Архив меток: дзеці

Святы Айцец адказвае на пытанне дзіцяці: Чаму Бог не перамог д’ябла?

З кнігі «Дзеці пішуць лісты Папу». Дарагі Папа Францішак, Калі Бог нас так моцна любіць і не хоча, каб мы пакутавалі, то чаму Ён не перамог д’ябла? Алехандра, 9 гадоў, Перу Дарагая Алехандра, Бог перамог д’ябла, здзейсніў гэта на крыжы. Д’ябал прайграў. Бог зрабіў гэта па-свойму. Ведаеш, якія ёсць змеі? Яны маюць вельмі доўгі хвост, а калі іх забіць, яны ...

Читать далее »

Верхнядзвінск: летнія канікулы парафіяльных дзяцей распачаліся паездкай на вадаспад

Першы дзень летніх канікул дзеці і моладзь верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі паездкай на вадаспад. Канешне, гэта не быў сусветна вядомы прыродны цуд на рацэ Ніягара, а толькі невялікі вадаспад на рэчцы Вята ў Мëрскім раёне. Аднак для тых, хто любіць прыгожыя мясціны нашай беларускай прыроды – гэта таксама цікавае месца. Пацвярджэннем гэтага служыць вялікая колькасць спасылак на ...

Читать далее »

Абарона непаўналетніх у Касцёле – гэта заданне біскупаў

Біскупы, якія нядбайна ставяцца да высвятлення выпадкаў сексуальнага насілля над дзецьмі, будуць вызваляцца ад пасады. Гэта вынікае з дакументу «Come una madre amorevole» (Як любячая Маці), выдадзенага Папам Францішкам 4 чэрвеня 2016 года ў форме “Motu proprio”. Такім чынам Пантыфік пажадаў узмоцніць прыхільнасць Касцёла да абароны непаўналетніх. У дакуменце, Францішак нагадвае, што сярод “сур’ёзных прычын”, якія вядуць да вызвалення біскупа ад ...

Читать далее »

Каля катэдры ў Віцебску зладзілі пікнік

У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага зладзілі пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Такі адпачынак для вернікаў стаў добрай традыцыяй. Адразу для прысутных адправілася святая Імша. Пасля малітвы парафіяне ўдзельнічалі ў розных гульнях, дзеці гушкаліся на батуце. Тыя, хто прыйшоў на пікнік, маглі паспрабаваць смачныя стравы. Дзеці і дарослыя засталіся вельмі задаволеныя. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

Читать далее »

Пантыфік заклікаў да малітвы з сірыйскімі дзецьмі

Папа Францішак заклікаў дзяцей з усяго свету духоўна далучыцца да малітвы аб міры, якую будуць праводзіць у Сірыі іх аднагодкі. З адмысловым запрашэннем Святы Айцец звярнуўся 29 мая  ў час сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У бліжэйшую сераду, 1 чэрвеня, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці, хрысціянскія супольнасці Сірыі, як каталіцкія, так і ...

Читать далее »

Папа сустрэў пасажыраў «Дзіцячага цягніку»

На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая прыбыў спецыяльны цягнік: ён даставіў каля 500 дзяцей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў з італьянскага рэгіёна Калабрыя. Штогадовая ініцыятыва “Дзіцячы цягнік” сёлета была прысвечана маленькім мігрантам, а таксама дзецям, якія прынялі іх у сваіх гарадах, школах і дамах.  Тэма ініцыятывы: “Прынесеныя на хвалях”, перадае якім чынам ўдзельнікі падзеі патрапілі ў Італію. Многія з ...

Читать далее »

ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы

9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета Парафіяда будзе праводзіцца ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры каля г. Орша. Яна адбудзецца ў форме турзлёту ў палатачным гарадку. Чакаецца святая Імша ў намёце, малітва ў лесе, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, гатаванне ежы на агні, начныя чуванні, ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі

22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага да Першай Святой Камуніі прыступілі 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Якія ж яны былі прыгожыя ў сваім белым адзенні і з белымі свечкамі ў руках. У гэты дзень у касцёл разам з дзецьмі прыйшлі таксама іх бацькі і бабулі з дзядулямі, каб парадавацца за сваіх дзяцей і ўнукаў. Каб ...

Читать далее »

Першакамунійныя дзеці з Браслава наведалі Росіцу

21 мая на заканчэнне Белага тыдня, на які першакамунійныя дзеці хадзілі з ахвотай, адбылася пілігрымка ў Росіцу да благаслаўлёных пакутнікаў. Духоўна суправаджаў яе пробашч браслаўскай парафіі айцец Станіслаў Мжыглуд і сёстры-эўхарысткі Аліцыя Буткевіч і Таццяна Гмыза. Таксама дапамагла ў арганізацыі выезда дабрачыннае таварыства «Caritas» г. Браслава ў асобе спадарыні Тамары Пашкевіч. Узняў настрой цёплы прыём айцоў марыянаў Чэслава Курэчкі і ...

Читать далее »

Дзеці з Украіны спяваюць у Ватыкане пра супакой у свеце

Дзеці з Украіны спяваюць для Папы Францішка песню пра супакой у свеце. Святы Айцец прывітаў групу дзяцей з усходняй Украіны, якія 18 мая 2016 года прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Відэа ў facebook прадастаўлена ўдзельнікам сустрэчы.

Читать далее »