрычную клініку ў Мехіка
14 лютага папа Францішак наведаў педыятрычную клініку імя Фэдэрыка Гомеса ў Мехіка – структуру ў якой праходзяць лячэнне дзеці з анкалагічнымі і генетычнымі хваробамі. Гучанне звона ў выкананні двух былых пацыентаў, якія перамаглі рак і спеў “Ave Maria” у выкананні хворай дзяўчыны, пазначылі візіт Святога Айца у ангалагічнае аддзяленне структуры. Францішак падзякаваў за цёплы прыём, а таксама за клопат персаналу ...
Читать далее »Ватыкан стварыў сайт для дзяцей
Нядаўна Апостальскі Пасад стварыў сайт выключна для дзяцей. Праект каардынуе Папская Рада па справах сям’і. Яго мэта — расказаць малодшым аб праўдах веры і пра Хрыста, а таксама пра Папу, Ватыкан і Царкву ў цэлым. У прыватнасці, каб расказаць пра Папу, аўтары знайшлі шмат дзіцячых фатаграфій Папы Францішка і цікавыя дэталі яго біяграфіі, да прыкладу, рэцэпт пірага, які рыхтавала яму ...
Читать далее »Калядныя сустрэчы для дзяцей зладзілі ў Віцебску
2 студзеня 2016 года дабрачыннае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзяцей-сірот. Цікавае і незабыўнае спатканне дапамаглі арганізаваць валанцёры Карытас горада Віцебск. Займальныя конкурсы, віктарыны і, вядома ж, салодкія пачастункі чакалі дзяцей на гэтым свяце. Сустрэча праходзіла ў вясёлай святочнай атмасферы. Радаваліся дзеці, а разам з імі іх бацькі. Такія калядныя сустрэчы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!