4 кастрычніка, ва ўспамін св. Францішка Асізкага, невялікі, але такі ўтульны касцёл сустракаў шматлікіх гасцей: дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, дэкана Докшыцкага кс. Уладзіміра Шымковіча, братоў капуцынаў на чале з кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў а. Алегам Шэндам OFMCap, якія раней неслі служэнне і цяпер тут працуюць, сясцёр законных, прадстаўнікоў свецкай улады, а таксама жыхароў і гасцей ...
Читать далее »Архив меток: Докшыцы
У Докшыцах прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі
22 верасня ў парафіі св. Тройцы ў Докшыцах прайшла сустрэча катэхетаў на тэму :«Катэхеты – пілігрымы надзеі». Першым і галоўным пунктам праграмы была Эўхарыстыя, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Пад час гаміліі іерарх нагадаў пра вартасць паслугі катэхета розным узроставым катэгорыям, імкненне сучаснага Касцёла да сінадальнасці, а таксама нагадаў пра місію катэхета як “пошуку чалавека”. Наступным пунктам праграмы была канферэнцыя ...
Читать далее »“Дух Святла і Любові”. Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання ў Докшыцах
Урачыстасць Спаслання Святога Духа стала асаблівай для вернікаў Докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы. 8 чэрвеня 2025 года 47 маладых асобаў прынялі сакрамант канфірмацыі. Пад словы гімну да Духа Святога, які выканаў парафіяльны хор, распачалася святая Імша. Яе ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Вітаючы прысутных, іерарх адзначыў, што Спасланне Святога Духа можна назваць днём нараджэння Касцёла, і гэтая ўрачыстасць становіцца яшчэ больш ...
Читать далее »Юбілей прысутнасці ў Беларусі сясцёр адараторак адзначылі ў Докшыцах
5 кастрычніка ў Докшыцах адбылося свята ў гонар 25-гадовага юбілею прысутнасці сясцёр Адараторак Крыві Хрыста ў Беларусі. Адараторкі Крыві Хрыста прыбылі ў Беларусь з Польшчы 26 жніўня 1999 года. Першым і адзіным месцам іх працы ў нашай краіне стала парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах. На пастаянна прыехалі першыя сёстры Адараторкі Крыві Хрыста: с. Эва Півоньска і с. Маргарыта Аўгустын. Раней ...
Читать далее »У Докшыцкай парафіі адсвяткавалі 20-годдзе служэння сясцёр Адараторак на Докшыцкай Зямлі
25 жніўня ў парафіі Святой Тройцы ў Докшыцах вернікі разам з запрошанымі гасцямі сабраліся разам на нядзельную Эўхарыстыю, каб падзякаваць Богу і разам адзначыць 20 год служэння сясцёр Адараторак Крыві Хрыста ў Докшыцкай парафіі. За час служэння сясцёр, яны сталі сапраўды блізкімі і роднымі. Для моладзі як сёстры, для дзяцей як маці. Пасля святой Імшы, моладзь і дзеці паказалі кароткую ...
Читать далее »Капуцын з Беларусі скіруецца на місію ў Афрыку
29 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах падчас святой Імшы адбылося ўручэнне місійнага крыжа новаму місіянеру з Беларусі брату Валерыю Кунгеру OFMCap. Для нашай краіны гэтая падзея незвычайная, а для Кустодыі братоў капуцынаў у Беларусі — увогуле першая ў гісторыі. Малітва благаслаўлення і скіравання новага беларускага місіянера распачалася словамі: Накіруйма нашую бязмежную любоў і просьбы да Бога Айца, які ...
Читать далее »У Беларусі стала больш аж на двух святароў
У пятніцу, 4 мая, у Докшыцах прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі два дыяканы-капуцыны — брат Максім Варанюк і брат Ігар Колзун. Абрад пасвячэння ў касцёле Святой Тройцы здзейсніў біскуп Рэйк’явіка (Ісландыя) Давід Тэнцэр, які таксама з’яўляецца капуцынам. Урачыстасць пачалася з урачыстага ўваходу ў храм іерархаў, святароў, міністрантаў і, вядома, саміх кандыдатаў у пасвячэнне. У святыні сабраліся не толькі вернікі Докшыцкай парафіі, але ...
Читать далее »Святарскае пасвячэнне ў супольнасці капуцынаў адбудзецца ў Докшыцах
4 мая 2018 г. прэзбітэрскае пасвячэнне прымуць 2 дыяканы з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў — брат Ігар Колзун і брат Максім Варанюк. Сакрамэнт пасвячэння другой ступені яны атрымаюць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) з рук біскупа Рэйк’явіка Давіда Тэнцэра OFMCap (Ісландыя). Пасвячэнне адбудзецца падчас св. Імшы ў 11.00. Catholic.by
Читать далее »Анёл-ахоўнік доктара Яцыны – на тэрыторыі докшыцкай бальніцы была асвечаная выява анёла (+відэа)
Асвячэнне адбылося ў сераду, 30 жніўня. Ідэя ўстаноўкі гэтай выявы належыць урачу Казіміру Яцыну, які ўжо тры гады працуе ў Докшыцах. Падобнага анёла ён таксама ўсталяваў, калі працаваў у глыбоцкай бальніцы. Сам Казімір Вацлававіч так патлумачыў сутнасць сваёй ідэі: — Анёл – гэта сімвал таго, што нас яднае з Панам Богам. Каб аддзячыць гэтым людзям, сваім калегам па працы, я ...
Читать далее »У Докшыцах на каталіцкіх могілках асвяцілі капліцу (+відэа)
Храм асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На ўрачыстасць сабралася шмат святароў і вернікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі амбасады Польшчы на чале з консулам Адамам Качыньскім, прадстаўнікі мясцовай улады. Ганаровымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі прадстаўнікі сямей Шчэціньскіх і Абароўскіх з Польшчы, якія з’яўляліся галоўнымі фундатарамі будаўніцтва храма. Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, распачалася а дзясятай гадзіне. Напачатку богаслужэння іерарх асвяціў вернікаў ...
Читать далее »