Надыходзячы Адвэнт і парафіяльны адпуст ў гонар Св. Андрэя Апостала ў Лынтупах стаў падставай для таго, каб у сераду, 23 лістапада, у парафіяльным араторыўме адбылася святочная сустрэча — «Андрэйкі». У забаве прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтуп і Палесся. Маленькія вернікі мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Паводле lyntupy.by
Читать далее »Архив меток: дзеці
«Караоке battle» адбыўся ў дзятлаўскім араторыі
У нядзелю, 20 лістапада, упершыню ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, адбылося спаборніцтва «Караоке battle». У гэты дзень дзятлаўскія дзеці і моладзь, падзяліўшыся на две каманды, удзельнічалі ў незвычайных выпрабаваннях «Караоке battle». Менавіта ім, «залатым галасам», выпала магчымасць даказаць, што свет быў бы вельмі сумным і шэрым без музыкі. Знаёмства з музычным мірам распачалося з жыццёрыса cвятой Цэцыліі, што ...
Читать далее »Беларусь: кніга маці 18 дзяцей – майстар-клас для сужонкаў
Вядомыя каталіцкія сужэнцы з іспанскай Барселоны – Хасэмарыя Пасціга і Роза Пік – наведаюць Беларусь 25-27 лістапада. Маці васямнаццаці дзяцей прэзентуе сваю кнігу “Як жыць шчасліва ў сям’і з 1,2,3… дзецьмі?”, якая толькі-што выйшла на беларускай мове, а Роза Пік правядзе прэзентацыю курсаў Міжнароднай федэрацыі па развіцці сям’і (IFFD). Як адзначыла ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё адна з арганізатараў ...
Читать далее »Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполі
9 лістапада навучэнцы гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў чарговы раз наведалі вёску Галавічполе, у якой знаходзіцца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Супольна перажыты час з дзецьмі стаў для будучых святароў яшчэ адным заклікам несці Евангелле для абяздоленых, хворых і пакінутых людзей. Семінарысты, молячыся за дзяцей, папрасілі таксама заступніцтва і апекі Маці Божай для іх. Дом-інтэрнат ў Галавічполі распачаў ...
Читать далее »«Каталіцкі Веснік» прапануе гульню-самаклейку на Адвэнт для дзяцей
Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка. Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе ...
Читать далее »Мінскі араторый сабраў дзяцей на восеньскія канікулы
«Вакацыі з Богам» адбыліся з 31 кастрычніка па 4 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боска ў Мінску. Дэвізам гэтых дзён былі словы: «Тата, мама, Бог і я — гэта лепшая сям’я!» Напрацягу пяці дзён арганізатары дапамагалі дзецям, якіх было больш за 50, разважаць пра сям’ю і яе каштоўнасці. Кожны дзень раскрываў новую тэму. «Дом-сям’я» — гэта быў накірунак першага ...
Читать далее »“Вандроўку ў Неба” зладзілі ў касцёле Светлагорска
Чарговую тэатральную пастаноўку паказалі ў светлагорскай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа. Гэтым разам пра святых — да нядаўняй Урачыстасці ўсіх святых. Напісала сцэнарый і падрыхтавала пастаноўку “Вандроўка ў Неба” сястра Таццяна Халапук. Як заўсёды ўдзельнічала шмат дзяцей. — Падчас спектаклю парафіяне мелі магчымасць зазірнуць у Нябеснае Валадарства. Уся гэта вандроўка адбывалася ў касцёле, выгляд якога нагадваў пра штосьці незвычайнае, таямнічае. Было ...
Читать далее »Як распавесці дзіцяці пра смерць
Смерць з’яўляецца непазбежным фактам нашага жыцця, і калі мы хочам дапамагчы дзецям, нам неабходна пасадзейнічаць, каб яны зразумелі, што размаўляць пра гэтую з’яву — нармальна. Як і іншыя погляды, уяўленні пра смерць паступова развіваюцца з узростам. — Да 2 гадоў дзеці не здольныя ўспрымаць смерць, але яны рэагуюць на любое змяненне ў паводзінах блізкіх. Яны ўспрымаюць смерць як сон ці ...
Читать далее »Некалькі слоў пра рэлігійнае выхаванне дзяцей
Правам і абавязкам бацькоў з’яўляецца выхаванне дзяцей. Бацькі-хрысціяне маюць права і абавязак выхоўваць сваіх дзяцей згодна з хрысціянскімі перакананнямі. У першую чаргу гэтае выхаванне адбываецца ў сям’і. На жаль, некаторыя бацькі лічаць, што выхаваннем іх дзяцей павінны займацца іншыя. Школа выхоўвае інтэлектуальна, Касцёл (Царква) — духоўна і гэтак далей. Аднак нельга забываць, што дзеці ў першую чаргу пераймаюць жывыя прыклады ...
Читать далее »Уніяцкі святар: Стаўленне да абортаў — гэта тэст на цемрашальства
Спроба Польшчы яшчэ больш абмежаваць колькасць абортаў выклікала дыскусію і ў Беларусі. Прыхільнікі абортаў у гэтых дыскусіях часта карыстаюцца жалезабетонным аргументам: «забарона абортаў — гэта цемрашальства». Цемрашальства — нагадаю — гэта варожае стаўленне да асветы, навукі і прагрэсу. Такім чынам, той, хто супраць абортаў, як вынікае з логікі прыхільнікаў абортаў, адмаўляе асвету, навуку і прагрэс. Аднойчы я трапіў у паліклініку, дзе разгаварыўся ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!