3 студзеня францішканін брат Уладзіслаў Молчан OFMConv, які паходзіць з Беларусі, атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Урачыстасць адбылася ў санктуарыі святога Антонія Падуанскага ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча). Пасвячэнне ў дыяканы ўдзяліў маладому законнаму семінарысту дапаможны біскуп Лодзкай архідыяцэзіі айцец біскуп Пётр Клешч OFMConv. Францішканская семінарыя ў Лодзі-Лагеўніках з’яўляецца месцам, дзе ўжо больш за 40 гадоў адбываецца падрыхтоўка да святарства маладых францішканаў з Правінцыі ...
Читать далее »Архив меток: дыяканскае пасвячэнне
У Гродзенскай дыяцэзіі чатыры новыя дыяканы
6 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя чацвёра студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі дыяканскае пасвячэнне. Таксама ў гэты дзень адзначалася 320-годдзе з часу асвячэння гродзенскай катэдры. Дыяканамі сталі Максім Ваўчок, які паходзіць з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, Дзмітрый Роўны з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат), Віталій Сямёнаў і ...
Читать далее »Палатын з Беларусі стаў дыяканам
11 кастрычніка выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) Павел Мікулка прыняў у семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча) сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату. 25 чэрвеня гэты малады беларускі палатын, які паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Радунскі дэканат), прынёс ля магілы св. Вінцэнта Палоцці, заснавальніка Таварыства Каталіцкага Апостальства, у касцёле Сан-Сальваторэ-ін-Онда ў Рыме ...
Читать далее »«Вер у тое, што прачытаеш! Навучай таму, у што паверыш! Жыві так, як будзеш навучаць!» Пасвячэнне дыяканату адбылося ў Глыбокім
Суботні дзень, прысвечаны ўспаміну Божай Маці, Апякункі вернікаў і ўсіх хрысціян, стаў у нейкім сэнсе ўнікальным для Каталіцкага Касцёла на Беларусі. 24 мая 2025 года ў парафіі Святой Тройцы адбылося пасвячэнне ў дыяканы чатырох кандыдатаў: семінарыстаў рыма-католікаў Антона Тышко і Андрэя Януля, а таксама семінарыстаў візантыйскага абраду Арцёма Калугіна і Валерыя Гаўрута. Гэта вялікая радасць і для Глыбоцкай парафіі, бо ...
Читать далее »Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB прынялі дыяканскае пасвячэнне ў Турыне
12 чэрвеня ў Турыне (Італія) два сабраты з Беларусі Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB атрымалі дыяканскае пасвячэнне. Падзея адбылася ў базыліцы Марыі Успамогі Хрысціянаў, святыні вельмі важнай для ўсіх салезіянаў, бо пабудаваў яе сам Дон Боска. Акрамя беларусаў дыяканамі таксама сталі два салезіяніна з Нігерыі, адзін з Харватыі, тры з Італіі і адзін з Індыі. Дыяканскае пасвячэнне ў ...
Читать далее »Беларус Ян Чупрынскі прыняў пасвячэнне дыяканату ў супольнасці айцоў марыянаў
9 мая 2020 года супольнасць айцоў марыянаў павялічылася на пяць дыяканаў, паведамляе seminarium.marianie.pl. Дапаможны біскуп Элцкай дыяцэзіі Адрыян Гальбас SAC удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарыстам кангрэгацыі. Сярод іх і наш суайчыннік Ян Чупрынскі МІС, які паходзіць з Барысава. У сваёй гаміліі іерарх закрануў тэму прыняцця Евангелля ў сваё сэрца як жывога Слова, каб такім чынам быць больш падобным да Езуса Хрыста, ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне Яўгену Шымановічу (+відэа)
7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, клерык Яўген Шымановіч атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Віктар Місевіч, святары і клерыкі з Віцебскай і іншых дыяцэзій, бацькі, хросныя, родныя і сябры. Семінарыст Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ...
Читать далее »7 снежня — пасвячэнне дыяканату ў Глыбокім
7 снежня 2019 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць дыяканскае пасвячэнне клерыку Яўгену Шымановічу. Урачыстасць адбудзецца ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пачатак у 12 гадзін. Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года, паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Гродзенская дыяцэзія). Навучанне праходзіў у духоўнай семінарыі ў Хайлігенкройцы (Аўстрыя). Марына Сінкевіч
Читать далее »Парыжанін Алег Зямчонак стаў дыяканам у Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)
28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Зямчонак. Семінарыст паходзіць з аг. Парыж, што ў Пастаўскім дэканаце. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і апошнія ...
Читать далее »У Віцебскай катэдры адбудзецца пасвячэнне новага дыякана (абноўлена)
Урачыстасць распачнецца ў нядзелю 28 красавіка ў 11.30. У гэты дзень дыяканскае пасвячэнне прыме клерык Алег Зямчонак. Ён нарадзіўся ў Парыжы Пастаўскага дэканату, навучанне праходзіў у духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу (Расія). На духоўнай практыцы быў у парафіях у Оршы і Параф’янаве.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!