Архив меток: дзеці

Віцебск: «Карытас» і Арт-студыя павіншавалі маленькіх вернікаў з Днём дзяцінства

1 чэрвеня ў нашай краіне прайшоў Дзень дзяцінства. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала разам з Арт-студыяй Юрыя Галёнава сапраўдную казку для дзяцей і іх бацькоў. Свята прайшло ў парафіяльным кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Мерапрыемства адкрыў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч, які павіншаваў юных гасцей са сканчэннем школьнага года і пачаткам летніх канікул. Прысмакі, паветраныя ...

Читать далее »

Як дапамагчы дзіцяці ў правільным духоўным развіцці?

Як дапамагчы дзіцяці ў правільным духоўным развіцці? — навучаць усяму, што звязана з духоўнымі каштоўнасцямі; — вучыць не толькі духоўным ісцінам, але і таму, як прымяняць іх у штодзённым жыцці; — распавядаць асноўныя факты з Бібліі, хто кім быў, чым яны займаліся. Трэба, каб дзіця разумела, якое значэнне маюць біблейскія персанажы і запаведзі для яго асабіста; — самы лепшы час ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з маленькімі пацыентамі генуэзскай клінікі

Хто служыць хворым з любоўю, той служыць Езусу, падкрэсліў Францішак падчас візіту ў генуэзскую педыятрычную клініку імя Джаніны Гасліні. Святы Айцец сустрэўся з маленькімі пацыентамі гэтай структуры, іх бацькамі і медыцынскім персаналам. Ён прыватна наведаў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і ўдзяліў увагу кожнаму дзіцяці, якога сустрэў на тэрыторыі шпіталя. Папа нагадаў, што пакутуючыя ад хваробаў патрабуюць не толькі кампетэнтнай дапамогі, але ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі

3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. ...

Читать далее »

Урачыстасць І святой Камуніі ў Пагошчы

21 мая для 11 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак з парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы стаў знамянальным днём. Менавіта ў гэты дзень сямнаццаць маленькіх вернікаў упершыню прынялі Цела Хрыста ў свае сэрцы. Пад кіраўніцтвам кс. Славаміра Самковіча дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў. Суботнім вечарам кандыдаты прыступілі да першай у сваім жыцці споведзі. Затым адбылася апошняя генеральная рэпетыцыя. У нядзельны святочны дзень ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэнецца з пасажырамі “Дзіцячага цягніка”

У Ватыкане пройдзе пятая штогадовая акцыя “Дзіцячы цягнік”. 3 чэрвеня 2017 г., у яе рамках хуткасны цягнік “Frecciarossa 1000” даставіць на чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах каля 400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Сёлета яны прыбудуць з цэнтральнаітальянскіх гарадоў Аматрычэ, Акумолі, Норча і Арквата-дэль-Тронта, якія найбольш пацярпелі ад нядаўняга землятрусу. Ініцыятыва пройдзе на тэму: “Маленькія падарожнікі, вялікія ...

Читать далее »

У Сірыі распачнуць ватыканскі праект лячэння ваеннай траўмы ў дзяцей

Па просьбе Папы Францішка ватыканская бальніца Дзіцятка Езуса будзе аказваць медыцынскую дапамогу ў Сірыі. Раней аналагічны праект быў пачаты ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, якая таксама пацярпела ад узброенага канфлікту. Новая ініцыятыва была прадстаўлена ў Рыме на кангрэсе «Сірыя. Дзеці і вайна, схаваныя раны». Падлічана, што ў гэтай блізкаўсходняй краіне ў выніку ваенных дзеянняў кожны дзень пакутуюць да 6 млн. дзяцей, а ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылася алімпіяда для дзяцей

30 красавіка ў Смаргоні для дзяцей адбылася алімпіяда. Пасля святой Імшы хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў араторый, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла, дзе прайшлі спаборніцтвы па наступных відах спорту: бег, скачкі, футбол, кіданне, піянербол. Усе ўдзельнікі былі падзелены на 2 каманды. Алімпіяда распачалася з прывітальнага слова. Падчас першага спаборніцтва маладыя спартсмены выйшлі на вуліцу. Дрэннае надвор’е не спужала ...

Читать далее »

У Смаргоні адбыўся фінальны тур “Бітвы мікрараёнаў”

22 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся фінальны тур моладзевага праекта II “Бітва мікрараёнаў” — творчы. Варта нагадаць, што да фіналу каманды прынялі ўдзел у трох турах – прадстаўленне, інтэлектуальны і спартыўны. У выніку каманды ў сваім запасе мелі наступныя балы: “VK” – 640 балаў, “Непадобныя” – 599 балаў, ...

Читать далее »

Выразы, з якімі трэба быць уважлівымі, калі размаўляеш з дзіцём

Часам, размаўляючы са сваімі дзецьмі, мы не заўважаем, што за некаторымі фразамі крыюцца не клопат і любоў, але сігналы, якія ў будучыні могуць нанесці ўрон дзіцячай псіхіцы. 1. «Хачу, каб маё дзіця назаўжды засталося маленькім. Каб заўсёды было такім мілым». Гэтымі словамі мы падаем сігнал падсвядомасці дзіцяці: «Не расці! Пакуль ты маленькі — цябе любяць і ты ў бяспецы». Чым ...

Читать далее »